1. Які мае дачыненне да чаго‑н., прымае або прымаў удзел у чым‑н. — Усе гады рабіў. Колькі фермаў пастаўлена, колькі чаго [набудавана] ў калгасе, го і мае рукі да [гэтага] прычынныя.Палтаран.
2. У філасофіі — які ўказвае на адносіны паміж прычынай і вынікам, заснаванына ўзаемадзеянні прычыны і выніку ў аб’ектыўным свеце. Прычынная сувязь з’яў.
3. У граматыцы — які ўказвае на прычыну, мае значэнне прычыны. Прычынны злучнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КОЛЕРАМЕ́ТР (ад колер + ...метр),
аптычная прылада для вызначэння колеру і канцэнтрацыі афарбаваных раствораў, эмульсій і інш. Выкарыстоўваецца ў фотаметрычным і колераметрычным аналізе.
Падзяляюцца на візуальныя і фотаэлектрычныя. Колер вымяраецца трохколерным К., дзе зададзены колер атрымліваецца ў выніку аптычнага змешвання пэўных колькасцей трох асн. колераў (гл.Колераметрыя). Канцэнтрацыя рэчываў вымяраецца монахраматычным К. у святле таго ўчастка спектра, які найб. паглынаецца дадзеным рэчывам і слаба паглынаецца інш. рэчывамі раствору, прынцып дзеяння заснаванына параўнанні інтэнсіўнасцей афарбоўкі ўзораў — стандартнага і таго, што даследуецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАГЛЫНА́ННЕ СВЯТЛА́,
змяншэнне інтэнсіўнасці аптычнага выпрамянення (святла) пры праходжанні яго праз рэчыва.
Апісваецца Бугера-Ламберта-Бэра законам, які выконваецца пры адносна невял. інтэнсіўнасцях святла. Залежнасць каэфіцыента паглынання рэчыва ад даўжыні хвалі святла наз. спектрам паглынання (гл.Спектры аптычныя). Спектр паглынання адасобленых атамаў (напр., разрэджаных газаў) складаецца з вузкіх ліній, якія адпавядаюць частотам уласных ваганняў электронаў у атамах. Малекулярны спектр вызначаецца ваганнямі атамаў у малекулах і складаецца са значна больш шырокіх абласцей даўжынь хваль з істотным П.с. (палос паглынання). П.с. ў цвёрдых целах характарызуецца шырокімі абласцямі паглынання і вял. значэннем каэфіцыента паглынання. У светлавых пучках вял. інтэнсіўнасці закон Бугера—Ламберта—Бэра П.с. парушаецца (нелінейнае П.с.), што абумоўлена вял. доляй паглынальных часціц ва ўзбуджаным стане, не здольных паглынаць святло. Калі ў паглынальным асяроддзі створана інверсія заселенасці (гл.Актыўнае асяроддзе), то кожны фатон зыходнага патоку святла мае большую імавернасць выклікаць выпрамяненне такога ж фатона, чым быць паглынутым самому (гл.Вымушанае выпрамяненне). На гэтым заснаваны прынцып работы квантавых генератараў і квантавых узмацняльнікаў. Працэс П.с. выкарыстоўваецца ў розных галінах навукі і тэхнікі, на ім заснаваны многія метады колькаснага і якаснага хім. аналізу, напр., абсарбцыйны спектральны аналіз, спектрафотаметрыя, колераметрыя.
Літ.:
Степанов Б.И. Введение в современную оптику: Квантовая теория взаимодействия света и вещества. Мн., 1990.
слабыя (ненаціскныя) склады перад першым метрычным націскам. У сілабатанічным вершаскладанні ў залежнасці ад метра анакруза бывае нулявая (харэй, дактыль), 1-складовая (ямб, амфібрахій) і 2-складовая (анапест). Унутраная структура роднасных памераў (1- і 2-складовых) аднолькавая, адрозніваюцца толькі анакрузы, што паказвае на яе рытмічнае значэнне. На гэтым заснаваны радковыя лагаэды — 2- і 3-складовыя памеры з раўнамерным чаргаваннем анакрузы (напр., у паэмах Я.Купалы «Яна і я», «Безназоўнае»). Анакруза часам наз. звышсхемныя ненаціскныя склады на пачатку вершаваных радкоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯ́НА,
у рымскай міфалогіі багіня расліннасці, жаноцкасці, заступніца шлюбу і дзетанараджэння, увасабленне Месяца — Селены. Мела эпітэт Трывія — «багіня трох дарог», як знак трайной улады на небе, зямлі і пад зямлёй. Д. лічылі таксама апякункай Лацінскага саюза. Свяцілішчы Д. былі на гары Тыфаце (вобласць Кампанія, адсюль Д. Тыфаціна) і на Авенціне, дзе 13 жн. быў заснаваны храм (гэты дзень лічыўся святочным для рабоў). У грэч. міфалогіі Д. атаясамлівалі з Артэмідай і Гекатай.
Да арт.Дыяна. Вяртанне Дыяны з палявання. Мастак П.П.Рубенс. Каля 1615.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯРЫМЕ́ТРЫЯ,
сукупнасць метадаў фіз.-хім. даследаванняў, заснаваных на вывучэнні ступені палярызацыі святла і на вярчэнні плоскасці яго палярызацыі аптычна актыўнымі рэчывамі (гл.Аптычная актыўнасць). Вымярэнні праводзяцца з дапамогай палярыметраў.
Метад вызначэння канцэнтрацыі рэчыва ў растворы, заснаванына залежнасці ад яе вугла павароту плоскасці палярызацыі ў рэчыве, наз.цукраметрыяй. Ён з’яўляецца асн. метадам колькасных вымярэнняў у вытв-сці цукру, камфары, какаіну, нікаціну і інш. Пры вывучэнні хім. будовы і прасторавай канфігурацыі злучэнняў, механізму хім. рэакцый выкарыстоўваюць спектрапалярыметрыю, дзе выяўляецца залежнасць вугла павароту плоскасці палярызацыі ад даўжыні хвалі зыходнага святла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРЫ́ЙСК, Турьск,
старажытны горад. Упершыню ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1253. У запісе пад 1276 названа месцазнаходжанне горада: «Тоурийскь на реце Немне». Захавалася гарадзішча Т. каля в. Турэйск Шчучынскага р-на. У выніку археал. даследаванняў устаноўлена, што Т. заснаваны ў канцы 11 — пач. 12 ст. як крэпасць на славяна-літоўскім памежжы. Выяўлены рэшткі наземных жытлаў, печаў-домніц для вырабу жалеза, знойдзены прылады працы для апрацоўкі зямлі, палявання і рыбалоўства, рэчы ўзбраення воіна, гасп. інвентар, упрыгожанні і інш. Відавочна, у 12—13 ст. Т. уваходзіў у Гарадзенскае княства.