Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
байска́ут
(англ. boy-scout, ад boy = хлопчык + scout = разведчык)
хлопчык, член скауцкай (гл.скаутызм) арганізацыі (параўн.гёрлскаут).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
гёрлска́ут
(англ. girl-scout, ад girl = дзяўчынка + scout = разведчык)
дзяўчынка, член скауцкай (гл.скаушызм) арганізацыі (параўн.байскаут).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
лібера́л
(лац. liberalis = свабодны)
1) прыхільнік лібералізму, член ліберальнай партыі;
2) уст. вальнадумец;
3) перан. той, хто займаецца залішнім патураннем.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дэмакра́т
(ад гр. demos- народ + -крат)
1) прыхільнік дэмакратыі;
2) член дэмакратычнай партыі;
3) той, хто вядзе просты спосаб жыцця.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БЕ́ВІН ((Bevin) Эрнест) (9.3.1881, Уінсфард, графства Сомерсет, Вялікабрытанія — 14.4.1951),
палітычны і прафс. дзеяч Вялікабрытаніі. У 1910—21 у складзе кіраўніцтва заснаванага ім прафсаюза докераў. У 1922—40 ген. сакратар аб’яднанага прафсаюза транспартных і некваліфікаваных рабочых. У 1925—40 член і ў 1937 старшыня Генсавета Брыт. кангрэса трэд-юніёнаў. У 1940—45 міністр працы і нац. павіннасці ў кааліцыйным урадзе У.Чэрчыля. У 1945—51 міністр замежных спраў у лейбарысцкім урадзе К.Этлі. Садзейнічаў ажыццяўленню Маршала плана, заключэнню Брусельскага (1948) і Паўночнаатлантычнага (1949) дагавораў. У 1951 ініцыятар плана эканам. дапамогі Азіі (план Каломба).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЕ ТАВАРЫ́СТВА ІНВАЛІ́ДАЎ (БелТІ),
добраахвотная грамадская арг-цыя (каля 200 тыс. членаў). Засн. ў 1988. Асн. мэты: сац.-прац. рэабілітацыя, абарона правоў і інтарэсаў інвалідаў. Цэнтр. праўленне ў Мінску. У складзе т-ва 1500 пярвічных арг-цый; дзейнічаюць 200 камбінатаў надомнай працы, вытворчых, сумесных і інш. прадпрыемстваў; навуч.-вытв. прадпрыемства «Лёс» у Гомелі, Цэнтр рэабілітацыі дзяцей з дзіцячым цэрэбральным паралічом «Тонус» у Брэсце, Цэнтр творчасці інвалідаў у Мінску. БелТІ — членміжнар. арг-цый інвалідаў, падтрымлівае кантакты з 30 краінамі свету. Выдае газеты «Наша доля» і «Вера», літ.-маст.час. «Акно».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЯ АСАЦЫЯ́ЦЫЯ САДЗЕ́ЙНІЧАННЯ ААН,
няўрадавая арг-цыя, член Сусветнай Федэрацыі Асацыяцый садзейнічання ААН. Засн. 17 арг-цыямі і ўстановамі Беларусі на ўстаноўчай канферэнцыі ў вер. 1989. Асн. мэты: развіццё і каардынацыя руху ў падтрымку ААН, інфармаванне грамадскасці пра яе дзейнасць, аб’яднанне намаганняў ва ўмацаванні даверу і дружбы паміж народамі, ахова правоў чалавека. Падтрымлівае на няўрадавым узроўні знешнюю палітыку, міжнар.эканам. і сац. праграмы Рэспублікі Беларусь. Дзейнічае ў цеснай сувязі з Прадстаўніцтвам ААН у Рэспубліцы Беларусь. Вышэйшы орган — канферэнцыя, паміж канферэнцыямі Беларускай асацыяцыяй садзейнічання ААН кіруюць праўленне, прэзідыум і прэзідэнт. Штаб-кватэра ў Мінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗНАЧЭ́ННЕў граматыцы,
даданы член сказа, які паясняе словы з прадметнымі значэннямі, называючы прыкмету прадмета (яго якасць, форму, памер, матэрыял, адносіны да інш. прадметаў і г.д.). У бел. мове азначэнні падзяляюцца на дапасаваныя (сінтаксічная сувязь — дапасаванне, сродкі выражэння — прыметнік, дзеепрыметнік, займеннік, лічэбнік: «зялёная ялінка», «бацькава парада», «неадасланае пісьмо», «нашы сябры», «трэці год») і недапасаваныя (сінтаксічная сувязь — прымыканне, сродкі выражэння — назоўнік ва ўскосных склонах часам з прыназоўнікам, займеннік, інфінітыў, прыслоўе, а таксама словазлучэнні розных тыпаў: «дом восем», «дарога бацькоў», «дзяўчынка з бантам», «яе клопат», «імкненне вучыцца», «паварот налева», «стары высокага росту»). Асобная форма азначэнняў — прыдатак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯДУ́ЛЯ (Уладзімір Лявонцьевіч) (н. 24.5.1927, в. Падомша Камянецкага р-на Брэсцкай вобл.),
гаспадарчы, дзяржаўны дзеяч. Двойчы Герой Сац. Працы (1971, 1987). Засл. работнік культуры Беларусі (1977). З 1951 на камсамольскай рабоце. З 1956 старшыня калгаса «Савецкая Беларусь» Камянецкага р-на — адной з перадавых гаспадарак Беларусі. Дэпутат Вярх. Савета БССР у 1967—71, 1985—90. Нар. дэпутат СССР у 1989—91. ЧленЦККПБ у 1990—91. У калгасе «Савецкая Беларусь» пад кіраўніцтвам Бядулі дасягнуты высокія паказчыкі ў вытв-сці прадукцыі земляробства і жывёлагадоўлі, развіцці сац. сферы і культуры, шырока выкарыстоўваюцца інтэнсіўныя тэхналогіі, прагрэс. метады гаспадарання і кіравання.