Прата́к ’вельмі рэдкае рэшата’ (Сл. рэг. лекс.). Параўн. чэш.přetak ’сіта, рэшата’, славац. ’ток, гумно’, якое, паводле Махэк₂, 646, з’яўляецца зваротным дэрыватам ад točiti ’кружыць’, што ўказвае на тэхніку ачышчэння збожжа на рэшаце (гл. скружваць). Да ток, тачыць. Відаць, запазычанне праз польскую, калі ўлічыць лінгвагеаграфію, але польск. слова нам не вядома.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жніво́жні́ва ’уборка збожжа; ураджай’ (ТСБМ), жнітво́ (в.-дзвін., Шатал.). Рус.абл.жнива́ ’час уборкі’, дыял.жни́во́ ’жніво’, укр.жни́во, жнива́ ’тс’, польск.żniwo ’тс’, н.-луж.уст.žnivo, чэш., славац.žnivo ’тс’, балг.дыял.жни́во ’зжатае збожжа’. Ст.-рус.жниво (XVI ст.). Ц.-слав.жьниво (Міклашыч, Lex. palaeosl.). Як бел. словаўтварэнне разглядае Сцяцко (Афікс. наз., 41), але слова мае прасл. характар, калі ўлічыць яго агульнаслав. пашырэнне. Ад кораня žьn‑ (жаць1) з суфіксам i‑v‑о (гл. пра суфікс Мейе, Études, 371–373). Шанскі (1, Д, Е, Ж, 295) лічыць, што гэта адсубстантыўнае ўтварэнне, указваючы на вытворнасць ад *žьnь (параўн. чэш.žeň ’жніво’), аднак, магчыма, і аддзеяслоўнае (як ст.-слав.сѣчиво ад сѣк‑ѫ, тѧтива ад тѧт‑и). Параўн. яшчэ. ст.-рус.жнитво, жнитва.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лы́жбы ’лыжы’ (Сцяшк.), лы́жвы ’тс’ (зэльв., Сцяц. Словаўтв.; ТС), укр.ли́жва ’лыжа’, рус.лы́жва ’судна на Дняпры, Бугу, Прыляці’ (Даль), польск.łyżwa, łyżwy і łyżba ’лыжы’, ’палоззе ў санях’, ’вузкія, жалезныя палазы для каўзання на лёдзе’, ст.-польск.łyżwy ’пантоны’, тыкацінск. ’судна для перавозкі збожжа’ — да прасл.паўн.lyži, lyžьve > лы́жы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
перамало́ць, ‑мялю, ‑мелеш, ‑меле; зак., што.
1. Змалоць нанава, іначай. Перамалоць вобмешку.
2. Памалоць усё, многае. Перамалоць усю пшаніцу. □ Крыламі махае дужы птах, — Адарвацца ж ад зямлі не можа: Хоць муку адвозяць на вазах, Ды не ўсё перамалоў ён збожжа.Непачаловіч.
3.перан.Разм. Паступова знішчыць, разбіць. — Усё, што перашкаджала жыць, перамалолі.Паслядовіч.Галоўнае ў тым, што мы перамалолі, знішчылі шмат жывой сілы і тэхнікі ворага.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прэ́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які сатлеў, збуцвеў пад уздзеяннем вільгаці і цяпла. Прабіўшыся праз траву і прэлае лісце, на высокай ножцы красаваўся падасінавік.Шахавец.Стаяў духмяны пах прэлай ігліцы, багуну і разагрэтай смалы.С. Александровіч.Ад вярбы патыхае гніллю і прэлай карою.Бажко.// Які, сапрэўшы, сапсаваўся. Прэлае збожжа. Прэлая мука. Прэлая скура.
2. Прасякнуты, насычаны сырасцю, гніллю. Густы вецер даносіў з лесу цёплы прэлы пах лісця і грыбоў.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Таліна́ ’праталіна’ (ТС; беласт., Сл. ПЗБ), та́ліна ’мясціна, дзе сышоў снег’ (Варл.), толына́ ’праталка’ (Сл. Брэс.), та́леніна ’зямля, што паказваецца з-пад снегу’ (Арх. Федар.). Укр.талина́ ’расталая санная дарога’, польск.дыял.talina ’плеш на полі, пустое месца, дзе загінула збожжа’, славен.talina ’адталая зямля’. Утворана пры дапамозе суф. ‑ina ад *talъ, гл. талы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЖНЯЯ́РКА,
машына для скошвання с.г. культур і транспартавання скошанай масы ў малацільны апарат камбайна (пры прамым камбайнаванні) або ўкладкі яе на поле ў валкі ці ў рассціл (пры раздзельнай уборцы). Асн. рабочыя органы — рэжучы апарат, матавіла, шнэк, транспарцёр.
Шнэкавыя Ж. (хедэры) бываюць навясныя (на збожжаўборачныя камбайны) або прычапныя да трактара; валковыя (платформавыя) — самаходныя ці ў агрэгаце з трактарамі, самаходнымі шасі, камбайнамі. Валковыя Ж. паводле размяшчэння рэжучага апарата падзяляюцца на франтальныя і бакавыя, паводле спосабу фармавання валкоў — на адна-, двух- і трохпаточныя (фармуюць валок рэзальным апаратам або яшчэ з дапамогай 1 ці 2 транспарцёраў). Ж. бываюць універсальныя і спецыяльныя (для ўборкі пэўных культур). Напр., зернебабовая Ж. — навясная на камбайны машына для скошвання і ўкладкі ў валкі зернебабовых культур (у т. л. зялёнага гарошку, іх сумесей) і палеглай збажыны. Мае пальцавы рэжучы апарат са сцёблападымальнікам, універсальнае эксцэнтрыкавае матавіла, раменна-планкавы транспарцёр, платформу, механізм прывода і інш. Шырыня захопу Ж. ад 3,5 да 17 м, прадукцыйнасць ад 1,2 да 8 га/гадз.
Жняяркі: 1 — навясная з універсальным матавілам для раздзельнай уборкі збожжа; 2 — збожжавая прычапная да трактароў; 3 — зернебабовая; 4 — канапляная жняярка-снопавязалка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМІТЭ́ТЫ БЕДНАТЫ́, камбеды,
органы вясковай беднаты, надзвычайныя органы сав. улады на вёсцы ў 1918—19. Ствараліся паводле дэкрэта ВЦВК і СНК РСФСР ад 11.6.1918 «Аб арганізацыі і забеспячэнні сялянскай беднаты». На Беларусі К.б. пачалі стварацца ў канцы чэрв. 1918 на неакупіраванай герм. войскамі тэр. Віцебскай (6 паветаў), Магілёўскай (11) і Мінскай (6) губ. Да ліст. 1918 тут створана больш за 7 тыс. К.б. Асн. іх задачы: размеркаванне хлеба, прадметаў першай неабходнасці, с.-г. інвентару; садзеянне харчовым атрадам у канфіскацыі лішкаў збожжа ў заможных сялян. Пазней К.б. сталі займацца мабілізацыяй сялян, аказаннем дапамогі Чырв. Арміі, барацьбой з дэзерцірамі. Яны арганізоўвалі таксама школы, хаты-чытальні, б-кі, распаўсюджвалі сав. перыядычныя выданні. 6—9.11.1918 6-ы Усерас. з’езд Саветаў прыняў Пастанову «Аб ліквідацыі камітэтаў беднаты і перавыбарах валасных і сельскіх Саветаў». У неакупіраваных паветах Магілёўскай і Віцебскай губ. пачаліся перавыбары; на вызваленай да гэтага часу тэр. Магілёўскай, Віцебскай і Мінскай губ. ствараліся рэўкомы, адначасова на працягу 1919 тут арганізоўваліся і камбеды. Вынікам дзейнасці К.б. было ўмацаванне на вёсцы бяднейшых і серадняцкіх гаспадарак, аслабленне пазіцый заможных сялян, змена парт. складу Саветаў на карысць РКП(б).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛЬТУ́РНЫ ПЛАСТ,
прынятая ў археалогіі і геалогіі назва пласта зямлі, які ўтварыўся ў выніку жыцця і дзейнасці чалавека. Мае сваю кансістэнцыю (гумус, вуголле, попел, вапну, трэскі, буд. друз і інш.), структуру (шчыльную або рыхлую), спецыфічны колер, часам і спецыфічны пах (двухвокісу вугляроду). У К.п. звычайна захоўваюцца рэшткі стараж. жытлаў, гасп. пабудоў, помнікаў манум. дойлідства (храмы, палацы), прадметы матэрыяльнай культуры (прылады працы, зброя, упрыгожанні і інш.), кухонныя адходы (косці дзікіх і свойскіх жывёл, рыб, абпаленае збожжа, костачкі пладоў і інш.). На фарміраванне К.п. ўплываюць інтэнсіўнасць жыцця і род дзейнасці людзей, ступені канцэнтрацыі жыхароў на адпаведнай плошчы ў пэўны перыяд, працягласць пражывання, а таксама знешнія абставіны (стыхійныя бедствы, варожыя навалы і інш.). Датаванне К.п. робяць па знаходках, датаваных на раней даследаваных помніках, па манетах, рэштках мураваных збудаванняў (гл.Археалагічнае датаванне). Глеба, на якой залягае К.п. і якая ўжо не мае слядоў жыццядзейнасці чалавека, называецца мацерыком. К.п. адносіцца да помнікаў і ахоўваецца дзяржавай, распрацоўка яго павінна весціся ў адпаведнасці з заканадаўствам аб ахове помнікаў і існуючай навук. методыкай раскопак. Раскапаны К.п. знікае назаўсёды і ў адрозненне ад помнікаў архітэктуры не паддаецца аднаўленню.