1. Крыху, злёгку нагрэць. Падагрэць ваду на сонцы.
2. Зрабіць гарачай ежу. Падагрэць суп. □ [Вільгельміна:] — Можа вам гарбаты падагрэць, Рыгор?Гартны.Гаспадар сабраў сваё паляўнічае начынне, а.. [гаспадыня] падагрэла падрыхтаванае звечара сняданне.Кірэенка.
3.перан. Давесці да стану ўзбуджэння. Рашучасць, з якой выступіў Мазоўка, падштурхнула і падагрэла Кучука.Лобан.
4.перан. Зрабіць мацнейшым; узбудзіць. Падагрэць азарт. □ Цяпер Граноўская спяшалася падагрэць і без таго гарачыя спрэчкі.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падмы́ць, ‑мыю, ‑мыеш, ‑мые; зак., каго-што.
1. Памыць каму‑н. некаторыя часткі цела. Падмыць дзіця.
2.Разм. Памыць злёгку, на скорую руку, у асобных месцах. Падмыць падлогу.
3. Размыць знізу. Вада ўжо крыху апала, але падмыла берагі ў рацэ.Пташнікаў.Вада падмыла сцяну катлавана, зямля асела і засынала пляцоўку.Савіцкі./убезас.ужыв.[Стругач:] — Дарогі цяпер кепскія, масты падмыла, будзеш ехаць-ехаць — і раптам плюх у якую-небудзь лужыну.Прокша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што, зашто і без дап.
1. Час ад часу, злёгку, паціху цягнуць. Ніна пацягвала з кубка чай, а Яроціха .. не пераставала гаварыць.Лобан.[Чалавек] раскурваў люльку: прыкрыў вялікім пальцам тытунь і дробна пацягваў з цыбука.Чорны.З-за Рамянкі пацягваў калючы вецер.Асіпенка./убезас.ужыв.Там [у даліне] была ўжо засень, адтуль пацягвала вільготным халадком блізкай начы.Самуйлёнак.
2.Незак.да пацягнуць (у 8 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скаці́на, ‑ы, ж.
Разм.
1.зб. Чатырохногая сельскагаспадарчая жывёла. Пасвіць скаціну. □ Ужо дамоў пастух скаціну гнаў.А. Александровіч.Уся вёска ў пушчы, там і каровы, уся дробная скаціна, коні, адзежа і ўсё дабро...Нікановіч./ Адна такая жывёліна. Раман злёгку, з любасцю патрапаў па шыі коніка і прамовіў: Эх ты, конік, мой конік!.. Скаціна ты, скажу табе, неразумная!Колас.
2.Груб., лаянк. Пра грубага, бяздушнага, подлага чалавека. [Лабыш да Анатоля:] Эх ты, скаціна бязрогая...Козел.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
típpenIIviзлёгку датыка́цца (j-m auf A – да каго-н. за што-н.);
sich (D) an die Stirn ~ пасту́каць сабе́ па́льцам па лбе;
◊
darán ist nicht zu ~ тут нічо́га не зме́ніш, тут не падкапа́ешся
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
1. Замучыць, давесці да смерці дрэнным абыходжаннем, голадам. Мы гатовы былі замарыць дарэшты Арла, а цялушку песцілі як маглі.Якімовіч.// Стаміць, знясіліць. Замарыць каня хуткай яздой. □ — Ух ты, ну і чалавек, аж замарыў усіх, — сказаў дзядзька Міхась.Быкаў.
Спец. Афарбаваць марылкай. Замарыць дошкі пад арэх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падра́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм.
1. Зрабіць драпіну (драпіны) на чым‑н.; злёгку абдзерці. Падрапаць ногі аб іржышча. □ [Кухаркі] нават аканом баіцца: бегае то туды, то сюды ад адной фурманкі да другой і пакрыквае на парабкаў, каб часам чаго не пабілі, не падрапалі.Каліна.Лістоўкі, якія нельга было адклеіць, Ёшка падрапаў нажом.Пестрак.
2. Драпаць некаторы час; драпнуць некалькі разоў. Воўк прыціснуўся ў кут, заляскаў зубамі, падрапаў зямлю і палез угару.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.Злёгку апырскаць, змачыць. [Міхалка] умомант адзеў на галаву сетку, абмакнуў венік у ваду і пакрапіў рой.Якімовіч.Пакуль Лабановіч дабег да станцыі, яго парадкам пакрапіў дождж.Колас.// Акрапіць свянцонай вадой пры выкананні некаторых царкоўных абрадаў.
2. і без дап. Крапіць некаторы час. — Трэба, трэба дождж, — казалі старыя, — бульба можа яшчэ падрасла б. Зусім зачахла. — Але ж і лета. І ты скажы, каб хоць раз пакрапіў дождж.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Памыцца, змыць з сябе пыл, пот. — Вунь цэлы чыгун цёплай вады за заслонкай, вазьмі ды спаласніся ў ахвоту.Кулакоўскі.//Злёгку абмыцца. — Трохі спаласнёмся, — махнуў рукою Пецька. — Гэтыя дні мы папрацавалі.Мыслівец.// Абліць сябе вадою, акунуцца ў ваду. Нават пад соснамі сонца высушыла апошнюю расу на траве і так прыпякае, што хоць бягом бяжы на Мінскае мора, каб хоць адзін разок нырнуць ці спаласнуцца вадою.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трэ́скацца, ‑аецца; незак.
Утвараць, даваць трэшчыну, расколвацца. У сухмень, калі доўга не было дажджу, зямля на .. [сцяжыне] трэскалася, а ў непагадзь размоклы ад вільгаці глей угінаўся пад нагамі, злёгку падрыгваў.Навуменка.Зіма асцярожна пакіне белую байкавую коўдру на жытнюю рунь — не вымярзай, жытцо, не трэскайся, зямля.Ермаловіч./ Пра скуру рук, губ і пад. Ад .. [сонца] гарэла галава і смылелі шчокі, трэскаліся сухія вусны і сох у роце язык.Пташнікаў.// Разрывацца, лопацца. Пупышкі ліпы трэскаліся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)