галіна медыцыны, якая распрацоўвае пытанні мед. і біял. характару, што ўзнікаюць у судова-следчай практыцы. Складаецца з працэсуальна-арганізац. раздзела, дзе разглядаюцца змест і тлумачэнне законаў і ведамасных інструкцый, правы і абавязкі, межы кампетэнцыі і адказнасці суд.-мед. экспертаў, арганізацыя суд.-мед. службы, і раздзела, які вывучае тэорыю і практыку суд.-мед. экспертызы — адной з судовых экспертыз, вынік якой служыць адной з крыніц суд. доказаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУТАВО́ДСТВА,
галінашаўкаводства па вырошчванні шаўкоўніцы (тутавага дрэва) для выкормлівання тутавага шаўкапрада. Уключае: закладку і эксплуатацыю кармавых пасадак, арганізацыю насенных і чаранковых матачнікаў; нарыхтоўку і захоўванне насення шаўкоўніцы, вырошчванне пасадачнага матэрыялу ў тутавых гадавальніках; вывядзенне новых сартоў шаўкоўніцы, іх выпрабаванне і раянаванне, барацьбу з захворваннямі і шкоднікамі шаўкоўніцы. Пашырана пераважна ў Японіі, Кітаі, Італіі, таксама ў краінах паўд. Еўразіі, Афрыцы, Цэнтр. і Паўд. Амерыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСХО́ДНЕ-АЎСТРАЛІ́ЙСКАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ,
цёплае паверхневае цячэнне Ціхага ак. каля ўсх. берага Аўстраліі, галінаПаўд. Пасатнага цячэння. Накіравана з Пн на Пд, каля в-ва Тасманія зліваецца з цячэннем Зах. Вятроў. Шыр. паміж 25 і 32°паўд. ш. 100—200 км. Т-ра вады зімой 11—20 °C, летам 15—26 °C. Скорасць 1,1—1,8 км/гадз, у цэнтры больш за 2,7 км/гадз. Салёнасць каля 35,5%.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭЛЕСЦІ́НЦЫ,
члены манаскага ордэна, які з’яўляўся адгалінаваннем ордэна бенедыкцінцаў. Засн. ў Паўд. Італіі каля 1250 (зацверджаны ў 1264) будучым папам Цэлесцінам V (адсюль назва). З прычыны строгага статута ордэн не атрымаў пашырэння (колькасць манастыроў у Італіі і Францыі не перавышала 150). Ордэн перастаў існаваць у 1785. У 1294—1302 існавала іх асобная галіна «Бедныя пустэльнікі Цэлесціна», якая складалася з паслядоўнікаў спірытуалаў і прытрымлівалася крайняга аскетызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
realm[relm]n.
1.галіна́, сфе́ра; абся́г;
the realm of science сфе́ра наву́кі
2.fml карале́ўства, дзяржа́ва;
the laws of the realm зако́ны карале́ўства; дзяржа́ўныя зако́ны
♦
beyond/within the realms of possibility па-за ме́жамі/у ме́жах магчы́мага
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
snap2[snæp]v.
1. лама́ць; лама́цца; ірва́ць; ірва́цца;
The branch snapped.Галіна трэснула.
2. пстры́каць, ля́скаць;
The door snapped open. Дзверы адчыніліся з ляскам.
3. (at) агрыза́цца (на)
4.infml зрабі́ць імгне́нны зды́мак
5. (at) ухапі́цца (за магчымасць)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ГА́БСБУРГІ (Habsburger),
дынастыя, якая правіла ў Аўстрыі (1282—1918), Чэхіі і Венгрыі (1526—1918), частцы Італіі (16 ст. — 1816), у «Свяшчэннай Рым. імперыі» (пастаянна ў 1438—1806, акрамя 1742—45), Іспаніі (1516—1700), Нідэрландах. Засн., верагодна, Гунтрамам Багатым (сярэдзіна 10 ст.) з Верхняга Эльзаса. Назва ад замка Габсбург, пабудаванага каля 1020 у швейц. вобласці Ааргаў. Імператарам «Свяшчэннай Рым. імперыі» стаў Рудольф I Габсбург (1273—91), ён замацаваў за Габсбургамі герцагства Аўстрыю і Штырыю (1282). У 1526 Габсбургі далучылі Чэхію, ч. Венгрыі, інш.тэр., сталі манархамі шматнац. дзяржавы (у 1867—1918 — Аўстра-Венгрыя). У 1556 дынастыя Габсбургаў падзялілася на 2 галіны — аўстр. і іспанскую. Панаванне ісп. Габсбургаў скончылася ў 1700, калі памёр апошні кароль Іспаніі з дынастыі Габсбургаў Карл II. Аўстр.галіна Габсбургаў абарвалася ў выніку паражэння Аўстра-Венгрыі ў 1-й сусв. вайне, уздыму нац.-вызв. і рэв. руху ў краіне. Устаноўчы сход Аўстр. рэспублікі (3.4.1919) прыняў закон аб пазбаўленні Габсбургаў усіх правоў, выгнанні іх за межы Аўстрыі і канфіскацыі ўсёй іх маёмасці. Найб. значныя прадстаўнікі: ісп.галіна — Карл V [1516—56] і Філіп II [1556—98], аўстр. — Марыя Тэрэзія [1771—80], Іосіф II [1765—90], Франц Іосіф I [1848—1916].
Літ.:
Котова Е.В. Династия Габсбургов // Новая и новейшая история. 1991. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛІ́НА (сцэн.псеўд.; дзявочае Грудзінская, па мужу Александроўская) Вольга Уладзіміраўна (23.3.1899, г.п. Жалудок Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. — 4.12.1980), бел. актрыса, педагог. Нар.арт. Беларусі (1946). Сцэн. дзейнасць пачала ў 1919. У 1923—62 у Бел. т-ры імя Я.Купалы. Педагог студый пры т-ры і Бел.тэатр.-маст. ін-та. Актрыса вял.сцэн. культуры. Выканаўца роляў гераінь і характарных. Створаныя ёй вобразы вызначаліся інтэлектуальнасцю, багаццем і шматграннасцю сцэн. характарыстык: Ганна, Графіня Стэмбоўская («Машэка», «Кастусь Каліноўскі» Е.Міровіча), Яворская, Альдона («Мост», «Вір» Я.Рамановіча), Пані Яндрыхоўская, Марозава, Прымаковіч («Партызаны», «Пяюць жаваранкі», «Людзі і д’яблы» К.Крапівы), Купавіна («Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага), Соф’я («Апошнія» М.Горкага), Ранеўская, Аркадзіна («Вішнёвы сад», «Чайка» А.Чэхава), Карэніна («Жывы труп» Л.Талстога), Тэадора («Дурная для іншых, разумная для сябе» Лопэ дэ Вэгі). Выступала ў перыяд. друку з успамінамі пра дзеячаў бел.т-ра, з рэцэнзіямі на спектаклі, артыкуламі-роздумамі пра сутнасць акцёрскага мастацтва.
Літ.:
Гаробчанка Т.Я. Вольга Галіна: Крытыка-біягр. нарыс. Мн., 1980;
Сабалеўскі А. Жыццё тэатра: Мастацтвазнаўчыя артыкулы, рэцэнзіі. Мн., 1980. С. 181—187;
Бур’ян Б. З сёмага рада партэра: Нататкі тэатральнага рэцэнзента. Мн., 1978. С. 37—41.