усто́йчивый в разн. знач. усто́йлівы; (об убеждениях, взглядах — ещё) ста́лы, трыва́лы;

усто́йчивая опо́ра усто́йлівая апо́ра;

усто́йчивая валю́та усто́йлівая валю́та;

усто́йчивые взгля́ды усто́йлівыя (ста́лыя, трыва́лыя) по́гляды;

усто́йчивое равнове́сие физ. усто́йлівая раўнава́га.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інструме́нт м.

1. (род. інструме́нта) в разн. знач. (об одном предмете) инструме́нт;

хірургі́чныя ~ты — хирурги́ческие инструме́нты;

стру́нныя ~ты — стру́нные инструме́нты;

2. (род. інструме́нту) собир. инструме́нт;

○ музы́чны і. — музыка́льный инструме́нт;

ша́нцавы і. — ша́нцевый инструме́нт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сыр (род. сы́ру, (об отдельной головке) сы́ра) м. сыр;

○ швейца́рскі с. — швейца́рский сыр;

◊ пла́ваць як с. у ма́сле — ката́ться как сыр в ма́сле;

чака́й Пятра́, с. з’ясі́ — посл. далеко́ кулику́ до Петро́ва дня

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

небре́жный нядба́йны; (об отношении к обязанностям) несумле́нны; (невнимательный) няўва́жны; (пренебрежительный) знява́жлівы;

небре́жное обраще́ние (с кем, чем) знява́жлівае абыхо́джанне (з кім, чым);

небре́жный (в чём) нядба́йны (у чым);

небре́жный тон знява́жлівы тон.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

несовершённый

1. (не сделанный) нязро́блены; няўчы́нены; (не произведённый) неправе́дзены; (неосуществлённый) няздзе́йснены; неажыццёўлены; (неисполненный) нявы́кананы;

2. (не заключённый — об условии, договоре) няўчы́нены; (не составленный) няскла́дзены; незаклю́чаны; (неоформленный) неафо́рмлены; см. соверши́ть​ 1, 2.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ператапта́ць сов.

1. (измять ногами — многое) перетопта́ть; истопта́ть;

п. кве́ткі — истопта́ть цветы́;

2. разг. (об обуви) истопта́ть, износи́ть, поизноси́ть;

3. (перебывать в разных местах, обойти) исходи́ть;

ко́лькі я сце́жак ~та́ў! — ско́лько я доро́г исходи́л!

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мори́ть несов.

1. мары́ць; (травить) труці́ць, атру́чваць; (уничтожать) вынішча́ць;

мори́ть мыше́й труці́ць мышэ́й;

2. (мучить) мары́ць, стамля́ць; (изнурять) мардава́ць;

мори́ть го́лодом мары́ць го́ладам;

3. спец. мары́ць;

4. (об угольях) обл. тушы́ць, гасі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пано́шаны

1. прич. перено́шенный;

2. прич. изно́шенный;

1, 2 см. панасі́ць 1, 2;

3. прил. (об одежде и т.п.) поно́шенный; поде́ржанный; изно́шенный, потёртый;

4. прил., перен. поно́шенный, потрёпанный, пота́сканный;

п. вы́гляд — поно́шенный (потрёпанный, пота́сканный) вид

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пра́жаны

1. прич. жа́ренный; калённый;

2. прич., обл. жа́ренный;

1, 2 см. пра́жыць 1, 2;

3. прил. (о горохе, семечках и т.п.) жа́реный; (об орехах и т.п. — ещё) калёный;

4. прил., обл. (о сале) жа́реный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АРКЕ́СТР (ад грэч. orchēstra пляцоўка перад сцэнай у стараж.-грэч. тэатры),

калектыў інструменталістаў для сумеснага выканання створанай для яго музыкі. Аркестры бываюць мяшаныя, якія ўключаюць інструменты розных груп (сімфанічны, эстрадны) і аднародныя (струнны, духавы, ударных інструментаў). Паводле функцыі вылучаюць аркестры оперныя, ваенныя, эстрадныя і інш. Вышэйшы тып — сімфанічны аркестр — малы і вялікі. Рухомасцю складу адрозніваецца камерны аркестр, які не заўсёды можна дакладна адмежаваць ад камернага ансамбля. Асаблівы тып — аркестр народных інструментаў.

Вял. інстр. ансамблі вядомы ў антычнасці, сярэднявеччы, у эпоху Адраджэння (літ. крыніцы 16 ст. сведчаць, што падобныя ансамблі існавалі і на Беларусі), аднак іх вызначалі спарадычнасць дзеяння і нестабільнасць складу. Рэгулярныя аркестры паявіліся на мяжы 16—17 ст. з узнікненнем оперы, араторыі, кантаты, у якіх на аркестры ўскладалася функцыя суправаджэння вак. партый. Тыпы аркестраў, іх прызначэнне гістарычна мяняліся ў залежнасці ад развіцця муз. інструментаў і выканальніцтва, эвалюцыі арк. мыслення кампазітараў, ідэйна-стыліст. тэндэнцый.

Звесткі пра аркестры на Беларусі сягаюць у 16 ст. («літоўская капэла»), У 18 ст. вядомы розныя тыпы аркестраў: т.зв. «янычарская музыка» (Шклоў, Нясвіж, Гродна), рагавая музыка (Нясвіж, Шклоў), «хатняя музыка» (Горы-Горкі, Гродна, Нясвіж), духавыя, а таксама малыя сімф. аркестры раннекласічнага складу — капэлы (гл. Прыгонныя аркестры і капэлы). Вядома пра існаванне «касцельнай музыкі» ў 18 — 1-й пал. 19 ст. ў Гродне, Слоніме, Мінску, Пінску, Нясвіжы, Будславе і інш. У канцы 19 — пач. 20 ст. прыкметную ролю ў грамадска-культ. жыцці адыгрывалі сімф. і духавыя аркестры, у т. л. ў Мінску (гл. Мінскі гарадскі аркестр), Віцебску, Слуцку, Гродне. У 1919—21 створаны сімф. аркестры ў Мінску, Віцебску, Гомелі, Магілёве на базе нар. кансерваторый, муз. школ, пазней муз. тэхнікумаў і драм. т-раў. Прафесійныя аркестры ў Беларусі (1995): Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь, Сімфанічны аркестр Беларускага тэлебачання і радыё, сімфанічныя аркестры Дзярж. т-ра оперы і балета Дзярж. т-ра муз. камедыі, Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь, Ваенны аркестр Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, мінскі духавы аркестр «Няміга» і інш.

Літ.:

Барсова И.А. Книга об оркестре. 2 изд. М., 1978.

І.​Дз.​Назіна.

т. 1, с. 479

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)