ПАНАМАРО́Ў Мікалай Афанасьевіч (17.2.1918, г. Шахты Растоўскай вобл., Расія — 1997),
расійскі графік. Нар.маст. Расіі (1968). Нар.маст.СССР (1977). Правадз.чл.АМСССР (1973). Вучыўся ў Маскоўскім маст. ін-це (1940—50), з 1949 выкладаў у ім. У 1973—88 старшыня праўлення Саюза мастакоў СССР. У 1991—92 прэзідэнтАМСССР. Творам уласцівы тонкасць каларыту, выразная рытміка буйных каляровых плоскасцей, архітэктанічная яснасць кампазіцыі: серыі «Шахцёры Данбаса» (1949—50), «Паўночны В’етнам» (1957, 1958), «Па Індыі» (1961), «Дарогі да Асуана» (1966—67), «Ветразі Падмаскоўя» (1969), «На Доне» (1980—81). Дзярж. прэмія СССР 1951.
М.Панамароў Шахцёры Хан-гая. З серыі «Паўночны В’етнам». 1957.
славенскі філолаг-славіст. Правадз.чл. Славенскай акадэміі навук і мастацтваў (з 1938). Д-р філалогіі (1914). У 1910—14 вучыўся ў Венскім і Грацкім ун-тах. З 1919 праф. Люблянскага ун-та. З 1942 акадэмік-сакратар, з 1950 прэзідэнт Славенскай акадэміі навук і мастацтваў. Вывучаў гіст. граматыку славенскай мовы і дыялекталогію. Склаў «Дыялекталагічны атлас славенскай мовы», «Атлас славенскіх дыялектаў» (абодва 1931). Выдаў «Кароткую гісторыю славенскай мовы» (1936), падрыхтаваў навук. выданне «Брыжынскія помнікі» (1937, з М.Косам). Складальнік і рэдактар некалькіх выданняў «Славенскага правапісу» (1935—50). Збіраў матэрыялы для акад. слоўніка славенскай мовы, запісваў фальклор.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́У (Rau) Іаганес (н. 16.1.1931, г. Вуперталь, Германія),
германскі паліт. і дзярж. дзеяч. Скончыў школу кніжнага гандлю ў г. Кёльн (1952). З 1952 чл. Агульнагерм. нар. партыі, у 1957 перайшоў у С.-д. партыю Германіі (СДПГ). З 1958 дэп. ландтага зямлі Паўн. Рэйн-Вестфалія. З 1969 обер-бургамістр Вуперталя, з 1970 міністр навукі, у 1978—98 прэм’ер-міністр зямлі Паўн. Рэйн-Вестфалія. Кандыдат у федэральныя канцлеры на выбарах 1987 і ў федэральныя прэзідэнты ФРГ на выбарах 1994. Старшыня парт. арг-цыі СДПГ у зямлі Паўн. Рэйн-Вестфалія (з 1977), нам. федэральнага старшыні СДПГ (1982 — чэрв. 1999). З ліп. 1999 федэральны прэзідэнтФРГ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУТ (Root) Эліў (15.2.1845, г. Клінтан, штат Нью-Йорк, ЗША — 7.2.1937),
дзяржаўны дзеяч ЗША. Скончыў юрыд. школу пры Нью-Йоркскім ун-це (1867). Працаваў юрыстам, у 1883—85 пракурор Паўд. акругі г. Нью-Йорк. У 1899—1904 ваен. міністр, у 1904—09 дзярж. сакратар ЗША, у 1909—15 чл. Сената ЗША. Асаблівую ўвагу аддаваў праблемам міжнар. арбітражу. У 1907 ініцыіраваў стварэнне Цэнтральнаамер. суда справядлівасці для ўрэгулявання спрэчак і канфліктаў паміж дзяржавамі Карыбскага басейна. Чл.Міжнар. трацейскага суда ў Гаазе. У 1910—24 прэзідэнтМіжнар. фонду міру імя Карнегі, які вывучаў прынцыпы войнаў і шляхі іх прадухілення. Нобелеўская прэмія міру 1912.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭН (Wren) Крыстафер (20.10.1632, Іст-Нойл, Вялікабрытанія — 25.2.1723),
англійскі вучоны і архітэктар; буйны прадстаўнік англ. класіцызму. Вучыўся ў Оксфардскім ун-це (паміж 1649—53). З 1657 праф. астраноміі ў Лондане, з 1661 — у Оксфардзе. У 1668—1718 гал. захавальнік каралеўскіх будынкаў. У 1681—83 прэзідэнт Лонданскага каралеўскага т-ва. Арх. творам Р. ўласцівы свабоднае выкарыстанне ордэрных элементаў і кампазіцыйная разнастайнасць, стройнасць прапорцый і парадная манументальнасць, вытанчанасць дэталей: 52 прыходскія цэрквы ў раёне Сіці (у т. л. Сент-Мэры-ле-Боу, 1670—80), сабор св. Паўла (1675—1710), Грынвіцкі шпіталь (1696—1716, у сааўт.) у Лондане, б-ка Трыніты-каледжа ў г. Кембрыдж (1676—84).
іспанскі дзеяч міжнар.алімп. руху, дыпламат. Маркіз. Скончыў каледж у Германіі і Вышэйшы ін-т бізнесу ў Барселоне. З 1954 чл.Ісп.алімп.к-та (у 1967—70 яго старшыня), займаў пасаду міністра па справах моладзі і спорту ісп. ўрада. У 1973—77 старшыня муніцыпальнага савета Барселоны. У 1977—80 пасол Іспаніі ў СССР і Манголіі. З 1966 чл.Міжнар.алімп.к-та (МАК). У 1980—2001 прэзідэнт МАК. За гады свайго прэзідэнцтва ажыццявіў кардынальную перабудову алімп. руху, што выявілася ў прафесіяналізацыі Алімпійскіх гульняў, пераходу іх на камерцыйную аснову.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́КЕРТ (Sickert) Уолтэр Рычард (31.5.1860, г. Мюнхен, Германія — 22.1.1942),
англійскі жывапісец і графік; адзін з вядучых майстроў англ.імпрэсіянізму. З 1868 жыў у Вялікабрытаніі. Вучыўся ў маст. каледжы Слейда (з 1881). Зазнаў уплыў Дж.Уістлера, Э.Дэга. Заснавальнік «Новага англійскага мастацкага клуба» (1885—86). З 1928 прэзідэнт Каралеўскага т-вабрыт. мастакоў. Яго дакладным па назіраннях пейзажам Лондана і Венецыі, партрэтам, інтэр’ерам жылых памяшканняў і мюзік-холаў уласцівы гучнасць колеру і празрыстасць, меланхалічнасць настрою. Сярод твораў: «Царква Сен-Жак» (каля 1890), «Сан-Марка. Венецыя» (1895—96), «П’яцэта» (каля 1901), «Жанчына ў гандоле» (1905), «Нуда» (1913—14), «Тэатр Новага Бедфарда» (1915—16).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТОКС (Stokes) Джордж Габрыэль (13.8.1819, Скрын, Вялікабрытанія — 1.2.1903),
англійскі фізік і матэматык, адзін са стваральнікаў гідрадынамікі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1851) і яго прэзідэнт (1885—90). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1841), дзе і працаваў (з 1849 праф.). Навук. працы па гідрадынаміцы, оптыцы, гравіметрыі і вектарным аналізе. Распрацаваў тэорыю руху вязкай вадкасці (ураўненне Наўе — С.), вызначыў сілу супраціўлення руху шара ў вадкасці (гл.Стокса закон). Устанавіў сувязь паміж даўжынёй хвалі фоталюмінесцэнцыі і даўжынёй хвалі ўзбуджальнага святла (правіла С.), сфармуляваў адну з асн. тэарэм вектарнага аналізу (гл.Стокса формула). Яго імем названа адзінка кінематычнай вязкасці ў СГС сістэме адзінак — стокс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУКАЧО́Ў Уладзімір Мікалаевіч (7.6.1880, с. Аляксандраўка Харкаўскай вобл., Украіна — 9.2.1967),
расійскі батанік, лесавод і географ. Акад.АНСССР (1943, чл.-кар. 1920). Герой Сац. Працы (1965). Скончыў Пецярбургскі лясны ін-т (1902). У 1919—41 праф. гэтага ін-та, у 1925—41 Ленінградскага і ў 1948—51 Маскоўскага ун-таў. Адначасова дырэктар Ін-та лесу АНСССР (1944—59), з 1962 у Бат. ін-це АНСССР. Навук. працы па фітацэналогіі, лесазнаўстве, балотазнаўстве, геаграфіі, сістэматыцы і селекцыі раслін. Адзін са стваральнікаў біягеацэналогіі. Распрацаваў тэорыю і методыку лясной тыпалогіі. Заснавальнік і прэзідэнт Усесаюзнага бат.т-ва (1946).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛСТО́Й Фёдар Пятровіч (21.2.1783, С.-Пецярбург — 25.4.1873),
рускі медальер, скульптар, рысавальшчык і жывапісец; прадстаўнік класіцызму. З 1804 наведваў Пецярбургскую АМ, у 1825—28 яе выкладчык, з 1842 праф., з 1809 ганаровы чл., з 1828 віцэ-прэзідэнт, у 1859—68 таварыш (намеснік) прэзідэнта. Пэўны час быў звязаны з дзекабрыстамі. Творы вызначаюцца вытанчанасцю форм, паэт. успрыняццем антычнасці (барэльефы са сцэнамі з «Адысеі» Гамера і інш.). Выканаў 21 медальён у памяць вайны 1812 г. і замежных паходаў рус. арміі ў 1813—14. Аўтар ілюстрацый да паэмы І.Багдановіча «Душачка» (1820—33), жывапісных карцін, сілуэтных кампазіцый і інш.
Ф.Талстой. Народнае апалчэнне 1812 г. Медальён з серыі, прысвечанай вайне 1812 г. 1816.