штат на ўзбярэжжы Атлантычнага ак. ў ЗША, у Новай Англіі. Пл. 3,2 тыс.км². Нас. 990,8 тыс.чал. (1999). Адм. ц., буйнейшы горад і гал. порт — Провідэнс. Рэльеф нізінны і раўнінны. Макс.выш. да 247 м. Клімат умераны. Сярэдняя т-растудз. каля -2 °C, ліп. 21—23 °C. Ападкаў каля 1150 мм за год, выпадаюць раўнамерна. Захаваліся ўчасткі дубова-букавых лясоў. Р.-А. найб. шчыльна населены (каля 310 чал. на 1 км²), урбанізаваны (гар. насельніцтва больш за 90%) і прамыслова развіты штат. Прам-сць: тэкст., электронная, разнастайнае машынабудаванне, металаапрацоўка, гумавая, харч., ювелірная, галантарэйная, паліграфічная. Суднабудаванне, суднарамонт. Нарыхтоўка дубу, здабыча буд. матэрыялаў. Сельская гаспадарка прыгараднага тыпу (малочная прадукцыя, яйкі, ягады). Вырошчваюць бульбу, гародніну, сеяныя травы. Птушкагадоўля. Марское рыбалоўства. Турызм. Транспарт аўтамаб., марскі, чыгуначны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́НЕР (Renner) Карл (14.12.1870, Дольні-Дунаёвіцы, Чэхія — 31.12.1950),
аўстрыйскі паліт. і дзярж. дзеяч. Юрыст. З 1907 дэп. рэйхсрата Аўстра-Венгрыі. У кастр. 1918 — чэрв. 1920 дзярж. канцлер і адначасова ў ліп. 1919 — кастр. 1920 дзярж. сакратар замежных спраў Аўстр. Рэспублікі. Падпісаў Сен-Жэрменскі мірны дагавор 1919. У 1920—34 чл.Нац. савета, у 1931—33 яго першы прэзідэнт. У 1938 выступаў за аншлюс. З крас. 1945 дзярж. канцлер часовага ўрада Аўстрыі, са снеж. 1945 федэральны прэзідэнт адноўленай Аўстр. Рэспублікі. Адзін з ідэолагаў аўстрамарксізму, аўтар прац «Абнаўленне Аўстрыі» (т. 1—3, 1916), «Марксізм, вайна і Інтэрнацыянал» (1917), «Дзяржаўная гаспадарка, сусветная эканоміка і сацыялізм» (1929), «На рубяжы двух часоў» (1946, аўтабіяграфія), «Чалавек і грамадства» (апубл. ў 1952).
Літ.:
Кретинин С.В. Карл Реннер: жизнь и деятельность (1870—1950) // Новая и новейшая история. 1999. №5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРДЗІ́НІЯ (Sardegna),
адм. вобласць Італіі на в-ве Сардзінія і суседніх невял. астравах. Адміністрацыйна падзелена на правінцыі Кальяры, Нуора, Сасары, Арыстана. Пл. 24,1 тыс.км². Нас. каля 2 млн.чал. (2000). Гал. горад Кальяры. Асн. галіны эканомікі — сельская гаспадарка і горназдабыўная прам-сць. Пад с.-г. ўгоддзямі каля 1,7 млн.га, у т. л. каля 74% займаюць пашы і лугі, каля 19% — ворыва, каля 6% — сады і вінаграднікі. Пасевы збожжавых, бабовых, бульбы, артышокаў; агародніцтва, вінаградарства, культура слівы, цытрусавых і інш. Пераважнае значэнне мае жывёлагадоўля (каля 1/3 пагалоўя авечак у Італіі, буйн. раг. жывёла, свінні). Рыбалоўства. Здабыча свінцу і цынку, кам. вугалю, флюарыту, баксітаў. Прам-сць: каляровая металургія, нафтаперапрацоўка і нафтахімія, харч., тэкст., гарбарная, дрэваапр., эл.-тэхн., суднарамонт. Ручное дыванаткацтва. Транспарт марскі, чыг. і аўтамабільны. Прыроду гл. ў арт.Сардзінія (востраў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАВА́РНАЯ ВЫТВО́РЧАСЦЬ,
грамадская форма арганізацыі вытворчасці, пры якой прадукты вырабляюцца для абмену праз куплю-продаж. Абумоўлена грамадскім падзелам працы, эканам. адасобленасцю вытворцаў, неабходнасцю абмену прадуктаў для забеспячэння грамадскіх патрэб праз рынак. Развіваецца і рэгулюецца ў адпаведнасці з аб’ектыўнымі эканам. законамі: вартасці, попыту і прапанавання, канкурэнцыі, грашовага абарачэння і інш. Узнікла ў перыяд першабытнаабшчыннага ладу, развівалася і набыла ўсеагульны характар ва ўмовах класічнага капіталізму і сучаснай рыначнай эканомікі. калі аб’ектам куплі-продажу робяцца ўсе фактары вытв-сці. Існуюць механізмы самаразвіцця і самарэгулявання Т.в., сваёй эканам. дзейнасцю дзяржава дапаўняе і накіроўвае гэтыя працэсы. У сацыяльна арыентаванай рыначнай эканоміцы, напр., можна вылучыць нетаварны сектар, у які ўваходзіць вытв-сць даброт, якія без удзелу рынку пераходзяць у сферу спажывання (фундаментальныя навук. даследаванні, бясплатныя адукацыя, ахова здароўя і інш.). Гл. таксама Таварная гаспадарка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕДАСЕ́ЕНКА Уладзімір Канстанцінавіч (н. 22.4.1926, в. Бор Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Гомельскі рачны тэхнікум (1946), Рэсп.парт. школу пры ЦК КП Беларусі (1950). Працаваў у абл. і рэсп. к-тах камсамола. З 1951 у газ. «Піянер Беларусі», час. «Сельская гаспадарка Беларусі», «Настаўніцкай газеце», выд-ве «Беларусь», у 1969—79 ва Упраўленні кніжнага гандлю Дзярждруку Беларусі, газ. «Літаратура і мастацтва», час. «Беларусь». Друкуецца з 1951. Раман «Дубовая Града» (1965) і яго своеасаблівы працяг «Віхры на скрыжаваннях» (1970) пра барацьбу моладзі з фаш. акупантамі ў гады Вял.Айч. вайны. У рамане «Пасля смерчу» (1975) партыз. барацьба і першыя пасляваен. гады ў Гомелі. Раман «Мутныя росы» (1999) пра родную прыроду, надзённыя праблемы экалогіі. Аўтар апавяданняў, нарысаў, фельетонаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРА́ЛЬНАЯ МЕ́СА (Mesa Central),
горная вобласць на ПдМексіканскага нагор’я, у Мексіцы. Пераважныя выш. 2000—3000 м. Спадзістыя базальтавыя плато, азёрныя катлавіны спалучаюцца з ізаляванымі гарамі і вулканічнымі масівамі. Найб. магутныя вулканы, у т. л. дзеючыя, у горным ланцугу Папярочнай Вулканічнай Сьеры (Арысаба — 5700 м, Каліма, Папакатэпетль і інш.).
Клімат горны трапічны. Сярэднія месячныя т-ры 10—17 °C. Ападкаў ад 250 на ПнЗ да 500—900 мм за год на ПдУ, месцамі да 1500 мм. Глебы шэра-карычневыя. У расл. покрыве пераважаюць антрапагенныя саванны. Лясы б.ч. высечаны. На схілах гор разрэджаныя дубова-хваёвыя лясы; на вільготных участках — вечназялёныя (дуб, мірт, магнолія, дрэвападобная папараць). Верхні пояс утвараюць хваёва-піхтавыя лясы, якія змяняюцца субальпійскімі і альпійскімі лугамі Ц.М. густа населена. Развіта сельская гаспадарка (збожжавыя, плантацыі агаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЮБА́РАЎ Аляксей Яфімавіч (14.3.1890, в. Белікі Віцебскага р-на — 6.4.1978),
бел. вучоны ў галіне пладаводства і селекцыі; заснавальнік навук. школы селекцыі пладовых культур. Д-рс.-г.н. (1966), праф. (1967). Скончыў 1-ы Маскоўскі ун-т (1924). З 1925 дырэктар Бел. аддзялення Усерас. ін-та раслінаводства. Працаваў у БСГА, у 1935—41 у батанічным садзе АН Беларусі (у 1940—41 дырэктар). Навук. працы па пытаннях селекцыі і інтрадукцыі пладовых культур. Пад яго кіраўніцтвам упершыню (1932) праведзена народна-сартавое раянаванне і арганізавана сетка дзярж. пладовых гадавальнікаў. Аўтар 37 сартоў пладовых культур.
Тв.:
Сучасныя задачы навуковага садоўніцтва // Сялянская і лясная гаспадарка. 1930. Кн. 9. № 1;
Новое районирование плодовых и ягодных культур Белорусской ССР. Мн., 1962 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
се́льский
1. (прил. ксело́) се́льскі;
се́льский сове́т се́льскі саве́т;
2.(живущий, работающий в деревне) вяско́вы, се́льскі;
се́льский учи́тель вяско́вы наста́ўнік;
3.(земледельческий) земляро́бчы; се́льскі;
се́льские рабо́ты земляро́бчыя рабо́ты;
се́льское хозя́йство се́льская гаспада́рка.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
МІ́НСКІ РАЁН.
Размешчаны ў цэнтры Мінскай вобл. Утвораны 29.6.1934 (у сучасных межах з 1959). Пл. 2 тыс.км-. Нас. 127,8 тыс.чал. (1998), гарадскога 6,5% (без Мінска). Сярэдняя шчыльн. 64 чал. на 1 км². Цэнтр — г.Мінск; г.Заслаўе, г.п.Мачулішчы, 368 сельскіх населеных пунктаў, Мачулішчанскі пасялковы Савет і 19 сельсаветаў: Астрашыцка-Гарадоцкі, Бараўлянскі, Гаранскі, Ждановіцкі, Каладзішчанскі, Крупіцкі, Лашанскі, Лугаваслабодскі, Міханавіцкі, Навадворскі, Папярнянскі, Пятрышкаўскі, Рагаўскі, Самахвалавіцкі, Сеніцкі, Хацежынскі, Цнянскі, Шчомысліцкі, Юзуфоўскі.
Большая ч.тэр. раёна на Мінскім узвышшы, паўд.-ўсх. ўскраіна ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Паверхня пераважна ўзвышаная, 92% яе на выш. 180—250 м, найвыш. пункт 342 м (Лысая гара). Карысныя выкапні: пясчана-жвіровы матэрыял, буд. пяскі, гліны і суглінкі, торф, Ждановіцкая мінер. крыніца. Сярэдняя т-растудз. -6,9 °C, ліп. 17,8 °C. Ападкаў 646 мм за год. Вегетац. перыяд 186 сут. Найб. рэкі: Свіслач (з прытокамі Вяча, Чарняўка, Волма), Пціч, Усяжа. Вадасховішчы: Заслаўскае вадасховішча, Дразды, Крыніца, Вяча, Воўчкавіцкае, Астрашыцкі Гарадок, ч.Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. Пераважаюць глебы: дзярнова-падзолістыя (69,3%), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (19,3%). Пад лесам 31,2% тэр. раёна. Найб. лясістасць на Пн. Лясы хваёвыя, яловыя, бярозавыя, трапляюцца асінавыя, альховыя, дубовыя і інш. Штучныя насаджэнні (каля 20% пл. лесу) пераважна хваёвыя і яловыя. Пад балотамі 2,4% тэр. раёна, 7,7 тыс.га асушана. Заказнікі рэсп. значэння: ландшафтны — Прылуцкі, біял. — Лебядзіны і Кайкаўскі; мясц. значэння: ахоўваемыя тарфянікі — Гайдукоўскае, Янапольскае, Гарадоцкае; біял. — Крыніца, Маяк. Помнікі прыроды рэсп. значэння: геал. агаленне Заслаўе, валун «Камень кахання» паміж в. Чаромуха і в. Гуры, дуброва каля в. Шчомысліца, парк камянёў (музей валуноў) на паўн.-ўсх. ускраіне Мінска, дуб і хвоя каля в. Ждановічы і парк Ігнацічы каля в. Кацягі. Зоны адпачынку: Мінскае мора, Пціч, Зялёны Гай, Вяча, Чараўніца, Раўбічы, Стайкі, часткова Вязынка, Вясёлка. Агульная пл.с.-г. угоддзяў 102,2 тыс.га (51,7%), з іх асушаных 10,9 тыс.га. На 1.1.1999 у раёне 6 калгасаў, 12 саўгасаў, 51 фермерская гаспадарка; аграфірма «Рассвет», аграгандл. фірма «Ждановічы», Бел. занальная доследная станцыя па птушкагадоўлі, племптушкарэпрадуктар «Праўда», птушкафабрыкі імя Н.К.Крупскай, «1-я Мінская», «Дубаўляны», рэсп. цэнтр па конным спорце і конегадоўлі ў пас. Ратамка, эксперым. базы «Курасоўшчына», «Анопаль», «Русінавічы», вучэбная гаспадарка імя М.В.Фрунзе, с.-г. прадпрыемства «Усход», доследная гаспадаркаБел. машынна-доследнай станцыі. Асн. кірункі сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля, птушкагадоўля, збожжавая і зернебабовая гаспадарка, вырошчванне бульбы і агародніны. Прадпрыемствы гарбарнай (Мінскае вытворчае гарбарнае аб’яднанне), металаапр. (перапрацоўка металалому), хіміка-фармацэўтычнай (ветпрэпараты), лясной (вырабы з драўніны), харч. (хлебабулачныя і каўбасныя вырабы), буд. матэрыялаў, мэблевай, паліграф. прам-сці. Па тэр. раёна праходзяць чыгункі Брэст—Мінск—Масква, Вільнюс—Мінск—Гомель; аўтадарогі Брэст—Масква, Вільнюс—Мінск. Мінск—Бабруйск—Гомель, Мінск—Магілёў, Мінск—Віцебск, Мінск—Слуцк—Мікашэвічы, Мінск—Гродна. У раёне 34 сярэднія, 6 базавых, 11 пач. школ, раённая шматпрофільная школа для дзяцей з павышаным узроўнем інтэлекту і разумовага развіцця, гімназія, 8 муз., спарт. школы, 3 школы-інтэрнаты, дзіцячы дом, Навапольскі с.-г. тэхнікум, Сеніцкі с.-г. каледж, 54 дашкольныя ўстановы, 6 цэнтраў культуры, 34 дамы культуры і клубы, 38 б-к, 8 бальніц, 22 урачэбныя амбулаторыі, 3 паліклінікі, 10 фельч.-ак. пунктаў. На тэр. раёна размешчаны: абл. клінічная бальніца (пас. Лясны), абл. тубдыспансер (в. Лескаўка), шпіталь інвалідаў вайны і працы (пас. Лясны), рэсп. псіхіятрычная клінічная бальніца «Навінкі» (в. Навінкі) і інш.; НДІ: бульбаводства, агародніцтва, пладаводства (в. Самахвалавічы), аховы раслін (в. Прылукі), эксперым. ветэрынарыі імя Вышалескага (в. Кунцаўшчына), анкалогіі і мед. радыялогіі (пас. Лясны); курорт «Ждановічы» (санаторыі «Беларусь», «Крыніца»), дзіцячы санаторый «Астрашыцкі Гарадок», 9 санаторыяў-прафілакторыяў, спарткомплексы «Раўбічы» і «Стайкі», водна-спарт. база «Воўчкавічы». Музеі: Бел.дзярж. музей нар. архітэктуры і побыту ў в. Строчыца, Музей бел.нар. мастацтва (філіял Нац.маст. музея) у в. Раўбічы. Помнікі архітэктуры: сядзіба (2-я пал. 18 ст. — 1-я пал. 19 ст.) у в. Анопаль, царква і капліца (19 ст.) у в. Астрашыцкі Гарадок, сядзіба (2-я пал. 18 ст.) у в. Прылукі, касцёл (1858—62) і спарт. комплекс «Раўбічы» (1973) у в. Раўбічы, царква (2-я пал. 19 ст.) у в. Сеніда, сядзіба (2-я пал. 18 ст.) у в. Сёмкава, Троіцкі касцёл (2-я пал. 19 ст.) у в. Сёмкаў Гарадок. Помнік ахвярам фашызму (1963) каля в. Вялікі Трасцянец на месцы Трасцянецкага лагера смерці, на тэр. Бараўлянскага с/с урочышча Курапаты. Выдаецца газ. «Наша жыццё».
Літ.:
Памяць: Гіст.-дак. хроніка Мінскага р-на. Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Жы́хар. Рус.смал., пск., наўг., пецярб., алан., калін., арханг., вяцк.жи́харь, жи́хорь ’тс’ (і шэраг мясцовых семан. варыянтаў: ’гаспадар’, ’дамасед’, ’скупы’, ’свавольнік’, ’плясун’, ’злы дух’, ’птушка’, ’сялянская гаспадарка’, ’здаровая, буйная жывёла’). Фіксуецца з 1912 г. (Вярхоў, Назоўнікі на ‑ар (‑яр) у бел. мове, 1970, 35). Утворана з суф. ‑ар ад дзеяслоўнай асновы *жых‑. Рус.жи́ха́ть(ся) мае знач. ’качацца, качаць, гнуць’, у бел. адпаведны дзеяслоў не зафіксаваны. Паводле Мартынава–Міхневіча (Маладосць, 1969, 4, 136), суфікс ‑ха‑ ў дзеяслове жихати < жити ўказвае на інтэнсіўнасць дзеяння, як грымець — грамыхаць. Такое ўтварэнне не вельмі тыповае, таму не выключана і аналогія ці сувязь са знахар ад знаць (Фасмер, 2, 101) як табуістычнай назвай (параўн. рус.жихарь ’злы дух’). Параўн. і назвы асоб з арганічным ‑х‑: бляхар, кажухар.