Паце́пваць ’час ад часу злёгку сцепаць, рабіць сутаргавыя рухі (звычайна плячамі)’ (ТСБМ), паце́пацца ’чухацца’ (пух., Сл. ПЗБ), це́пацца ’уздрыгваць’ (ТС), драг.тыпстэ́ ’настойліва трэсці’ (Лучыц-Федарэц). Да па- і ⁺цепці, цепаць, параўн. укр.ти́птися ’трэсціся (едучы на возе)’, тепти́, рус.тепти́ ’біць’, польск.tepać, н.-луж.śepaś, в.-луж.čepać, чэш.tepati ’біцца, стукаць, пульсаваць’, ’чаканіць’, славац.tepať, славен.tȇpsti ’біць, таўчы, удараць’, ’душыць адзін аднаго’, ’біць бізуном, дубцом’, серб.-харв.по̀тепати се ’пабіцца з кім-небудзь’, потѐпсти се ’тс’, ’паткнуцца’, ц.-слав.тети (тепу). Прасл.te(p)ti, tepǫ. Гукапераймальнае: аснова tap‑ маецца ў цюркскіх і ўграфінскіх мовах (з перастаноўкай зычных) у ст.-грэч.πατάξω ’біць, удараць’, ’разбіваць (войска)’ (Фасмер, 4, 44–45; Махэк₂, 640).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́каць1 ’біць чым-небудзь, што выдае глухі гук, напр., пранікам’ (Нас.), ’біць пранікам бялізну’ (рас., Шатал.), пе́канне ’ладаванне, укладванне’: мяшкоў на калёсы пеканне (Нас.). Рус.пск., цвяр.пек! ’плясь! шлёп!’, пе́кать ’біць; мітусіцца’, славен.pekáti ’біць аб дошку для прання бялізны; злёгку таўчы; біцца, важдацца, валтузіцца; сварыцца’. Гукапераймальнае; з іншым вакалізмам гл. пя́каць ’тс’; параўн. літ.pýkšt ’лясь’, лат.paukš ’тс’, эст. (teineteist) peks‑ma ’біцца’.
Пе́каць2: ткаць гора ’гараваць’ (Гарэц.), пе́къць, пе́къцца ’цяжка працаваць, душыцца працай’ (міёр., Нар. лекс.), пе́кацца ’гатавацца, мець вялікія і цяжкія турботы’ (ТС). Да папярэдняга, параўн. паралельныя ўтварэнні пад пя́каць ’біць’ і ’цяжка працаваць’ (гл.). Параўн. таксама пекелява́ць, пеклава́цца (гл.), хутчэй за ўсё, пад уплывам пе́кла.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тыня́цца ‘шкандыбаць, кульгаць’ (Аніч., Вопыт), тыня́тысь ‘чыкільгаць’ (Клім.), тинʼатис’ ‘блытацца, перашкаджаць’ (Горбач, Зах.-пол. гов.). Параўн. укр.ти́нятися, тиня́тись ‘соўгацца’, ‘сноўдацца, бадзяцца, валэндацца’, ‘штурхацца (сярод натоўпу)’, ‘блукаць, вандраваць’. Экспрэсіўнае арэальнае ўтварэнне няяснага паходжання. Паводле ЕСУМ (5, 570) — гэта відазмененая форма *тинутися ‘ціха хадзіць, сноўдацца’, якая ўзнікла з прасл.*ti(p)nǫti ‘ўдарыць’, ‘ціхенька хадзіць’ і звязана з *te(p)ti: рус.ти́пать ‘злёгку удараць’, ‘ісці, крадучыся’, н.-луж.typotaś ‘чыкільгаць’, ‘дробненька ступаць’, польск.ciepnąć, ciepać ‘удараць’, cipać ‘ісці ціха, але без перапынку (пра дождж)’, серб.те̏псти се ‘бадзяцца, блукаць’. Магчыма, можа выводзіцца з прасл.*tynʼati ‘быць ціхім, мірным’, якое Сной (у Бязлай, 4, 181) параўноўвае са ст.-прус.tusnan ‘ціхі’, ст.-інд.tūṣṇī́m ‘ціха, моўчкі’. Гл. таксама тыпаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
чарвя́к, -а́, мн. -і́, -о́ў і чэ́рві, чарве́й, м.
1. Беспазваночны жывёльны арганізм з доўгім мяккім целам, без канечнасцей і ярка выражанай галавы.
2.перан. Пра нікчэмнага, агіднага чалавека (пагард.).
3.перан., чаго. Пра пачуццё або стан, які працяглы час турбуе, назаляе.
Яго мучыў ч. нуды.
4. Від шрубы для перадачы вярчэння ў некаторых механізмах (спец.).
○Дажджавы чарвяк — чырвоны земляны чарвяк.
Раснічныя чэрві — клас плоскіх чарвей з целам, пакрытым раснічкамі.
|| памянш.чарвячо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м. (у 1—3 знач.).
|| прым.чарвяко́вы, -ая, -ае (да 1 знач.) ічарвя́чны, -ая, -ае (да 4 знач.; спец.).
Чарвячная перадача.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падагрэ́ць, ‑грэю, ‑грэеш, ‑грэе; зак., каго-што.
1. Крыху, злёгку нагрэць. Падагрэць ваду на сонцы.
2. Зрабіць гарачай ежу. Падагрэць суп. □ [Вільгельміна:] — Можа вам гарбаты падагрэць, Рыгор?Гартны.Гаспадар сабраў сваё паляўнічае начынне, а.. [гаспадыня] падагрэла падрыхтаванае звечара сняданне.Кірэенка.
3.перан. Давесці да стану ўзбуджэння. Рашучасць, з якой выступіў Мазоўка, падштурхнула і падагрэла Кучука.Лобан.
4.перан. Зрабіць мацнейшым; узбудзіць. Падагрэць азарт. □ Цяпер Граноўская спяшалася падагрэць і без таго гарачыя спрэчкі.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падмы́ць, ‑мыю, ‑мыеш, ‑мые; зак., каго-што.
1. Памыць каму‑н. некаторыя часткі цела. Падмыць дзіця.
2.Разм. Памыць злёгку, на скорую руку, у асобных месцах. Падмыць падлогу.
3. Размыць знізу. Вада ўжо крыху апала, але падмыла берагі ў рацэ.Пташнікаў.Вада падмыла сцяну катлавана, зямля асела і засынала пляцоўку.Савіцкі./убезас.ужыв.[Стругач:] — Дарогі цяпер кепскія, масты падмыла, будзеш ехаць-ехаць — і раптам плюх у якую-небудзь лужыну.Прокша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што, зашто і без дап.
1. Час ад часу, злёгку, паціху цягнуць. Ніна пацягвала з кубка чай, а Яроціха .. не пераставала гаварыць.Лобан.[Чалавек] раскурваў люльку: прыкрыў вялікім пальцам тытунь і дробна пацягваў з цыбука.Чорны.З-за Рамянкі пацягваў калючы вецер.Асіпенка./убезас.ужыв.Там [у даліне] была ўжо засень, адтуль пацягвала вільготным халадком блізкай начы.Самуйлёнак.
2.Незак.да пацягнуць (у 8 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скаці́на, ‑ы, ж.
Разм.
1.зб. Чатырохногая сельскагаспадарчая жывёла. Пасвіць скаціну. □ Ужо дамоў пастух скаціну гнаў.А. Александровіч.Уся вёска ў пушчы, там і каровы, уся дробная скаціна, коні, адзежа і ўсё дабро...Нікановіч./ Адна такая жывёліна. Раман злёгку, з любасцю патрапаў па шыі коніка і прамовіў: Эх ты, конік, мой конік!.. Скаціна ты, скажу табе, неразумная!Колас.
2.Груб., лаянк. Пра грубага, бяздушнага, подлага чалавека. [Лабыш да Анатоля:] Эх ты, скаціна бязрогая...Козел.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
típpenIIviзлёгку датыка́цца (j-m auf A – да каго-н. за што-н.);
sich (D) an die Stirn ~ пасту́каць сабе́ па́льцам па лбе;
◊
darán ist nicht zu ~ тут нічо́га не зме́ніш, тут не падкапа́ешся
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КАЛІ́НКАВІЦКІ СТРОЙ,
традыцыйны комплекс бел.нар. адзення на Усх. Палессі. Бытаваў у 19—1-й пал. 20 ст. пераважна ў Калінкавіцкім, Светлагорскім і Жлобінскім р-нах. Адметны дасканала распрацаванай і выверанай арнаментыкай натыкання і вышывак, своеасаблівымі, з мноствам пышных Калінкавіцкі строй. Жанчына ў святочным адзенні з гарсэтам. Вёска Яланы Светлагорскага раёна Гомельскай вобл. 1920-я г. фальбонак каўнярамі жаночых кашуль, багата аздобленымі гарсэтамі. Аснову жаночага летняга гарнітура складалі кашуля, спадніца-андарак, фартух, гарсэт, галаўны ўбор.
Кашулю шылі з 3 полак даматканага белага палатна, з прамымі плечавымі ўстаўкамі, адкладным (стаяча-адкладным) прышытым ці здымным каўняром з мноствам пышных фальбонак. Аздаблялі кашулю натыканнем, вышыўкай на каўняры, рукавах, плечавых устаўках, падоле, а таксама карункамі, мохрыкамі, нашыўкамі тканін. Андарак кроілі з 4 полак даматканага сукна ў верт. пункцірныя рознакаляровыя паскі на сакавіта-малінавым фоне («андарак у граты») і ў рознакаляровыя паскі на цёмна-чырвоным фоне, якія ўтваралі буйную клетку («андарак у краты»), Да верху спадніцы, сабранага ў дробныя складкі, прышывалі спец. вытканы пояс. Фартух шылі з 2 полак палатна, злучалі іх дэкар. швом-расшыўкай. Белае поле фартуха натыкалася строгім арнаментам з прамавугольнікаў і квадратаў, гарыз. палос. Гарсэт шылі з тонкага даматканага, злёгку прываленага сукна або фабрычных тканін. Кроіўся прыталеным з баскай у форме 4 кліноў або пышнай фальбоны. Крыссе яго абапал засцежкі аздаблялі нашыўкай тасьмы розных колераў, упрыгожвалі метал. і касцянымі гузікамі, машыннай ці ручной строчкай. Традыц. галаўнымі ўборамі дзяўчат былі вянкі, павязкі накшталт маленькіх ручнікоў — скіндачкі, замужніх жанчын — наміткі, хусткі, чапцы са скіндачкамі, донца якіх вышывалася густым чырвоным арнаментам.
Аснову мужчынскага адзення складалі кашуля з поясам і нагавіцы. Тунікападобная кашуля шылася з белага кужэльнага палатна, аздаблялася паскамі геам. арнаменту на каўняры, пазусе, плячах, рукавах і падоле. Адзенне дапаўнялася галаўным уборам (магерка, аблавуха), скураной кайстрачкай-калітой, скураным чэхлікам для ножыка, грабеньчыка.