збяле́лы, ‑ая, ‑ае.

Які збялеў, стаў белым. Поле вымерла, стыў збялелы ад інею лазняк у абочынах. Пташнікаў. На пасцелі ляжаў збялелы, як палатно, чалавек. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздрабі́цца, ‑дробіцца; зак.

1. Разбіцца на дробныя частачкі. Камень раздрабіўся. Костка раздрабілася.

2. Раздзяліцца, распасціся на дробныя часткі, групы; расчляніцца. Поле раздрабілася на мноства ўчасткаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уя́лавець, ‑ее; зак.

Разм. Зарасці пустазеллем, травой (пра зямлю, поле). За тры гады зямля ўялавела, але палянка вельмі прыдалася, каб на ёй слаць лён. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электрастаты́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да з’яў электрастатыкі. Электрастатычнае поле. Электрастатычныя сілы. // Які выкарыстоўвае з’явы электрастатыкі для чаго‑н. Электрастатычны генератар. Электрастатычныя машыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

swipe​2 [swaɪp] v. infml

1. (at) мо́цна ўда́рыць;

He swiped the ball into the field. Ён выбіў мяч у поле.

2. infml укра́сці; сцягну́ць, спе́рці (што-н.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПАПА́Р, папарнае поле,

поле севазвароту, якое ўвесь вегетацыйны перыяд або частку яго застаецца незасеяным і неаднаразова апрацоўваецца для ачысткі глебы ад пустазелля і ўтрымання вільгаці. Папарная сістэма земляробства склалася ў эпоху феадалізму, замяніўшы лядную і лесапольную сістэмы трохпольнай (П., азімыя, яравыя). П. выкарыстоўваецца пераважна пад азімыя жыта і пшаніцу. Бывае чысты і заняты. Чысты П. — чорны (зяблевая апрацоўка ўгноенай глебы вядзецца ўвосень) і ранні (асн. апрацоўка вясною) — найчасцей выкарыстоўваюць у засушлівых раёнах. У нечарназёмнай зоне чысты П. пакідаюць на ўчастках з вял. колькасцю шматгадовага пустазелля. У інтэнсіўным земляробстве найб. эфектыўны заняты П., калі першую палавіну лета вырошчваюць культуры з кароткім вегет. перыядам (прапашныя, віка-аўсяная сумесь, кукуруза на сілас, кармавы лубін, канюшына і інш.), якія ўбіраюць за 3—4 тыдні да сяўбы азімых раслін. Сідэральны П. (разнавіднасць занятага П.) паляпшае якасць бедных, пераважна пясчаных і супясчаных глеб. Ён менш эфектыўны, чым П., заняты культурамі на кармы. На папарным полі вырошчваюць культуры (лубін і інш.), якія заворваюць на зялёнае ўгнаенне. Гл. таксама Сістэма земляробства.

У.​П.​Пярэднеў.

т. 12, с. 61

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

арэ́на

(лац. arena = літар. пясок)

1) круглая пляцоўка ў цырку для выступленняў;

2) перан. поле дзейнасці (напр. літаратурная а., палітычная а.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Аўлу́с ’незаконна адаранае поле, дармавая маёмасць’ (слаўг., Яшкін). Да улу́с ’тс’ з пратэтычным а.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кіёвачнік, кіёвашнік ’поле, дзе расла кукуруза’ (Яшк.), ’сцяблы кукурузы’ (Мат. Гом.). Гл. кіёўка 4.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паля́нцы, паляўцы́ ’людзі, якія жывуць у бязлеснай мясцовасці’ (Сл. ПЗБ). Да поле, параўн. паляне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)