1) фіз. адна з форм хістання на восі цела, якое верціцца (напр. н. артылерыйскага снарада);
2) абарачальны рух вершалін растучых органаў раслін, абумоўлены нераўнамерным ростам розных іх бакоў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Лез́кі ’лесвіца’ (Сцяшк.). Утворана ад формы ⁺лезы, аналагічнай да лазы ’тс’ (гл.). Аднак для форм з ‑к‑ у гаворках ёсць варыянт (і з глухім у аснове) леска ’тс’ (Шат., Ян.; уздз., Жд. 2; ц.-пал., Нар. сл.; браг., Нар. словатв.). Да лезці (< прасл.lesti).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гане́ц ’ганец, пасланец’ (БРС, Бяльк.). Укр.гіне́ць, гоне́ць, рус.гоне́ц ’тс’, польск.goniec, чэш. (ст.-чэш.) honec і г. д. Слав. утварэнне (*gonьcь) ад дзеяслова *goniti (аб марфалагічнай характарыстыцы дзеяслоўных фармацый гл. Махэк₂, 171). Агляд форм у слав. мовах гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 28.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ге́ній ’геній’ (БРС). Рус.ге́ний, укр.ге́ній. Бел. і укр., магчыма, непасрэдна з рус.Рус. (старое) гениус, гений з лац.genius або з ням.Genius (< лац.); форма гениуш — з польск.geniusz (< лац.). Гл. Фасмер, 1, 402; Шанскі, 1, Г, 52 (з удакладненнем паходжання форм).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Го́гат ’гогат’ (БРС, Касп., Нас.), гагата́ць. Параўн. рус.го́гот, гогота́ть, укр.гогота́ти, гоготі́ти, польск.gogotac і г. д. Гукапераймальнае ўтварэнне. Падрабязны агляд форм у Трубачова, Эт. сл., 6, 195–196. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 425; Траўтман, 74; Бернекер, 1, 319; Шанскі, 1, Г, 114.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Двайга́ ’двое’ (Сцяц.). Бясспрэчнае запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск.dwojgo ’двое’ (параўн. таксама р. скл. dwojga ад лічэбніка dwoje ’двое’). Адносна польскіх форм гл. Слаўскі, 1, 183. Параўн. яшчэ ст.-бел.двойкга, двойга ’двое’ (якія дакладна адлюстроўваюць польскую форму dwojgo; гл. Булыка, Запазыч., 88).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыго́ўтацца (прыго́ўтаціса) ’супакоіцца’ (пруж., Сл. ПЗБ). Прэфіксальнае ўтварэнне ад незафіксаванага *го́ўтацца. Няясна. Цікава, што арэал распаўсюджання роднасных форм (верагодна, агульны) — паўднёварускі і ўкраінскі: кур., арл., разан., варонеж.прыголта́ться ’прызвычаіцца, асвоіцца; прыцярпецца’, варонеж. ’налажыцца; прыстасавацца’, укр.приго́втатися ’асвоіцца, азнаёміцца’ < приго́втати ’прывучыць; асвоіць, азнаёміць’. Параўн. аго́ўтацца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́ззе (розьзя) ’дробныя галінкі бярозы’ (пін., Шатал.). З *rozgьje, як і славен.rọ̑žje, ст.-слав.рождиѥ, раждиѥ; апошняя форма — пазнейшая: ра‑ — пад уплывам форм на раз- (< *orz‑). Да прасл.*rozga (рэканструкцыя паводле Вондрака, Vergl. gr., 1, 501; Фасмера, 3, 495). Да розга1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БЯРО́ЗКА (Convolvulus),
род кветкавых раслін сям. бярозкавых. Каля 250 відаў. Пашыраны пераважна ў Міжземнамор’і. На Беларусі трапляецца дзікарослая бярозка палявая (C. arvensis). Расце як пустазелле, а таксама ўздоўж дарог, на пустках і травяных схілах. Як дэкар. вырошчваецца бярозка трохкаляровая, або дзённая прыгажуня (C. tricolor).
Шмат- і аднагадовыя травяністыя расліны з павойным галінастым або сцелістым ці прамастойным сцяблом, радзей паўкусты і кусты. Лісце суцэльнае, доўгачаранковае. Кветкі званочкавыя ці лейкападобныя, белыя або ружовыя, часам з палосамі і рознакаляровыя (у садовых форм), па 1—3 у пазухах лісця або сабраныя ў суквецці. Плод — каробачка. Лек., дэкар., меданосныя, некаторыя — кармавыя і ядавітыя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫФАЗІЯ́СТР (Diphasiastrum),
род споравых раслін сям. дзеразовых. 25 відаў. Пашыраны амаль па ўсім зямным шары. На Беларусі трапляюцца Д. сплюшчаны (D. complanatum) і Д. трохкаласковы (D. tristachyum), якія зрэдку скрыжоўваюць з утварэннем шэрагу прамежкавых форм, напр., Д. Зейлера (D. × zeileri). Растуць у імшыстых хваёвых лясах.
Шматгадовазялёныя дзярэзападобныя расліны з доўгімі паўзучымі падземнымі парасткамі. Сцёблы да 1 мдаўж., сплюшчаныя, дыхатамічныя, укрытыя дробным лускападобным супраціўным лісцем. Стробілы тупыя, размешчаны па 1—6 (да 12) на доўгіх дыхатамічна разгалінаваных ножках. Спарафілы акругла-яйцападобныя, з 1 спарангіем. Гаметафіт (зарастак) падземны, клубнепадобны, з мікарызай. Лек., фарбавальныя і дэкар. расліны.