Наперакі́ ’насуперак, назло’ (Арх. Федар.), напяраке́ ’насупроць’ (Жд. 1), напярэк ’тс’ (Нас.), польск. naprzeki ’упоперак’, чэш. мараўск. napříky ’насуперак’, ст.-чэш. napřieky, славац. naprieky, в.-луж. naprěki, балг. напреки, макед. напреки. Прасл. *naperky, ад *perky (ESSJ SG, 2, 129), гл. пе́рак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Напразэ́нці ’наперадзе’: Мы напразэнцʼи удвох стайали, нас першых пазвалʼи (Сцяшк. Сл.). Відаць, запазычанне з польскай, аднак дакладвай крыніцы не выяўлена; параўн. prezentować się, адно са значэнняў якога ’выстаўляцца, вылучацца, дэманстраваць сябе’, што да prezencja, prezenta ’прадстаўленне, пастава’ (з лац. praesentia).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́кства, род. скл. не́ксці, зборн. ’яўрэйства, рэдка — пра татар і цыганоў’ (Нік., Оч.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ств‑ ад *нексць ’нехрысць’, што ў сваю чаргу ад не і ксціць ’хрысціць’ (гл.), коціцца ’хрысціцца’ (Нас.), параўн. серб.-харв. не̏крст ’нехрысць’, зборн. ’нехрысці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́смысел ’неразумны, неразважлівы’: Ены обидва несмысли (Нас.), рус. пск., смал. нёсмысел ’дурны, бесталковы’ маюць фармальныя паралелі ў славен. nesmisel ’глупства, лухта, бязглуздзіца’, серб.-харв. не̏смисао ’тс’. Відаць, самастойныя ўтварэнні ад дзеясловаў тыпу смысліць ’разумець’ (славен. smisliti, серб.-харв. смислити ’тс’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Несубо́жны (несубо́жный) ’бязбожны; празмерна вялікі’ (Нас.). Да бог, гл. субо́жны ’маючы бога ў сэрцы’; значэнне ’завялікі, празмерны’ ва ўтварэннях з адмоўем тыпу несхадзімы, несусветны і пад. развілося на базе значэння ’незвычайны, які выходзіць за межы вядомага, агульнапрынятага і г. д.’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бавэ́лна ’баваўняная папера, вата, бавоўна, тканіна’ (Нас., Мал.), ’шарсцяныя ніткі’ (Касп.; Карскі, Труды, 476, дарэмна сумняваецца ў гэтым значэнні слова, прапануючы ’баваўняныя ніткі’, параўн. ба́вэл). Укр. дыял. баве́лна. Непасрэднае запазычанне з польск. bawełna ’тс’, з захаваннем польскай фанетыкі. Параўн. ба́ваўна, бавоўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балаба́йка ’балалайка’ (Нас., Касп., Шат., Інстр. III, Гарэц.). Рус. дыял. балаба́йка, балабо́йка, укр. балаба́йка. Мабыць, гукапераймальнае; да балабо́ліць, балабо́ніць (гл.). Так лічыць Бернекер, 40 (параўн. Фасмер, 1, 113). Гараеў (10) думае пра запазычанне з цюрк. моў (але крыніцу не ўказвае).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малайчы́на, мълаччы́на ’маладзец’ (ТСБМ, Нас., Шат.; міёр., Нар. словатв.), малайцава́ты ’ўдалы, спрытны’ (паст., Сл. ПЗБ). Відавочна, з рус. мовы; параўн. рус. уладз., смал. молодчи́на ’хлопец, які дасягнуў паўналецця’, ’станісты, моцны юнак’. Аб мене ‑дч‑ > ‑йч‑, ‑чч‑ гл. Карскі, 1, 351–352.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марты́шка ’маленькая малпа, Cercopithecus’ (ТСБМ, Нас.), марьты́ха ’малпа’ (Бяльк.). З рус. марты́шка, ст.-рус. мартышка (XVI ст.), якое з лац. Martīnus (уласнае імя) праз с.-н.-ням. Marten, ці с.-галан. Martijn. Аналагічна польск. marcin ’грубіян, мядзведзь’ (Фасмер, 2, 576).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́шанец, мяша́нец ’метыс’, ’прыплод дамашняй жывёлы, птушкі, атрыманы ад скрыжавання розных парод’ (ТСБМ, Нас., Юрч.), рус. смал. ’тс’, ніжагар. ’чалавек, народжаны ад мяшанага шлюбу’, ст.-рус. мѣшанецъ (XVII ст.), польск. mieszaniec ’мулат, метыс’, ’гібрыд’, чэш. míšenec ’тс’. Паўночнаславянскае. Да мяша́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)