ГО́РКАЎСКАЯ ПАРО́ДАкоз малочнага кірунку. Выведзена ў Ніжагародскай вобл. працяглым адборам мясц. коз па малочнай прадукцыйнасці. Гадуюць у Расіі, на Беларусі — аматары.
Паводле целаскладу падобныя да коз зааненскай пароды. Жывая маса казлоў 50—60 (да 75 кг), матак 38—42 (да 50 кг). Масць пераважна белая. Воўна кароткая, восцевая, з пуховым падшэрсткам. Настрыг воўны 250 г. Сярэдняя малочнасць 500—600 кг, найб. 1200 кг. Лактацыя да 11 месяцаў. Тлустасць малака 4,5—5%. Пладавітасць 150—170%. Шкуру выкарыстоўваюць на скураныя вырабы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКАШЭ́ВІЦКАЕ РАДО́ВІШЧА БУДАЎНІ́ЧАГА КА́МЕНЮ.
У Лунінецкім р-не Брэсцкай вобл., каля р.п. Мікашэвічы, ва ўсх.ч.Мікашэвіцка-Жыткавіцкага выступу. Паклад звязаны з ніжнепратэразойскімі пародамі крышт. фундамента. Карысныя выкапні (дыярыты, гранадыярыты, граніты) светла-шэрых адценняў, пераважна сярэднезярністыя, зверху трэшчынаватыя. Разведаныя запасы 373,3 млн.м³, перспектыўныя 147,2 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 82,8—135,8 м, ускрышы (пяскі, гліны, алеўрыты, выветралыя крышт.пароды) 3,1—59,4 м. Карысныя выкапні прыдатныя на выраб бутавага каменю, шчэбеню і штучнага пяску. Распрацоўваецца Мікашэвіцкім прадпрыемствам «Граніт».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАТО́ (франц. plateau ад plat плоскі),
узвышаная раўніна з роўнай або хвалістай, слаба парэзанай паверхняй, аддзеленая выразнымі ўступамі ад суседняй раўніннай прасторы. Вылучаюць П. структурныя (горныя пароды залягаюць гарызантальна, напр., Усцюрт), вулканічныя (залітыя лавай няроўнасці паверхні, напр., П. Армянскага нагор’я), дэнудацыйныя (пенеплен і абразійныя раўніны, напр., пустыня Бетпак-Дала), нагорныя (міжгорныя ўпадзіны з прадуктамі выветрывання горных хрыбтоў, напр., асобныя ўчасткі Усх. Паміра). Высока размешчаныя П. часта ўваходзяць у склад пласкагор’яў і нагор’яў, П. са стромкімі, часам прыступкавымі, схіламі могуць утвараць сталовыя краіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛТЫ́ЙСКІ ШЧЫ́Т, Фенаскандыя,
дадатная структура на ПнЗУсходне-Еўрапейскай платформы (кратона), у якой дакембрыйскія пародыкрышт. фундамента выходзяць на паверхню Зямлі. Займае ПдУ Скандынаўскага п-ва, Кольскі п-аў і Карэлію. На ПнЗ абмежаваны ўтварэннямі каледонскай складкавасці Скандынавіі, якія насунуты на пароды шчыта, на ПнУ на іх развіта познакембрыйскае тэктанічнае покрыва (працяг Ціманскай сістэмы), на Пд і ПдУ фундамент апускаецца пад платформавы чахол Рускай пліты.
Складзены з моцна метамарфізаваных парод архею і пратэразою, прарваных шматлікімі інтрузіямі, у т. л. гранітаў (утвараюць вял. масівы). У пародах фундамента Балтфыйскага шчыта вылучаецца шэраг комплексаў, якія адпавядаюць дакембрыйскім этапам тэктагенезу: дасвекафена-карэльскі (узрост больш за 2,6—2,7 млрд. гадоў), свекафена-карэльскі (1,75 млрд. гадоў), гоцкі (1,75—1 млрд. гадоў, калі б.ч. тэрыторыі шчыта прайшла этап платформавага развіцця), дальсландскі (каля 1 млрд. гадоў) і байкальскі, калі складкавасць закранула крайні ПнУ. Апошняму платформаваму этапу развіцця Балтыйскага шчыта ўласцівы разломна-глыбавыя тэктанічныя рухі, каледонская інтрузіўная дзейнасць, узнікненне грабена Осла, Батнічнай і Беламорскай дэпрэсій, упадзін Ладажскага і Анежскага азёраў, глыбокая дэнудацыя. У антрапагенавы перыяд Балтыйскі шчыт — цэнтр неаднаразовага зледзянення Еўропы і далёкага ледавіковага разносу крышт. парод. У межах Балтыйскага шчыта буйныя радовішчы жалезных (Кіруна, Аленягорск, Каўдор) і медна-нікелевых рудаў (на Кольскім п-ве), апатытаў (Хібіны), нефеліну, слюдаў, рэдказямельных мінералаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
метыза́цыя
(фр. métisation)
скрыжаванне розных парод жывёлы (у межах аднаго віду), а таксама розных сартоў раслін для паляпшэння старой або вывядзення новай пароды, сорту.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сільвіні́т
(ад сільвін)
1) асадачная горная парода, у склад якой уваходзяць сільвін, каменная соль і іншыя дамешкі;
2) калійнае ўгнаенне, вырабленае з гэтай пароды.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БІЯЛАКА́ЦЫЯ (ад бія... + лакацыя),
здольнасць жывёл вызначаць становішча якога-н. аб’екта ў адносінах да самога сябе (напрамак, адлегласць) або ўласнае месцазнаходжанне ў прасторы (біяарыентацыя). Ажыццяўляецца з дапамогай успрымання вонкавых уздзеянняў (сігналаў) паверхняй цела або спец. органамі пачуццяў (зроку, дотыку, нюху, слыху, раўнавагі і інш.). Большасці жывёл уласціва прамая (пасіўная) біялакацыя, некаторым — эхалакацыя. Біялакацыя — адзін са спосабаў арыентацыі жывёл і біякамунікацыі, развіты ў кажаноў, дэльфінаў, некаторых птушак, землярыек і інш. жывёл. Дзякуючы біялакацыі кіты, напр., адшукваюць вял. колькасць планктону, дэльфіны лацыруюць пароды рыб на адлегласці да 3 км. Гл. таксама Біяакустыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕК,
1) тое, што стагоддзе.
2) Гіст. перыяд у развіцці чалавецтва, які вызначаецца пэўным узроўнем матэрыяльнай культуры (тып прылад працы, матэрыял, з якога яны вырабляюцца і інш.): каменны век, бронзавы век, жалезны век.
3) Жыццё, перыяд існавання каго-н. ці чаго-н.
4) У геалогіі — геахраналагічнае падраздзяленне геал.эпохі, адрэзак часу, за які ўтварыліся пароды пэўнага яруса. Мае тую ж назву, што і ярус (напр., апшэронскі век і апшэронскі ярус). Працягласць веку каля 10 млн. гадоў у палеазоі, каля 5—6 млн. гадоў і менш у мезазоі і кайназоі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́НСКІ БЛАКІ́ТНЫ ТРУС,
парода трусоў мяса-шкуркавага кірунку. Выведзены ў Аўстрыі ў канцы 19 ст. метадам узнаўленчага скрыжавання жывёл пароды бельгійскі волат з дробнымі блакітна-шэрымі мясц. трусамі. Парода вельмі пашырана ў краінах Еўропы. На Беларусі гадуюць аматары.
Трусы сярэдняй велічыні з падоўжаным тулавам і моцным касцяком, даўж. цела 52—56 см і больш, ахоп грудзей 35—37 см, сярэдняя жывая маса 4,5 кг. Валасяное покрыва нармальнага шэрснага тыпу, бліскучае, з аднароднай шыза-блакітнай афарбоўкай. Шкуркі выкарыстоўваюць для імітацыі пад каштоўнае футра пушных звяроў і ў натуральным выглядзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНО́ВЕРСКАЯ ПАРО́ДАверхавых коней.
Выведзена ў 19 ст. ў Германіі скрыжаваннем мясц. коней з чыстакроўнымі верхавымі і галштынскімі жарабцамі. Раней выкарыстоўвалі на с.-г. работах, больш лёгкіх коней — у кавалерыі; зараз (у т. л. на Беларусі) — у конным спорце і племянной рабоце.
Коні з вял., часта гарбаносай галавой, шырокай, мускулістай спінай і шыяй, шырокімі глыбокімі грудзямі і моцнымі канечнасцямі. Выш. ў карку 160—164 см. Масць — вараная, гнядая, бурая, шэрая. Вызначаюцца энергічным тэмпераментам, магутным скачком. Выкарыстоўваецца ў спаборніцтвах па пераадольванні перашкод і ў выездцы.