ПЕ́ТРЫКАЎСКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала з крас. 1942 да студз. 1943 у г. Петрыкаў Гомельскай вобл. Падпольшчыкі (9 чал., кіраўнік Ф.В.Кляўцоў) прымалі па радыё і распаўсюджвалі сярод насельніцтва зводкі Саўінфармбюро, з восені 1942 для партыз. атрадаў «Балотнікава» і М.Ф.Бабкова здабывалі ням. пропускі, спісы жыхароў, прызначаных для вывазу ў Германію, звесткі пра фаш. гарнізон у Петрыкаве, ням. агентуру, падрыхтоўку карных аперацый. 29.1.1943 пасля падрыву будынка гебітскамісарыята і знішчэння 12 рухавікоў для бранякатэраў, 3 аўтамашын, 2 зенітных гармат акупантаў падпольшчыкі з сем’ямі пайшлі ў партыз.атрад Бабкова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАЛАПЕ́НДРАВЫЯ (Scolopendromorpha, або Scolopendrida),
атрад беспазваночных жывёл кл. губаногіх. 2 сям.: крыптапіды (Cryptopidae) і скалапендры (Scolopendridae). Каля 900 відаў. Большасць пашыраны ў тропіках і субтропіках, глебавыя С. трапляюцца ў стэпавай і лясной зонах Усх. Еўропы. Жывуць пад камянямі, бярвёнамі, у расколінах скал, глебы і інш.
Даўж. да 30 см. Цела пляскатае ў спінна-брушным напрамку, складаецца з членікаў, на большасці якіх ёсць дыхальцы. Спіна скурыстая, звычайна цямнейшая за брушка. Скалапендры па баках галавы маюць вочы, якія складаюцца са скопішчаў простых вочак, крыптапіды — сляпыя. Развіццё з эпімарфозам. Кормяцца ў асн. беспазваночнымі, буйныя — і дробнымі пазваночнымі. Многія ядавітыя, ядомыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАРПІЁНАВЫ МУ́ХІ (Mecoptera),
атрад насякомых. Каля 300 відаў. Пашыраны ўсюды. Вядомы з пермскага перыяду. Трапляюцца ў цяністых месцах, на палянах лісцевых лясоў, паблізу штучных насаджэнняў, на снезе, лёдзе. На Беларусі адзначаны панорпа, або скарпіённіца звычайная (Panorpa communis), лядоўнік звычайны (Boreus westwoodi).
Даўж. да 3 см. Галава прадаўгаватая, падобная да дзюбы. Ротавы апарат грызучага тыпу. Вусікі ніткападобныя. Крылы празрыстыя, сеткаватыя, у некат. зачаткавыя, ёсць і бяскрылыя віды. Брушка членістае (з 10 сегментаў). Задні канец яго загнуты ўверх, у самцоў уздуты, як у скарпіёнаў (адсюль назва). Ператварэнне поўнае. Кормяцца расл і жывёльнымі рэшткамі, пылком і нектарам кветак, ёсць драпежнікі.
a flying squad нара́д палі́цыі; дзяжу́рная паліцэ́йская машы́на;
the drugs squad (аператы́ўная) гру́па па барацьбе́ з распаўсю́джваннем нарко́тыкаў;
a fire-fighting squad пажа́рная кама́нда;
a rescue squad выратава́льны атра́д;
the Olympic squad алімпі́йская кама́нда
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ар’ерга́рд, ‑а, М ‑дзе, м.
Частка войска або флоту, якая знаходзіцца ззаду галоўных сіл для аховы паходнага руху з фронту ў тыл. Франтавікі спакойна рыхтаваліся ў дарогу. Пастроіліся ў баявую калону, прыкрылі яе моцным ар’ергардам.Лынькоў.Атрад .. [Лубяна] знаходзіўся ў ар’ергардзе, ён павінен быў абараняць раненых і хворых.Шамякін.
[Фр. arriére-garde — тылавая ахова.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збо́льшага, прысл.
Разм. У асноўным, у галоўных рысах. Праз які тыдзень атрад збольшага быў укамплектаваны.Краўчанка.— Не бойся, — пачаў .. [незнаёмы] і, хвалюючыся, пераскокваючы з аднаго на другое, збольшага расказаў пра сябе.Сачанка.// Не ў поўную меру, часткова. Перакусіўшы збольшага, хлопцы паклалі рэшту хлеба ў чамаданы і выйшлі на вуліцу.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
грылаблаты́ды
(н.-лац. grylloblattida)
атрад насякомых з няпоўным пераўтварэннем (змяшчаюць прыметы тараканавых, прамакрылых і інш.); трапляюцца ў Канадзе, на Далёкім Усходзе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
аістапо́ды
(н.-лац. aistopoda)
атрад выкапнёвых земнаводных, якія лічацца зыходнымі формамі сучасных атрадаў хвастатых і бязногіх земнаводных; вымерлі ў пермскім перыядзе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
парэяза́ўры
(ад гр. pareia = шчака + -заўр)
атрад вымерлых паўзуноў пермскага перыяду (гл.палеазой), якія мелі касцявыя вырасты ў шыйнай вобласці чэрапа.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
chorągiew
1. сцяг;
wywiesić białą chorągiew — вывесіць белы сцяг; здацца;
2.рэл. харугва; пратэса;
3.гіст. конны атрад
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)