от до́лгой ходьбы́ но́ги сде́лались тяжёлыми ад до́ўгай хады́ но́гі зрабі́ліся (ста́лі) ця́жкімі;
они́ сде́лались непохо́жими друг на дру́га яны́ ста́лі непадо́бнымі адзі́н на друго́га.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
спарадзі́ць
1.уст. (er)zéugen vt, zur Welt bríngen*;
2.перан. (зрабіцца прычынай) hervórrufen*vt, errégen vt, hervórbringen*vt, áufkommen lássen*; nach sich zíehen* (выклікаць за сабой)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
адзеравяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1.Зрабіцца цвёрдым, як дрэва.
2. Страціць адчувальнасць; анямець, здранцвець. Калі Сымон сеў за стол, далоні яго не хацелі гнуцца, адзеравянелі ад сякеры.Чарнышэвіч.
3.перан. Стаць абыякавым да навакольнага. За гэты дзень, нават, праўдзівей сказаць, за гэтыя гадзіны, .. [Стафанковіч] атупеў, быццам адзеравянеў.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падаража́ць, ‑ае; зак. і незак.
1.зак. Стаць, зрабіцца даражэйшым, павысіцца ў цане. — Зямлі так і не купілі? — Не. Пакуль збіралі грошы, зямля падаражала. — Ну, цяпер .. [бацькам] не трэба думаць пра зямлю, няхай працуюць толькі, — сказаў Грыша.Пальчэўскі.
2.незак. Павышаць кошт чаго‑н. Далёкія перавозкі падаражаюць сабекошт тавараў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасерабры́цца, ‑рыцца; зак.
Зрабіцца серабрыстым, набыць серабрысты колер. І раніцай дарога, добра ўмытая, Пасерабрылася, у асфальце чыстым Адбіла сонца з яснымі блакітамі, Паркан гародчыкаў і лес расісты.Калачынскі.Вядома, толькі я мог па старой памяці называць яго Лёнькам: у ляснічага прыкметна пасерабрыліся скроні, глыбокія маршчыны перасеклі лоб.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасушэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Зрабіцца сухім, сушэйшым. Сена пасушэла./убезас.ужыв.Раптам пасушэла. Ногі патанулі ў пяску, мы пачалі ўзбірацца на ўзгорак.Лупсякоў.
2.перан. Пахудзець. Не той быў цяпер Глушак: пасушэў яшчэ, сагнуўся, як груган, ссівеў нашчэнт.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спарахне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Згніць, ператварыцца ў труху, пыл. Дзедаўская хата даўно ўжо згніла і спарахнела.Машара.Падумала Марына будавацца. Стары дом спарахнеў ужо.Б. Стральцоў.//перан. Перагарэць (ад перажыванняў). Ад нечаканага гора нешта спарахнела ў Іванавай душы.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усо́хнуць, ‑не; пр. усох, ‑ла; зак.
1. Стаць, зрабіцца цвёрдым ад высыхання. Зямля ўсохла.
2. Зменшыцца ў вазе, аб’ёме пры высыханні; высахнуць.
3. Засохнуць, зачахнуць. Раніцаю ў сад прыйшоў гаспадар. Агледзеў яблыньку і са злосцю вылаяўся: праз адну галінку, маўляў, можа такая добрая яблыня без пары ўсохнуць...Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
утачы́цца1, уточыцца; зак.
Сточваючыся, зрабіцца вузейшым (пра лязо).
утачы́цца2, утачуся, уточышся, уточыцца; зак.
Точачы, пранікнуць унутр або ў глыбіню чаго‑н. Крот утачыўся ў зямлю.//перан.Разм. Улезці, трапіць куды‑н. [Ніна:] — Пайшла ў будаўнічы тэхнікум. Ды і то ледзь-ледзь утачылася, — з фізікай у мяне няважна.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́цягнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выпасці з чаго-н. ад штуршка, неасцярожнага руху; вышмаргнуцца.
Выцягнулася нітка з іголкі.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зрабіцца даўжэйшым, падоўжыцца.
Агонь выцягнуўся доўгай паласой.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Размясціцца на вялікай адлегласці ў адну лінію.
Вёска выцягнулася ўздоўж ракі.
4. Вырасці, стаць высокім.
Хлопчык за лета выцягнуўся.
5. Легчы, расцягнуўшыся, выпрастаўшыся.
В. на канапе.
6. Стаць прама, выпраміцца.
В. перад камандзірам.
|| незак.выця́гвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)