(Rudolf; 1.5.1218, замак Лімбург, цяпер у складзе г. Сасбах, Германія — 15.7.1291),
германскі кароль [1273—91], першы на прастоле з дынастыі Габсбургаў. Бацька аўстр. герцага Рудольфа II [1282—90]. Паклаў пачатак палітыкі Габсбургаў, накіраванай на пашырэнне іх родавых уладанняў. Адабраўшы ў 1276—78 у чэш. караля Пржэмысла II Отакара Аўстрыю разам са Штырыяй, Карынтыяй і Крайнай, заклаў асновы магутнасці Габсбургаў. У 1282 перадаў Аўстрыю і Штырыю ва ўладанне сваіх сыноў Альбрэхта і Рудольфа. Намагаўся ўмацаваць цэнтр. ўладу ў Герм. каралеўстве.
У.Я.Калаткоў.
Рудольф I. Выява з надмагільнай пліты ў саборы г. Шпаер (Германія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКЛАДА́НАЕ СЛО́ВА, кампозіт,
слова, утворанае шляхам злучэння двух ці некалькіх слоў або ўтваральных асноў (гл.Словаскладанне). Асновы злучаюцца інтэрфіксамі — галоснымі «а», «о», «е», «я» («вадохрышча», «глыбокапаважаны», «палявод») або непасрэдна («двухмесны», «сабекошт»). Шырока прадстаўлены сярод назоўнікаў і прыметнікаў, радзей — сярод дзеясловаў і прыслоўяў. Адносіны паміж кампанентамі С.с. суадносныя са злучальнымі («беларуска-нямецкі») або падпарадкавальнымі («дрэваапрацоўка») адносінамі ў свабодных сінтакс. словазлучэннях. Шматскладовыя С.с. могуць мець дадатковы націск («рыбало́ў», але «ле́санарыхто́ўшчык»). Да С.с. адносяцца і падваенні («сіні-сіні», «ледзь-ледзь»).
ПУНКТУА́ЦЫЯ (позналац. punctuatio ад лац. punctum кропка),
1) сістэма знакаў прыпынку і правіл іх выкарыстання; пастаноўка знакаў прыпынку ў тэксце.
2) Практычная лінгвістычная дысцыпліна, якая вывучае асновы (прынцыпы) пастаноўкі знакаў прыпынку, іх фарміраванне і развіццё.
Знакі прыпынку паказваюць на сэнсавыя адносіны паміж часткамі выказвання, дапамагаюць правільна чытаць і разумець пісьмовы тэкст. Пастаноўка знакаў прыпынку заснавана на сэнсавым, структурна-грамат. (сінтакс.) і інтанацыйным прынцыпах, якія звычайна сумяшчаюцца з перавагай сэнсавага. Так. пастаноўка паміж ч. бяззлучнікавага сказа коскі або працяжніка ці двукроп’я поўнасцю залежыць ад семантыкі сказа, тых сэнсавых адносін, што ўстанаўліваюцца паміж яго часткамі. У сказе «У гэтым годзе добра родзіць: дождж і сонца ў госці ходзяць» (Я.Пушча) двукроп’ем абазначаны прычынна-выніковыя адносіны паміж ч. бяззлучнікавага складанага сказа з паказаннем на прычыну ў 2-й яго частцы; «У гэтым годзе добра родзіць, дождж і сонца ў госці ходзяць» — коска паказвае пералічэнне. Пры рознай П. гэты сказ па-рознаму чытаецца і чуецца: двукроп’е як знак большай выяўленчай сілы абазначае працяглую паўзу. Аднак у любым выпадку знак прыпынку паказвае на сінтакс. структуру сказа, аддзяляе (выдзяляе) яго часткі. Нарматыўнасць П., аднолькавае разуменне знакаў прыпынку мае вял.сац. значэнне: садзейнічае лепшым зносінам паміж тым, хто піша, і тым, хто чытае.
Літ.:
Яўневіч М.С., Сцяцко П.У. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы. 2 выд.Мн., 1980;
Бурак Л.І. Пунктуацыя беларускай мовы. 3 выд.Мн., 1982. Клюсаў Г.Н. Асновы і нормы сучаснай беларускай пунктуацыі Б.м., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
трыле́ма
(ад гр. tri = трох + lemma = падстава)
лог. 1) суджэнне, у якім прадмету прыпісваюцца тры прыкметы, што выключаюць адна адну;
2) від сілагізма, калі ўмоўная пасылка прадугледжвае залежнасць ад асновы не аднаго, а трох заключэнняў, якія выключаюць адно аднаго.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Бабзно́ ’баязлівец’, ’натоўп жанчын’ (Нас.). Мабыць, з *бабздно (параўн. бабзды́р) да пейаратыўнай асновыбабзд‑ ’баба’, якая ёсць і ва ўкр. мове (бабзде́ля старая, смярдзючая баба’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Балабойка ’бубенчык, які прывязваюць на шыю каню’ (Др.-Падб.). Параўн. укр.балабо́лька ’званочак’ (змена й ⟷ ль?). Гукапераймальнае, да асновыбала‑, што, магчыма, у бала́каць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Ме́люх, мэ́люх ’вельмі рухомы хвост’, ’балбатун, пустаслоў’ (Клім.). Да малоць (ад асновымел‑). Аб суфіксе ‑uchъ гл. Слаўскі, SP, 1, 74; Сцяцко, Афікс. наз., 70.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мялец ’мужчына, які меле ў жорнах’ (Інстр. III), чэш.мар.швіве, славен.mlevec ’тс’. Да малоць (гл.). Прасл.шві⇉другая ступень чаргавання асновыmol‑/ml-.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Заці́нглівы ’наравісты’ (Сл. паўн.-зах.). З бел. афіксацыяй да запазыч. асновыцінг‑ (< літ.tingùs ’гультаявата’), на што ўказвае выбухное ґ (Сл. паўн.-зах., 2, 266).