прадзіма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1. Незак. да прадзьмуць (у 1, 2 знач.).
2. і без дап. Праходзіць наскрозь праз што‑н., дзьмуць з усіх бакоў (аб патоку паветра, аб ветры). Нас прадзімае вецер свежы, Мы ловім пырскі І дрыжым. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прама́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.
Ма́рыць некаторы час.
прамары́ць, ‑мару́, ‑мо́рыш, ‑мо́рыць; зак., каго-што.
Марыць некаторы час. — Дык і вы там былі? — здзівіўся Андрэй. — А як жа. Хіба ж магла без мяне абысціся такая кампанія? Месяцаў восем прамарылі і выгналі. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прамата́цца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Матацца некаторы час (гл. матацца 1).
прамата́цца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Неэканомна, неразумна растраціўшы грошы, разарыцца. Пашыкаваў Федзька з тыдзень.. У сярэдзіне месяца ўжо без свайго габардзіну хадзіў. А к канцу пабыўкі праматаўся зусім. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прапаве́даваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; незак., што.
1. Распаўсюджваць якое‑н. веравучэнне, растлумачваючы яго слухачам. Прапаведаваць хрысціянства. // без дап. Гаварыць пропаведзь.
2. перан. Распаўсюджваць якія‑н. погляды, думкі, якое‑н. вучэнне. — Вы ведаеце, што раблю я цішком? — ціха пытае Лабановіч.. — Крамольныя ідэі прапаведую. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
анані́мны, ‑ая, ‑ае.
1. На якім не пазначаны аўтар, без подпісу аўтара. Ананімная літаратура. Ананімнае пісьмо. □ Валодзя Полаг на поўны голас філасофстваваў аб подласці людзей, якія пішуць ананімныя пісьмы. Шамякін.
2. Які ўтойвае сваё імя, не ставіць подпісу пад пісьмом, творам. Ананімны аўтар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
арфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; незак., што і без дап.
Ачышчаць арфай зерне ад мякіны і смецця. З няяснымі надзеямі.. [Скуратовіч] пайшоў у гумно арфаваць на насенне жыта. Чорны. Як ішла лён абіваць, Пад нагамі цёрся жвір; Нібы семя арфаваць, — За мной следам брыгадзір. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асо́бна, прысл.
Убаку ад іншых, паасобку. Дзяўчаты і падлеткі ішлі асобна. Мележ. Пакуль вернемся, каб усё гэта перабраў: мак асобна, пясок — асобна. Якімовіч. // Толькі аднаму, без іншых. [Фёдар Мікалаевіч:] — Ну, я яму [Шугаеву] асобна выкажу падзяку. Крапіва. // Паасобку, разлучыўшыся, у адзіноце. Разам — цесна, асобна — моташна. Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аціра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм.
1. Церціся аб што‑н. Мітрафан пахіліўся і ўзяў за ашыйнік сабаку, які аціраўся ля ног. Самуйлёнак.
2. перан. Быць, знаходзіцца дзе‑н., каля каго‑н. без пэўнага занятку. Стасюк аціраўся каля вялікіх і ўсё дурыўся. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пашу́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Час ад часу, злёгку шумець. Пашумлівае вецер у голым вецці бярозы, у вокны пазірае бясконцая зімняя ноч. Колас. Ціха, асцярожна пашумліваў разгалісты дуб. Пестрак. / у безас. ужыв. Без прывычнай закускі ў галаве Аўгуста Эрнеставіча злёгку пашумлівае. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
барахо́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Разм. Рынак, дзе прадаюць з рук розныя, пераважна ўжывання, рэчы. Цяпер жа тут ішоў мітуслівы гандаль рознымі анучамі і неданоскамі. Безумоўна, не без новых рэчаў. Але так выразна і называлася гэта месца — «барахолка». Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)