мя́лка, ‑і, ДМ ‑яды; Р мн.лак; ж.

1. Машына для размінання якой‑н. сыравіны (шкуры, гліны і г. д.) з мэтай далейшай апрацоўкі.

2. Церніца. Ад ранку да вечара бадзёра стукалі ў пунях і пад павецямі старажытныя драўляныя мялкі. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

качу́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн.лак; ж.

1. Драўлянае кола, якое качаюць дзеці дзеля забавы. Пасярэдзіне зялёнай вулкі Мы ганялі некалі качулкі. Панчанка.

2. Драўляны прадмет цыліндрычнай формы, з дапамогай якога ставяць у печ і выцягваюць з яе вялікія чыгуны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

барахо́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн.лак; ж.

Разм. Рынак, дзе прадаюць з рук розныя, пераважна ўжывання, рэчы. Цяпер жа тут ішоў мітуслівы гандаль рознымі анучамі і неданоскамі. Безумоўна, не без новых рэчаў. Але так выразна і называлася гэта месца — «барахолка». Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

са́жалка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн.лак; ж.

1. Штучны вадаём. Сажалка, дзе плавалі качкі, пачала высыхаць, вада памутнела, патыхала тванню. Хомчанка.

2. Садок для рыбы. У.. [Вашамірскага] быў добра агледжаны садок, рыбная сажалка, некалькі калод пчол, гарод, канюшына і кавалак сенакосу. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цуру́балка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн.лак; ж.

Прадаўгаваты кавалак дрэва, сцябла; палачка, дудка. [Прадушына нары] старанна замаскіравана аголенымі лазовымі цурубалкамі, галінкамі. Масарэнка. // Палачка замест гузіка звычайна ў верхняй вопратцы. Нават цурубалкі на .. [кажусе] былі яшчэ тыя, што я навыразаў з сухой грабовай палкі... Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЗАЛАЧЭ́ННЕ,

пакрыццё вырабаў, асобных частак прылад, канструкцый, збудаванняў тонкім слоем золата з дэкаратыўнымі, ахоўнымі і ахоўна-дэкаратыўнымі мэтамі. Выкарыстоўваецца ў ювелірнай і гадзіннікавай вытв-сці, паўправадніковай тэхніцы, ужытковым мастацтве і інш.

Ліставое З. — наклейванне на падрыхтаваную паверхню вырабаў або збудаванняў тонкіх (0,1—0,3 мкм) лістоў золата. Вядома з 3-га тыс. да н.э. (Егіпет), у Кіеўскай Русі пашырылася з 10—11 ст. Ужывалася для аддзелкі палацаў і храмаў. У паліграфіі выкарыстоўваецца для спец. мастацкага друкавання і ціснення пераплётаў. Парашковае З. — нанясенне на выраб, пакрыты клейкім лакам, тонкага слоя залатога парашку. Агнявое З. — пакрыццё метал., звычайна медных, лістоў амальгамай (сплаў золата і ртуці) з наступнай адгонкай ртуці нагрэвам. Другі яго спосаб — нанясенне лаку, у якім ёсць золата, на фарфора-фаянсавыя вырабы. Пры абпальванні лак выгарае, а залатое покрыва застаецца. З. плакіроўкай — гарачая пракатка лістоў золата з лістамі інш. металу або валачэнне метал. пруткоў, абкручаных лістамі золата. Гэтым спосабам вырабляюць біметал для карпусоў гадзіннікаў і інш. Гальванічнае З. (выкарыстоўваецца з сярэдзіны 19 ст.) робіцца пераважна ў цыяністых залатых электралітах метадам электралітычнага асаджэння. З. катодным распыленнем пашырана пры вытв-сці фотаэлементаў і інш. З. наз. таксама пакрыццё прадметаў рэчывамі залацістага колеру.

т. 6, с. 512

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ве́ялка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн.лак; ж.

1. Сельскагаспадарчая машына, якой ачышчаюць збожжа ад мякіны пасля малацьбы.

2. Драўляны шуфлік для ручнога веяння збожжа пасля малацьбы. Каб адпачыць і падумаць, Клемс сеў на варотніцу, выцяг[нуў] перад сабою ногі, веялку кінуў на мякіну. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

караву́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн.лак; ж.

Разм. Памяшканне для каравула або для вартаўніка. Калі Зося і Цімошка прыбеглі ў рэўком, яны там ужо нікога не знайшлі. Збеглі ўніз, у каравулку. І там нікога. Хомчанка. Побач, адзінока мясцілася атынкаваная будка-каравулка. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зёлкі, лак; адз. зёлка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.

Лекавыя травы. Я часта прыпыняюся каля сталоў, Дзе разлажылі прадаўшчыцы зёлкі, Сабраныя з усіх лугоў, палёў, На скрыжаваннях і на валатоўках. Танк. Зёлкі ў .. [бабкі Марылі] былі ад усяго: ад кашлю, ад жывата, ад раматусу, ад галавы. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перава́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн.лак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. перавальваць ​1 — пераваліць ​1 (у 1 знач.).

2. Разм. Перавалачны пункт. Цяпер мне засталося яшчэ пабываць на «перавалцы». Так фамільярна называюць мазыране лесаперавалачную базу, самае старое прадпрыемства на Пхове. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)