ПРАДПАРЛА́МЕНТ, Часовы савет Расійскай рэспублікі,

дарадчы орган пры рас. Часовым ўрадзе 7—25.10 (20.10—7.11).1917. Створаны паводле рашэння Дэмакратычнай нарады — з’езда прадстаўнікоў Саветаў, прафсаюзаў, арміі і флоту [14—22.9 (27.9—5.10). 1917] — у якасці прадстаўнічага органа ўсіх рас. партый. У складзе П. пераважалі меншавікі і эсэры; бальшавікі пакінулі яго пасля першага пасяджэння. Распушчаны Петраградскім ВРК ў час Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917.

т. 12, с. 537

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СКЛЕРО́ЦЫЙ (ад грэч. sklerotēs цвёрдасць),

шматклетачны вегетатыўны орган грыба, што знаходзіцца ў спакоі. Утвораны шчыльным спляценнем гіфаў, мае шарападобную ці няправільную форму, часта з цёмным верхам і белым асяродкам, памерам ад долей міліметра да 2 см і больш. Прызначаны для захоўвання грыба, утвараецца пры неспрыяльных умовах. У некат. грыбоў (напр., склератынія, батрыціс, спарыння) — адна са стадый жыццёвага цыкла.

т. 14, с. 463

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сасу́д, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Трубчасты орган у целе чалавека ці жывёлы, па якім цячэ кроў або лімфа. У целе кожнага дарослага чалавека маецца 160 мільярдаў капіляраў — драбнюткіх крывяносных сасудаў. Матрунёнак. [Хірург:] — Пашкоджаны мяккая тканка і крывяносныя сасуды. Рана запушчана, ёсць адзнакі гангрэны. Дудо.

2. У раслін — трубка, па якой праходзіць вільгаць з растворанымі мінеральнымі солямі і іншымі рэчывамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ландта́г

(ням. Landtag, ад Land = зямля + Tag = сход)

выбарны орган самакіравання адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак — зямель у Германіі і Аўстрыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дыста́льны

(ад лац. distare = знаходзіцца на адлегласці)

самы аддалены ад сярэдняй плоскасці цела (пра частку цела, орган); проціл. таксімальны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

апіка́льны

(ад лац. арех, apicis = канец)

1) анат. звернуты ўгору, верхні (напр. а. орган);

2) лінгв. пярэднеязычны зычны (гук).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ортскамендату́ра

(ням. Ortskommandantur)

нямецка-фашысцкі мясцовы орган ваеннага кіравання на часова акупіраванай тэрыторыі ў час 2-й сусветнай вайны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фа́лас

(гр. phallos)

мужчынскі палавы орган, а таксама яго відарыс, які абогатвараўся некаторымі народамі як сімвал апладатваральнага пачатку прыроды.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пракурату́ра

(ад лац. procurare = клапаціцца, кіраваць)

дзяржаўны орган, які сочыць за выкананнем законаў і прыцягвае да адказнасці парушальнікаў іх.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

АРХІКА́РП (ад архі... + грэч. karpos плод),

жаночы палавы орган у многіх сумчатых грыбоў (аскаміцэтаў). Складаецца з 2 частак: ніжняй, акругла-ўспушанай (аскагон), у якой адна ці некалькі буйных, часта мнагаядзерных клетак, і верхняй больш-менш выцягнутай цыліндрычнай (трыхагіна), праз якую мужчынскія палавыя клеткі пранікаюць у аскагон. Пасля гэтага з архікарпа вырастаюць гіфы, на канцах якіх утвараюцца сумкі (аскі) са спорамі.

т. 1, с. 525

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)