Во́бач ’убаку; побач’ (Нас., Касп., КЭС, КТС). Рус. о́бочь, укр. о́біч ’тс’. Ад вобак пры дапамозе суф. ‑ь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́блік ’выгляд, аблічча’ (Яруш., КТС). Запазычанне з рус. о́блик, якое з об‑ і лик ’твар’ (Фасмер, 3, 103).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вой выкл. (БРС, КТС, Нас., Шат., Бяльк.). Рус. ой, укр. ой. Гукаперайманне (Праабражэнскі, 1, 641; Фасмер, 3, 126).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́крык (БРС, Яруш., КТС). Рус. о́крик, укр. о́крик, польск. okrzyk, чэш. okřík, балг. о́крик. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад акрыкнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вуга́рак ’лучына’ (Касп.). Запазычанне з рус. дыял. (пск., смал., наўг.) угарак ’агарак’ ад угореть ’паменшыцца ў выніку гарэння’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вульга́рны (БРС). Запазычана праз рус. вульгарный (Крукоўскі, Уплыў, 76) з англ. vulgär (Шанскі, 1, В, 215 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́шнік ’навушнік’ (Байк. і Некр., Гарэц.). Магчыма, наватвор 20‑х гадоў ад ву́ха, вушны́ для перакладу рус. наушник.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́дзелка ’выраб (скуры)’ (Бяльк.), выдзе́лыванне ’тс’ (Юрч.), ви́делка ’пабудова ячэек’ (Анох.). Запазычанне з рус. вы́делка (параўн. бел. выраб).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́караніць (БРС, Гарэц., Нас., Шат., Бяльк.). Рус. вы́коренить, укр. ви́коренити, польск. wykorzenić і г. д. Да корань (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́лаў (БРС, Сцяшк., Інстр. II). Рус. вы́лов, укр. ви́лов, польск. wyłów, чэш. výlov. Бязафікснае ўтварэнне ад вылавіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)