СКЛЯ́РАЎ (Валерый Анатолевіч) (н. 7.3.1950, г. Новасібірск, Расія),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Д-ртэхн.н. (1986), праф. (1989). Скончыў Ульянаўскі політэхн.ін-т (1972). З 1972 у НДІ сродкаў аўтаматызацыі. У 1979—95 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1987 заг. кафедры). З 1995 за мяжой. Навук. працы па лагічным сінтэзе і аптымізацыі лічбавых устройстваў і сістэм. Распрацаваў графічную мову апісання, мадэлі і метады лагічнага праектавання рэканфігуравальных лічбавых устройстваў і сістэм.
Тв.:
Язык С+ и объектно-ориентированное программирование: Справ. пособие. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНЕТАХІ́МІЯ,
раздзел фізічнай хіміі, які вывучае залежнасць паміж магн. ўласцівасцямі рэчываў і іх будовай.
Асн. ўласцівасць, якая вымяраецца ў М. — магнітная ўспрыімлівасць. Звычайна яе вызначаюць па змене вагі ўзору рэчыва ў магн. полі, пры гэтым карыстаюцца метадамі, прапанаванымі англ. вучоным М.Фарадэем і швейц. хімікам Ф.Гюі. Для дыямагнітных рэчываў, пераважна арган. злучэнняў, элементы будовы малекул выводзяцца, зыходзячы з адытыўнай схемы франц. фізікахіміка П.Паскаля (1910), згодна з якой малекулярная магн. ўспрыімлівасць роўная суме ўспрыімлівасцей асобных атамаў, што ўваходзяць у састаў малекулы, з папраўкай на характар хім. сувязі паміж імі. Пры даследаванні парамагн. рэчываў (напр., комплексаў пераходных металаў, атамных кластараў) супастаўляюць эксперым. і тэарэт. значэнні магнітных момантаў ці аналізуюць іх залежнасць ад т-ры, што дазваляе меркаваць аб ступені акіслення металу, прыродзе ўзаемадзеянняў унутры комплексу і комплексу з часціцамі, якія яго акружаюць, аб прасторавай структуры і сіметрыі крышт. поля, наяўнасці фера- і антыферамагн. узаемадзеянняў у шмат’ядз. утварэннях. У М. класічныя метады даследаванняў спалучаюцца з магнітарэзананснымі метадамі (гл.Электронны парамагнітны рэзананс, Ядзерны магнітны рэзананс). Новы кірунак у М. — вывучэнне непасрэднага ўплыву магн. поля на хім. раўнавагу, кінетыку і механізм хім, рэакцый. Метады М. выкарыстоўваюцца ў аналіт. практыцы, напр., для выяўлення прымесей ферамагн. рэчываў у колькасцях, недаступных для вызначэння інш. метадамі.
Літ.:
Калинников В.Т. Ракитин Ю.В. Введение в магнетохимию. М., 1980;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРУ́ГКАСЦІ ТЭО́РЫЯ,
раздзел механікі суцэльных асяроддзяў, у якім вывучаюцца перамяшчэнні, дэфармацыі і напружанні, што ўзнікаюць у пругкіх целах пад уздзеяннем нагрузкі. З’яўляецца навук. асновай разлікаў на трываласць, дэфармавальнасць і ўстойлівасць машын, канструкцый, збудаванняў, іх элементаў, геал. структур, частак жывых арганізмаў і інш., што знаходзяцца пад уздзеяннем сіл, т-р, радыеактыўных апрамяненняў і г.д.
Метадамі П.т. вызначаюць: дапушчальныя нагрузкі, пры якіх у аб’екце не ўзнікаюць небяспечныя напружанні ці перамяшчэнні; найб. мэтазгодныя канфігурацыі і памеры збудаванняў і іх дэталей; перагрузкі, што ўзнікаюць пры дынамічных уздзеяннях; амплітуды і частоты ваганняў канструкцый і іх частак, а таксама дынамічныя напружанні, якія ўзнікаюць у іх; сілавыя нагрузкі, пры якіх аб’ект траціць устойлівасць. Гэтыя разлікі выкарыстоўваюцца таксама для вызначэння матэрыялаў, найб. прыдатных для вырабу запраектаванага аб’екта, або матэрыялаў, якімі можна замяніць пэўныя часткі арганізма (касцявыя тканкі, крывяносныя сасуды і інш). Асн. закон П.т. — абагульнены Гука закон, паводле якога напружанні механічныя лінейна залежаць ад дэфармацый. Пругкія ўласцівасці (пругкасць) цел характарызуюцца модулямі пругкасці. Эксперым.метады П.т. (палярызацыйна-аптычны метад даследавання, метады шматпунктавага тэнзаметрыравання, муараў і інш.) дазваляюць у некаторых выпадках непасрэдна вызначаць размеркаванне напружанняў і дэфармацый у доследным аб’екце.
Літ.:
Тимошенко С.П., Гудьер Дж. Теория упругости: Пер. с англ. 2 изд. М., 1979;
Хан Х. Теория упругости: Основы линейной теории и ее применения: Пер. с нем. М., 1988;
Сопротивление материалов с основами теории упругости и пластичности. М., 1995.
1. Парушыць строй, парадак чаго‑н. Расстроіць рады праціўніка.// Вывесці са стану раўнавагі, гатоўнасці. — Класавы вораг выкарыстоўвае любыя метады, каб расстроіць шчыльныя шэрагі бальшавіцкай моладзі.Мележ.
2. Парушыць строй, лад (музычнага інструмента). Расстроіць піяніна.
4. Прычыніць вялікую шкоду, прывесці ў заняпад. Расстроіць гаспадарку.
5. Давесці да ненармальнага стану, хваробы. Расстроіць страваванне.
6. Пазбавіць добрага настрою, засмуціць. Расстроіць непрыемнай весткай. □ — Ну, вядома, і яна плача. Адну парадаваў, другую расстроіў.Шынклер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фізіятэрапі́я
(ад гр. physis = прырода + therapeia = лячэнне)
раздзел медыцыны, які вывучае ўздзеянне на арганізм розных фізічных фактараў, прыродных (вада, паветра, сонечнае святло і цеплыня) і штучных (электрычны ток, магнітнае поле), а таксама распрацоўвае метады лячэння хвароб фізічнымі сродкамі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
АРЦІШЭ́ЎСКІ (Аляксандр Аляксандравіч) (н. 30.11.1933, г. Горкі Магілёўскай вобл.),
бел. гістолаг і эмбрыёлаг. Д-рмед.н. (1986), праф. (1988). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1958). З 1960 у гэтым ін-це. Навук. працы па эмбрыялогіі, станаўленні эндакрыннай сістэмы ва ўмовах нормы і пры стрэсавых сітуацыях. Увёў у практыку даследавання эмбрыялагічных эндакрынных залоз чалавека гістахім. метады, электронную мікраскапію, колькасны аналіз.
Тв.:
Надпочечные железы. Мн., 1977;
Гистофизиология органов кроветворения и иммунитета: Учеб. пособие. Мн., 1988 (разам з Н.А.Жарыкавай, В.Л.Жарыкавай);
Даведнік напісання дыягназаў асноўных захворванняў унутраных органаў на беларускай, рускай і лацінскай мовах. Мн., 1994 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛЬНЕАТЭРАПІ́Я (ад лац. balneum лазня, купанне + тэрапія),
метады лячэння, прафілактыкі і аднаўлення парушаных функцый арганізма, заснаваныя на выкарыстанні прыродных і штучна прыгатаваных мінеральных водаў. Асн. пашыраныя працэдуры бальнеатэрапіі: агульныя і мясц. ванны, купанне ў лячэбных басейнах, пітное спажыванне водаў, прамыванне-арашэнне кішэчніка, інгаляцыі. Патрэбны эфект пры бальнеатэрапіі дасягаецца праз хім., тэмпературнае, радыяцыйнае і інш. ўздзеянні на абмен рэчываў у арганізме, вегетатыўную сістэму, кроў, рэфлекторныя, тэрмарэгуляцыйныя механізмы, функцыян. стан клетак, тканак і органаў. Забяспечваецца пэўным падборам дазіровак, паслядоўнасці ўжывання і відаў мінер. водаў. Бальнеатэрапія — асн. метад прафілактыкі і лячэння шэрагу хвароб на бальнеалагічных курортах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛІГАФРЭНАПСІХАЛО́ГІЯ (ад аліга... + грэч. phrēn розум + псіхалогія),
раздзел спец. псіхалогіі, які вывучае псіхічнае развіццё і магчымасць яго карэкцыі ў дзяцей з інтэлектуальнымі недахопамі, распрацоўвае метады і прыёмы выхавання і навучання такіх дзяцей. Даныя алігафрэнапсіхалогіі выкарыстоўваюць у алігафрэнапедагогіцы. На Беларусі пытанні алігафрэнапсіхалогіі распрацоўваюць у Бел.пед. ун-це, Ін-це павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі. Даследаваны асаблівасці мыслення (Т.А.Працко), моўнай дзейнасці (К.Г.Ярмілава, Л.Г.Алексіна) разумова адсталых дзяцей, выяўленчай дзейнасці вучняў дапаможных школ (З.А.Апацкая), псіхал. структура затрымкі псіхічнага развіцця ў дзяцей дашкольнага ўзросту (А.С.Сляповіч).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСА́НДРАЎ (Павел Сяргеевіч) (7.5.1896, г. Нагінск, Расія — 16.11.1982),
сав. матэматык; заснавальнік навук. школы па тапалогіі. Акад.АНСССР (1953, чл.-кар. 1929). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Маскоўскі ун-т (1917), з 1929 праф. там жа. Навук. працы па тапалогіі, тэорыі мностваў і тэорыі функцый сапраўднай пераменнай. Стварыў тэорыю бікампактных прастораў, метады камбінаторнага (алгебраічнага) даследавання мностваў і прастораў, тэорыю размернасці. Віцэ-прэзідэнт Міжнар.матэм. асацыяцыі (з 1958). Дзярж. прэмія СССР 1943.
Тв.:
Комбинаторная топология. М.; Л., 1947;
Введение в общую теорию множеств и функций. М.; Л., 1948;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТАНІ́ШЫН (Мікалай Васілевіч) (н. 29.5.1931, Мінск),
бел. вучоны ў галіне цеплаэнергетыкі. Д-ртэхн.н. (1975), праф. (1983). Скончыў БПІ (1956). З 1958 у Ін-це цепла- і масаабмену АН Беларусі, у 1968—71 нам. дырэктара гэтага ін-та. Навук. даследаванні па працэсах цеплаабмену ў дысперсных асяроддзях. Распрацаваў тэорыю цепла- і масапераносу на мяжы з дысперсным слоем, прапанаваў метады вымярэння цеплааддачы ад паверхні да псеўдазвадкаванага слоя.
Тв.:
Heat transfer in dispersed media (разам з У.В.Лушчыкавым) // Transport in fluidized particle systems. Amsterdam etc., 1989.
Літ.:
Профессор Н.В.Антонишин: (к 60-летию со дня рождения) // Энергетика. 1991. № 10.