ЖЛО́БА (Анатоль Піліпавіч) (21.10.1923, пас. Папоўка Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 19.8.1995),
бел.вучоны-хірург.Д-рмед.н. (1988), праф. (1991). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1954). У 1968—95 працаваў у ім (у 1971—85 прарэктар). Навук. працы па праблемах абдамінальнай хірургіі, дыягнастычнага значэння пункцыі брушной поласці пры закрытай траўме жывата, інстр. метадах дыягностыкі хвароб брушной поласці, даследаваннях гемапунктату пры пазаматачнай цяжарнасці. Вынаходнік хірург. іголкі для пункцыі брушной поласці.
бел.вучоны-педагог у галіне тэхн. графікі. Канд.пед.н. (1980), праф. (1993). Скончыла Віцебскае маст.-графічнае пед. вучылішча (1954), Віцебскі пед.ін-т (1963), дзе працуе з 1965. Распрацавала тэарэт. і метадычныя пытанні ўдасканалення графічнай падрыхтоўкі школьнікаў і студэнтаў ВНУ. Аўтар вучэбных дапаможнікаў для школ, тэхнікумаў, ВНУ.
Тв.:
Основы графической грамоты. Мн., 1966 (у сааўт.);
Словарь-справочник по черчению. М., 1993 (v сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫ́ЛКІН (Уладзімір Барысавіч) (9.9.1919, лясны кардон Белы ключ, Татарстан — 13.6.1997),
бел.вучоны ў галіне металургіі. Канд.тэхн.н. (1972). Сын Б.Дз.Жылкіна. Скончыў Артыл. акадэмію ў Самаркандзе (1943), Горны ін-т (1949, Ленінград). У 1973—91 у НДІ парашковай металургіі (Мінск). Навук. працы па гідраэлектраметалічнай вытв-сці нікелю, стварэнні новых фільтравальных элементаў. Распрацаваў сістэму ачысткі электралітаў нікелевай вытв-сці на аснове тытанавых фільтраў (у сааўт). Ленінская прэмія 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЎЯ́ЛКАЎ (Афанасій Георгіевіч) (н. 22.8.1922, в. Меншыкава Курганскай вобл., Расія),
бел.вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1976), праф. (1977). Скончыў Маскоўскі эканам.ін-т (1951). З 1954 у Бел.эканам. ун-це. Даследуе праблемы планавання сац.-эканам. развіцця, цэн і цэнаўтварэння.
Тв.:
Планирование чистого дохода в ценах. Мн., 1980;
Цены и ценообразование в СССР. 3 изд. Мн., 1981;
Планирование экономического и социального развития СССР. Мн., 1987 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗБРО́ДАЎ (Георгій Паўлавіч) (3.3.1935, г. Мелекес, Расія — 24.11.1996),
бел.вучоны ў галіне электраэнергетыкі. Д-ртэхн.н. (1994), праф. (1996). Скончыў БПІ (1959). З 1964 у НДІ і інш. ўстановах Беларусі. З 1982 у БПА. Навук. працы па матэм. мадэляванні галіновых сістэм кіравання, узаемадзеянні энергет. сістэм са спажыўцамі эл. энергіі. Распрацаваў тэарэт. асновы дазіраванага кіравання і манеўравання электраспажываннем.
Тв.:
Режимное взаимодействие электроэнергетической системы с потребителями электроэнергии // Изв. вузов. Энергетика. 1992. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКАЛАЙЧУ́К (Лідзія Уладзіміраўна) (н. 3.6.1941, с. Траешчына Палонскага р-на Хмяльніцкай вобл., Украіна),
бел.вучоны ў галіне радыеэкалогіі і фітатэрапіі. Канд.мед.н. (1969), праф. (1994). Скончыла Вінніцкі мед.ін-т (1963). З 1983 у Брэсцкім ун-це. Навук. працы па выкарыстанні метадаў фітатэрапіі ў лячэнні і прафілактыцы эндакрынных захворванняў.
Тв.:
Сахароснижающие растения. Мн., 1989;
Лечение сахарного диабета растениями. Мн., 1998;
Секреты траволечения. Мн., 1998 (разам з Л.А.Бажэнавай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКО́ЛЬ ((Nicolle) Шарль Жуль Анры) (21.9.1866, г. Руан, Францыя — 28.2.1936),
французскі вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Скончыў Руанскі ун-т (1893). З 1903 дырэктар Пастэраўскага ін-та ў Тунісе. Навук. працы па вывучэнні ўзбуджальнікаў сыпнога тыфу, скурнага і вісцэральнага лейшманіёзу, трахомы, шкарлятыны, грыпу, міжземнаморскай ліхаманкі і інш., распрацоўцы спосабаў прыгатавання вакцын і сываратак. У 1909 эксперым. даказаў, што пераносчыкам узбуджальніка сыпнога тыфу з’яўляецца адзежная вош. Нобелеўская прэмія 1928.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВАШ (Уладзімір Іванавіч) (н. 29.3.1924, Мінск),
бел.вучоны ў галіне электраэнергетыкі. Д-ртэхн.н. (1974), праф. (1976). Засл. дз. нав. Беларусі (1989). Скончыў БПІ (1950). З 1953 у БПА (у 1973—89 заг. кафедры). Навук. працы па аўтаматызацыі і рэлейнай ахове электраэнергет. установак.
Тв.:
Управление, сигнализация и защита электрических установок. Мн., 1961;
Информационное обеспечение вычислительного эксперимента в релейной защите и автоматике энергосистем. Мн., 1998 (разам з Ф.А.Раманюком).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНФЁРАЎ (Вадзім Паўлавіч) (н. 16.9.1934, г. Дзмітраў Маскоўскай вобл.),
расійскі і бел.вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Д-ртэхн.н. (1976), праф. (1979). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1959). З 1990 у Брэсцкім аддзяленні Ін-та тэхн. кібернетыкі Нац.АН Беларусі (заг. лабараторыі). Навук. працы па аўтаматызацыі схематэхн. праектавання, сістэмах лагічнага мадэліравання, апісанні алгарытмаў тэнзарнымі ўраўненнямі.
Тв.:
Проектирование и применение систем математического обеспечения. М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НІНА (Раўза Хамідаўна) (23.12.1907, в. Мусіна Арэнбургскай вобл., Расія — 15.6.1991),
бел.вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Д-рмед.н. (1950), праф. (1952). Скончыла 1-ы Ленінградскі мед.ін-т (1930). У 1950—72 дырэктар Бел.НДІ траўматалогіі і артапедыі. Навук. працы па арганізацыі артапеда-траўматалагічнай дапамогі, рэгенерацыі касцявой тканкі, прыроджаных вывіхах бядра.
Тв.:
Организация травматологической и ортопедической помощи в Белорусской ССР // Тр. I Всесоюз. съезда травматологов-ортопедов. М., 1965.