ямакапа́льнік, ‑а, м.

Машына для капання ям.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кі́барг м. літ. (чалавек-машына) Cyborg [´saĭbɔ:rg] m -s, -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

РУЧНЫ́Я МАШЫ́НЫ,

механізаваны (з убудаваным рухавіком) інструмент, які пры рабоце поўнасцю або часткова ўтрымліваецца аператарам. Для прывядзення ў дзеянне рабочага органа карыстаюцца пнеўматычным, эл., радзей гідраўл. прыводам ці рухавіком унутр. згарання, парахавым зарадам.

Паводле прызначэння адрозніваюць Р.м.: дрэва- і металарэзныя (гл. Дрэварэзальны інструмент, Металарэзны інструмент), свідравальныя (дрылі), рэзьбанаразныя і закручвальныя (рэзьбанаразны інструмент, гайка-, шурупа-, шпілька-, муфтавёрты і інш.), шліфавальныя (для шліфавання, паліравання і зачысткі паверхняў), пілы (нажоўкі, дыскавыя, ланцуговыя пілы і інш.), нажніцы (дыскавыя, рычажныя, высечныя і інш.), малаткі (адбойныя малаткі, рубачныя, зачышчальныя, кляпальныя, цвіка- і скобазабіўныя і інш.), фрэзерныя (для ўтварэння пазоў, гнёздаў, розных паглыбленняў у метал., драўляных, пластмасавых ці інш. вырабах).

Ручныя машыны: 1 — рэзьбанаразальнік; 2 — пнеўматычны шабер; 3 — электрамалаток; 4 — свідравальная машына; 5 — пнеўматрамбоўка; 6 — электрычная машына для шліфавання падлогі; 7 — электрадаўбёжнік; 8 — электрычная машына для стругання падлогі.

т. 13, с. 479

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРУЗАПАДЫМА́ЛЬНЫ КРАН,

машына перыядычнага дзеяння для пад’ёму і перамяшчэння на невял. адлегласці грузаў. Гл. Пад’ёмны кран.

т. 5, с. 455

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

automatic​1 [ˌɔ:təˈmætɪk] n.

1. аўтаматы́чная збро́я

2. BrE машы́на з аўтаматы́чнай трансмі́сіяй

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ambulance [ˈæmbjələns] n. ху́ткая дапамо́га; саніта́рная машы́на;

Call an ambulance! Выклікайце хуткую дапамогу!

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

used​1 [ju:zd] adj. стары́, патры́маны; скарыста́ны, ужы́ты;

a used car стара́я машы́на

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

разла́дзіцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ла́дзіцца; зак.

1. Прыйсці ў няспраўнасць.

Машына разладзілася.

2. Расстроіцца, парушыцца.

Дружба разладзілася.

Вяселле разладзілася.

3. Сапсавацца (пра здароўе).

|| незак. разла́джвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

транспарцёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Канвеер для перамяшчэння грузаў.

Падаваць пасылкі з аўтамашыны на т.

2. Ваенная машына для перавозкі пяхоты і грузаў.

|| прым. транспарцёрны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Легцава́я ’легкавы аўтамабіль’ (Сцяшк.) — гіперправільная (на польскі манер) форма лексемы легкавая (машына), параўн. польск. lekce — lekko.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)