прыдруко́ўка, ‑і, ДМ ‑коўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыдрукоўваць — прыдрукаваць.

2. Тое, што дадрукавана да чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыко́рм, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыкормліваць — прыкарміць.

2. Тое, чым прыкормліваюць. Прыкорм для жывёлы. Прыкорм для рыбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

развядзе́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. разводзіць — развесці (у 2, 4–7 знач.) і разводзіцца — развесціся (у 2, 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгаліне́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. разгаліціцца.

2. Тое, што і разгалінаванне (у 2, 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разжы́ва, ‑ы, ж.

Разм. Дзеянне паводле дзеясл. разжывацца — разжыцца (у 1, 2 знач.). // Тое, на чым можна разжыцца; спажыва, прыбытак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раката́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ракатаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Раніцой Ілонку разбудзіла гучнае ракатанне матора. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раска́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. раскачвацца — раскачацца (у 2 знач.) і раскачваць — раскачаць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэ...

Прыстаўка, якая абазначае: 1) аднаўленне або паўторнасць дзеяння, напрыклад: рэканструкцыя, рэтрапеляцыя; 2) процілеглае дзеянне або супрацьдзеянне, напрыклад: рээвакуацыя, рээміграцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

склёпка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.

1. Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. склёпваць — скляпаць.

2. Месца, дзе скляпана што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скру́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. скручваць — скруціць (у 1, 2 і 4 знач.) і скручвацца — скруціцца (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)