савецкі авіяканструктар. Брат А.І.Мікаяна. Акад.АНСССР (1968). Д-ртэхн.н. (1959). Ген.-палкоўнік інж.-тэхн. службы (1967). Двойчы Герой Сац. Працы (1956, 1957). Скончыў Ваен.-паветр. акадэмію імя М.Я.Жукоўскага (1936). З 1940 гал. канструктар доследнага канструктарскага бюро па самалётабудаванні, з 1956 ген. канструктар. У 1940 пад кіраўніцтвам М. (разам з М.І.Гурэвічам) спраектаваны знішчальнік МіГ-1, мадыфікаваны варыянт якога (МіГ-3) шырока выкарыстоўваўся ў Вял.Айч. вайну. Стварыў шэраг звышгукавых рэактыўных знішчальнікаў, у т. л. МіГ-21, -23, -29. На рэактыўным самалёце Е-266 яго канструкцыі ўстаноўлена некалькі сусв. рэкордаў. Ленінская прэмія 1962. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1947, 1948, 1949, 1952, 1953.
Літ.:
Арзуманян А.М. Генеральный конструктор А.И.Микоян. М., 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛЬ (Міхаіл Лявонавіч) (22.11.1909, г. Іркуцк, Расія — 31.1.1970),
расійскі вучоны і канструктар верталётаў. Д-ртэхн.н. (1945), праф. (1967). Герой Сац. Працы (1966). Скончыў Новачаркаскі авіяц.ін-т (1931). Працаваў у Цэнтр. аэрагідрадынамічным ін-це (ЦАГІ) імя М.Я.Жукоўскага. У 1936 інжынер КБ па вінтакрылых апаратах, потым нам.гал. канструктара М.І.Камава. У 1943—47 навук. супрацоўнік, нач. лабараторыі ў ЦАГІ. Са снеж. 1947 гал. канструктар КБ верталётабудаўніцтва, з 1964 ген. канструктар. Пад яго кіраўніцтвам у 1951 створаны першы сав. серыйны 3-месны верталёт Мі-1; у далейшым верталёты Мі-2, -4, -6, -8, -10, -10К, В-12 і інш. На верталётах канструкцыі М. ўстаноўлена 60 афіц.сусв. рэкордаў. Ленінская прэмія 1958, Дзярж. прэмія СССР 1968.
Літ.:
Пономарев А.Н. Советские авиационные конструкторы. 2 изд. М., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́РШЫ МІЖНАРО́ДНЫ КАНГРЭ́С БЕЛАРУСІ́СТАЎ (Адбыўся 25—27.5.1991 у Мінску; удзельнічалі даследчыкі беларусістыкі) (гл.Беларусазнаўства) больш чым з 10 краін свету. Падрыхтаваны на працягу года Арганізац. к-там пад кіраўніцтвам праф. А.Мальдзіса пры ўдзеле АНБССР, Мін-ва культуры БССР, Саюза пісьменнікаў Беларусі, Рэсп. асацыяцыі беларусістаў. Распачаў дзейнасць Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (прыняты яе статут і выбраны кіруючыя органы). Навук. праца кангрэса праходзіла на пленарных і секцыйных пасяджэннях па кірунках; «Гісторыя і культура» (секцыя характарызавалася разнастайнай тэматыкай выступленняў),
«Мовазнаўства» (шмат часу прысвечана пытанням рэфармавання сучаснай бел. мовы; усяго каля 30 выступленняў), «Л-ра, маст. пераклад і фальклор» (каля 20 паведамленняў пра найноўшыя здабыткі ў галіне перакладу і апрацоўкі літ. спадчыны). У заключны дзень працы адбыўся «круглы стол» (агульнакангрэсавая нарада) «Бел. дыяспара».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЁРЫШКІН (Рыгор Андрэевіч) (6.2.1898, г. Новачаркаск, Расія — 30.10.1990),
бел. вучоны ў галіне гідратэхн. будаўніцтва. Чл.-кар.АН Беларусі (1959), праф. (1954). Скончыў Данскі (у г. Новачаркаск) політэхн.ін-т (1922). З 1922 займаўся праектаваннем і буд-вам гідратэхн. збудаванняў (Волга-Данскі канал, Цымлянскі гідравузел і інш.). У 1953—65 заг. кафедры гідратэхн. будаўніцтва Бел.політэхн. ін-та. Адначасова ў 1960—63 дырэктар Ін-та водных праблем АН Беларусі. Працы па даследаванні збудаванняў гідравузлоў, па разліку і канструяванні буйных гідратэхн. збудаванняў.
Тв.:
Гидротехническое строительство в БССР (разам з Ф.П.Вінакуравым, С.П.Міхайлавым) // Сб. науч. работ Ин-та стр-ва и архитектуры АНБССР. Мн., 1958. Вып. 2;
Определение высоты прыжка воды в русле с переменным уклоном дна (разам з В.А.Хавічам) // Докл.АНБССР. 1968. Т. 12, № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ-І-МАРГА́ЛЬ ((Pí-y-Margall) Франсіска) (29.4.1824, г. Барселона, Іспанія — 29.11.1901),
іспанскі грамадска-паліт. дзеяч, гісторык, сацыяліст-утапіст. Юрыст. З 1850-х г. удзельнік рэсп. руху, адзін з лідэраў леварэсп. Дэмакр. партыі, ісп. рэвалюцыі 1854—56. З 1866 у эміграцыі ў Францыі. У час ісп. рэвалюцыі 1868—74 міністр унутр. спраў (з лют. 1873), прэзідэнт і прэм’ер-міністр (чэрв.—ліп. 1873) Ісп. рэспублікі. Яго ўрад прапанаваў праграму сац. рэформ у інтарэсах працоўных. Пасля аднаўлення манархіі (1874) ён неаднаразова быў выбраны дэпутатам картэсаў (парламента). У сваіх працах выступаў як прыхільнік дэмакр. рэвалюцыі з мэтай стварэння ўмоў для паступовай эмансіпацыі працоўных (ліквідацыя наёмнай працы, перадача зямлі сялянам і інш.). Аўтар гіст. твораў «Гісторыя жывапісу Іспаніі» і «Эцюды пра сярэднія вякі» (абодва 1851, за апошні адлучаны ад царквы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́ПКАЎ (Любамір) (19.9.1904, г. Ловеч, Балгарыя — 9.5.1974),
балгарскі кампазітар, хар. дырыжор, педагог. Нар.арт. Балгарыі (1952), Герой Сац. Працы (1967). Скончыў Дзярж.муз. акадэмію ў Сафіі па кл.фп. (1926). Вучыўся ў Парыжы ў П Дзюка, Н.Буланжэ (1926—32). З 1932 канцэртмайстар і хар. дырыжор Сафійскай нар. оперы, у 1944—48 яе дырэктар. З 1948 выкладчык Балгарскай кансерваторыі (з 1953 праф.). Творам уласціва спалучэнне элементаў балг. фальклору і сучасных сродкаў выразнасці. Аўтар опер «Дзевяць братоў Яны» (1937), «Мамчыл» (1948), «Антыгона-43» (1963) і інш.; 4 сімфоній (1940—70), канцэртаў для інстр. з арк.; камерна-інстр. ансамбляў, фп. п’ес, хораў; музыкі для дзяцей, да кінафільмаў.
Аўтар кн. «Выбраныя артыкулы» (1977). Дзімітроўскія прэміі 1950, 1951, 1952.
украінскі хімік. Акад.АН Украіны (1925), акад.АНСССР (1930, чл.-кар. 1928). Скончыў Новарасійскі ун-т у Адэсе (1896), дзе і працаваў. З 1904 праф. Юр’еўскага (Тартускага) ун-та, з 1908 Кіеўскага політэхн. ін-та, у 1913—32 — Горнага і Хіміка-тэхнал. ін-таў у Екацярынаславе (Днепрапятроўску). З 1927 дырэктар створанага па яго ініцыятыве Укр. ін-та фіз. хіміі (цяпер Ін-тфіз. хіміі Нац.АН Украіны імя П.). Навук.працы па тэрмадынаміцы рэакцый у растворах, тэорыі раўнаважных электродных працэсаў. Распрацаваў асновы электроннай тэорыі гетэрагеннага каталізу. Прэмія імя У.І.Леніна 1930.
Тв.:
Избр. тр. в области катализа. Киев, 1955;
Электрон в химии;
Избр. тр. Киев, 1956.
Літ.:
Ляликов Ю.С. Человек, который «видел» электроны. Кишинев, 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЕЦЮХО́Ў (Уладзімір Анесціевіч) (н. 17.12.1944, с. Ендавішча Сямілуцкага р-на Варонежскай вобл., Расія),
бел. фізік і дзярж. дзеяч. Д-рфіз.-матэм.н. (1993), праф. (1994). Скончыў БДУ (1966). З 1970 у Брэсцкім пед. ін-це (з 1985 заг. кафедры, з 1991 прарэктар). У 1996—99 старшыня пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы Вярх. Савета (з 1996 Палаты прадстаўнікоў Нац. сходу Рэспублікі Беларусь). З 1999 рэктар Брэсцкага ун-та. Навук.працы па класічнай і квантавай тэорыі поля, тэорыі рэлятывісцкіх хвалевых ураўненняў. Аўтар навуч. дапаможнікаў па фізіцы.
Тв.:
Геометриэованная SU(3)-калибровочная теория в решеточном пространстве (разам З В.І.Стражавым) // Теорет. и мат. физика. 1991. Т. 87, № 2;
К описанию дираковских частиц посредством тензорных полей // Докл.АН Беларуси. 1993. Т. 37, № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЗНЯК ((Poźniak) Тэлесфар) (н. 28.11.1932, в. Трапалава Вілейскага р-на Мінскай вобл.),
польскі літаратуразнавец, крытык. Д-рфілал.н. (1969). Скончыў Вроцлаўскі ун-т (1955), з 1983 яго праф., заг. аддзела рус. і інш.слав. л-р Ін-та слав. філалогіі. Даследуе ўсх.-слав. л-ры. Аўтар манаграфій «Дастаеўскі ў коле рускіх сімвалістаў» (1969), «Дастаеўскі і Усход» (1992), артыкулаў пра М.Гогаля, А.Астроўскага, А.Чэхава, М.Шолахава, Л.Лявонава і інш. Вывучае творчасць К.Чорнага, бел.сав. паэзію ваен. часу, польск. матывы ў творчасці Я.Купалы, польска-бел. літ. сувязі, рэцэнзуе працыбел.літ.-знаўцаў. Аўтар «Анталогіі беларускай літаратуры XIX — пачатку XX ст.» (1993), «Анталогіі беларускай паэзіі XX ст.» (1997), гіст. нарыса «Беларуская літаратура» ў кн. «Гісторыя еўрапейскіх літаратур» (т. 3, ч. 1, 1989).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАКО́ШЫН (Валерый Іванавіч) (н. 12.8.1939, г. Ветка Гомельскай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1989), праф. (1990). Скончыў БДУ (1961), дзе і працаваў. З 1974 у аддзеле навукі і навуч. устаноў ЦККПБ. З 1990 рэктар Рэсп. міжгаліновага ін-та павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў. З 1994 нач. упраўлення Дзярж.к-та па навуцы і тэхналогіях Беларусі. З 2000 нам. дырэктара Бел.рэсп. фонду фундаментальных даследаванняў. Навук.працы па фіз. матэрыялазнаўстве, паўправадніковым прыладабудаванні. Распрацаваў тэарэт. асновы фізікі гальвана- і тэнзарэзістыўных працэсаў у паўметалах і сплавах на іх аснове.
Тв.:
Устройства автоматики и робототехники на эффекте Холла. Мн., 1991 (разам з В.Р.Шапялевічам, В.А.Ермаловічам);
Основы фононных и электронных процессов в кристаллах. Гомель. 1999 (разам з В.М.Драко, В.Р.Шапялевічам).