Е́сці (ТСБМ). Рус. есть, укр. їсти, ст.-рус. ѥсти, ст.-слав. ѥсти, балг. ям, серб.-харв. је̏сти, славен. jésti, чэш. jísti, славац. jesť, польск. jeść, в.-луж. jěsć, палаб. jest і інш. Прасл. ěsti, ědmьліт. ė́du, ė́sti ’есці, прагна есці’. І.‑е. *ēd (ст.-інд. ádmi, хец. e‑itmi, лац. edo). Для балта-слав. стану характэрна падаўжэнне каранёвага e (Покарны, I, 287–288, Ваян, III, 452).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жыд уст. ’яўрэй’ (Нас.). Рус., укр., балг., макед. жыд, польск. żyd, в.-луж., чэш., славац., славен. žid, н.-луж. žyd, серб.-харв. жи̏д ’тс’. Ст.-слав. жидовинъ ’яўрэй, іудзей’. Ст.-рус. жидъ (XII ст.), ст.-бел. жидъ (Скарына). Агульнаслав. (да IX ст., ці прасл.?) запазычанне са ст.-італ. giudio < лац. iudaeus < грэч. ἰουδαῖος. Фанетычна ži‑ < žu‑. Фасмер, 2, 53 (з літ.); Махэк₂, 727; Эрну-Мейе, 326.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паду́шка ’пасцельная рэч — напханы пухам, пер’ем, сенам і пад. мяшок’, дыял. ’частка калёс’. Рус. поду́шка, укр. поду́шка, поду́ха, ст.-рус. подушька, польск. poduszka, чэш., славац. poduška, ст.-чэш. poducha. Праслав. podušьka. Большасць даследчыкаў звязваюць з серб.-харв. ду̏хња ’пярына’, чэш., польск. duchna ’тс’ і далей з дух (гл.) (Фасмер, 3, 301; там жа і інш. літ-ра). Інакш Махэк (467), які выводзіць з podъ і ucho.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пала́та ’вялікія пышныя пакоі ў палацы, харомы; асобны пакой, дзе ляжаць хворыя ў лячэбных установах’ (ТСБМ). Рус., укр. пала́та, ст.-рус. полата (XI ст.), ст.-слав. полата ’палац, пакой, шацёр’. З сяр.-грэч. παλατιον ад лац. palātium ’палац’ (гл. Фасмер, 3, 307; тут жа гл. і агляд літ-ры). У значэннях ’назва заканадаўчых або прадстаўнічых устаноў’, ’назва некаторых дзяржаўных устаноў’ запазычанне з рус. палата ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пане́ль ’дарожка для пераходаў па баках вуліцы; драўляная абшыўка або афарбоўка ніжняй часткі сцяны ў памяшканні’ (ТСБМ). З рус. пане́ль (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 79). У рус. з н.-ням. Paneel або нідэрл. paneel ’панель, абшыўка’, сяр.-н.-ням. panele, pannele ’драўляная абшыўка сцен пакоя’, якія ўзыходзяць да рам. *pannellus ’сукно’, або panịs ’футэроўка, набіўка’ (Мацэнаўэр, 270; Фасмер, 3, 197, у якога гл. і інш. літ-ру).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераштарцава́ць экспр. ’абняславіць’ (ашм., Сл. ПЗБ). Да персі (гл.) і ’штарцаваць, якое з польск. sztorcować ’сварыць, ганіць; калоць, дапякаць; кпіць’ < sztorc: апошняе да s‑terczeč ’тырчаць, вытаркацца’ (параўн. рус. торчать, славен. strčciti ’тарчаць уверх’), — усе да прасл. *tyčiti ’вытаркацца, выпінацца, тырчаць уверх’ (Махэк₂, 650), роднаснага літ. snigti ’тырчаць уверх (напр., пра вушы ў зайца)’, stūksoti ’выгараць, выдавацца’; пазней асновы *tyk‑/*tyč‑ узмацнілася устаўным ‑г‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плаймо́, пляймо ’пляма’ (беш., Нар. сл.) — у выніку кантамінацыі лексем пляма і лагаю (гл. латюі) пры ад’ідэацыі балтыйскіх слоў: літ. plėnys ’попел’, прус. plejnis ’белы попел на жары (вуголлі)’. У польск. plama, з якога паходзіць бел. пляма, зліліся ст.-польск. plana ’загана’, ’дыятэз’ і (медыцынск.) plana ’чырвоная (агністая) пляма на скуры (ад хваробы)’, якое з ням. Flamme < лац. flamma < flagma < flagrāre ’гарэць’ (Банькоўскі, 2, 597; Брукнер, 417).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плён ’тое, што вырашчана, ураджай’ (ТСБМ, Яруш.; гродз., Рафаловіч). З польск. plon, якое з прасл. *pelnъ (для зах. і паўд. слав. моў), *polъ (для ўсх.-слав.) ’прыбытак з поля альбо з поля бітвы — з вайны’ < і.-е. *peln‑o‑s/*poln‑o‑s, параўн. літ. pel̃nas ’даход, прыбытак’, лат. peļņa ’тс’, ст.-інд. paṇaḥ ’заклад’, pāṇatē ’дзейнічае, мяняе, купляе, хоча атрымаць прыбытак’. Гл. таксама палон.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́йсаваць ’паўторна малаціць каласы пры малацьбе коннай малатарняй і ўручную’ (Мат. АС, Варл.), по́ясаваць, поі́саваць, по́льсаваць, по́йсаваць, пэ́йсаць ’аддзяляць зерне ад асцюкоў (пра ячмень)’, ’біць каго-небудзь’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). З літ. paisýti ’тс’ (Грынавяцкене, там жа; Лаўчутэ, Балтизмы, 48). Параўн., аднак, рус. дыял. полсова́ть ’моцна біць; паласаваць’, полысать ’рваць на часткі; біць, хвастаць’, арэальна не звязаныя з балтыйскай тэрыторыяй, паходжанне якіх застаецца нявысветленым.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыку́р: ён бага́ты прыку́р за ёй узёў (пух., Жд. 1). Цёмнае слова, магчыма, звязанае са ст.-бел. преикур ’прымак’ (< літ. preykur (Лаўчутэ, Балтизмы, 95), рэдк. preikuras ’прымак; зяць, прыняты ў дом жонкі’). Нельга, аднак, выключыць, што гэта т. зв. “лексікаграфічны фантом”, у якім пры аналізе зробленага рукапіснага запісу былі пераблытаны р і п; такім чынам першасная форма магла выступаць у выглядзе прыку́п с празрыстай семантыкай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)