Разм. Украсці. — Славяне, хто конаўку сцібрыў? — гукнуў хтосьці на ўсю зямлянку.Васілёнак.— Не шукайце, бацька, — сказаў Тарасюк. — У нас рэчавы мяшок за ноч нехта сцібрыў, заадно ён і вашу махорку прыхапіў з сабою.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тро́шкі, прысл.
Нямнога, крышку, чуць. А харошы ўсё ж бацька... Трошкі пабойваўся яго Міколка, а любіў яшчэ болей.Лынькоў.Наталька хацела стаць трошкі бліжэй да дзвярэй.Колас.Можа, мне і здалося тады, што Сямён Васільевіч трошкі ўедліва сказаў апошнія словы.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
father
[ˈfɑ:ðər]1.
n.
1) ба́цька -і m.; про́дак -ка m.
2) айце́ц -ца́m. (фо́рма зваро́ту да сьвятара́)
3) ствара́льнік -а, тво́рца -ы m.; правады́р -а́m.
2.
v.
1) спараджа́ць, быць ба́цькам
2) ствара́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
адтараба́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.
Разм. Адцягнуць, завалачы куды‑н. што‑н. [Майбарада:] — Адтарабанілі мы.. [машыну] тады ў механічную майстэрню ў саўгас, заключылі ўмову на капітальны рамонт.Скрыган.// Завезці, адвезці. Позняй восенню бацька запрог каня і адтарабаніў мяне ў вёску Цюцькі.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акругле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Зрабіцца круглейшым; набыць акруглую форму; акругліцца. Алёшка вымыў пражку ў расе і стаў абчышчаць яе ад іржы. Раптам вочы яго акруглелі, на твары з’явілася ні то здзіўленне, ні то спалох.. Значыць, тут ён, бацька, загінуў.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выскаля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1.Незак.да выскаліцца.
2.Разм. Смяяцца, жартаваць. Знаходзіліся жартаўнікі і пачыналі выскаляцца.Грахоўскі.
3.зкаго-чаго. Разм. Насміхацца; здзекавацца. Бегае бацька ад воза да воза, не можа ўправіцца. А сын толькі выскаляецца з яго.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закрыча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
Пачаць крычаць. // Крыкнуць, пракрычаць. Дзесь у лузе над рэчкаю нейкая бяссонная ці патрывожаная пташка закрычала два разы: «кі-і-і-вік, кі-і-і-вік» і змоўкла.Колас.— Адаська! — закрычаў бацька, кідаючыся да сына ў парозе.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.Разм. Захапіўшыся ворывам, забыць на час. Нешта бацька заараўся і на абед не прыехаў.
3.Разм. Стаміцца, доўга аручы. За дзень закасіўся, заараўся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мілава́цца, ‑луюся, ‑луешся, ‑луецца; незак.
Праяўляць узаемную любоў, лашчыцца; абнімацца. Вунь юнак і дзяўчына кіруюцца У зялёную зацень алей. Хай сабе на здароўе мілуюцца!Панчанка.Паліна лыпнула вачыма, убачыла, як бацька мілуецца з малым, і ў яе прыемна стала на душы.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)