адзна́ка ж.

1. (метка, знак) Zéichen n -s, -, Kénnzeichen n;

2. (прыкмета) Mérkmal n -s, -e;

3. (ступень ведаў) Zensúr f -, -en, Nóte f -, -n;

ста́віць адзна́ку éine Nóte geben*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Зялі́ць ’надакучаць, дурыць (у выразе зяліць галаву)’ (бялын., Янк. Мат.). В.-луж. zelić ’крычаць, праклінаць, лаяцца’. Шустэр–Шэўц (Этимология, 1970, 89), які не ведаў бел. адпаведнік, збліжаў в.-луж. слова з і.-е. коранем *gal‑ ’крычаць’ (Покарны, 1, 250) і параўноўваў з улікам чаргавання галосных, а потым зычных з бел. галіць ’падганяць’, рус. галиться ’насміхацца’, чэш. háliti ’гучна смяяцца’. Наяўнасць бел. адпаведніка можа і падмацаваць прасл. этымалогію, але, магчыма, тут больш новае ўтварэнне — дзеяслоў ад зелле (в.-луж. zelo ’лячэбная расліна’) ’уздзейнічаць зеллем’. Параўн. соль і саліць (перан.). Нельга выключаць і адасобленасці бел. і в.-луж. лексем. Параўн. яшчэ заліць 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бездапамо́жнасць, ‑і, ж.

Стан бездапаможнага. Першы раз баявы камандзір адчуў сваю бездапаможнасць; на яго вачах паміраў самы родны, блізкі чалавек, а ён не ведаў, што рабіць, чым дапамагчы. Шамякін. Джулля, пакутуючы ад свае бездапаможнасці ў такім паядынку, толькі кусала вусны. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адкрыва́льнік, ‑а, м.

Чалавек, які адкрыў, адкрывае што‑н. першы, упершыню. — Дык ёсць жа і рабочыя, што робяць адкрыцці, — не вытрымлівае Веньямін. — Напрыклад, Наўзуноў. Ён жа інжынерам не быў. [Мудрык:] — Якраз наадварот. Па духу ён адкрывальнік. Няважна, што не ведаў тэорыі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аўча́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Парода дужых сабак, якія выкарыстоўваюцца для аховы жывёлы на пашы, для каравульнай службы. Я ведаў, што фашысты схапілі яго маці, вывелі ў поле і напусцілі цэлую гайню здаравенных раз’юшаных аўчарак. Янкоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выда́тна,

1. прысл. Вельмі добра; цудоўна. Выдатна здаць экзамен. Выдатна валодаць замежнай мовай.

2. у знач. наз. выда́тна, нескл., н. Адзнака, якая абазначае вышэйшую ацэнку чаго‑н. (ведаў, паводзін і інш.). [Пятрусь:] — Цяпер можна мяне вітаць — школу скончыў на «выдатна». Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ло́ўчы, ‑ая, ‑ае.

1. Прывучаны да лоўлі птушак і звяроў. Лоўчыя сабакі. // Прызначаны для лоўлі птушак і звяроў. Лоўчыя ямы.

2. у знач. наз. ло́ўчы, ‑ага, м. У Маскоўскай Русі і памешчыцкім побыце — той, хто ведаў псовым паляваннем, рыбнай лоўляй.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зва́цца, завуся, завешся, завецца; завёмся, завяцеся; незак.

Насіць імя; называцца. Той, хто сынам можа звацца Беларускай стараны, Будзе да канца змагацца На крутых франтах вайны. Астрэйка. [Кастусь] ведаў, што кіламетраў за сорак ад Скіп’ёўскага Пераброддзя ёсць немалы лес, які завецца Богараўшчына. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыяпазо́н, ‑у, м.

1. Сукупнасць усіх гукаў ад ніжэйшага да вышэйшага, даступная якому‑н. музычнаму інструменту або чалавечаму голасу. Дыяпазон голасу. Дыяпазон спевака.

2. перан. Аб’ём, размер чаго‑н. Дыяпазон інтарэсаў. Дыяпазон ведаў. // Шырыня здольнасцей, размах дзейнасці. Творчы дыяпазон артыста.

[Ад грэч. diá pasōn — праз усе (струны).]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парагата́ць, ‑рагачу, ‑рагочаш, ‑рагоча; зак.

Разм.

1. Рагатаць некаторы час. Яны парагаталі для прыліку, бо кожны ведаў гэты стары анекдот. Васілёнак. [Юзік] парагатаў трошкі і пахмура сціх. Мурашка.

2. Уволю пасмяяцца. Мікалай Разважнік.. вельмі любіў парагатаць з чаго-небудзь смешнага. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)