сістэма юрыд. нормаў, якая замацавала аўтаномныя правы Віцебскай зямлі ў складзе ВКЛ, а таксама рэгламентавала прававое становішча насельнікаў гэтай зямлі. Было зафіксавана прывілеямі 1503 і 1561 вял. князёў Аляксандра і Жыгімонта Аўгуста, таму што ранейшыя віцебскія прывілеівял. князёў былі страчаны. Нормы Віцебскага права выпрацаваны яшчэ ў часы Віцебскага княства. Князі, якія ўступалі на віцебскі прастол, абавязаны былі даць згоду правіць паводле Віцебскага права, што фіксавалася дагаворам. Пасля далучэння Віцебскага княства да ВКЛ нормы Віцебскага права без значных змен гарантаваліся вял. князямі ВКЛ. Паводле прывілея 1503 ваявода прызначаўся толькі са згоды віцяблян, судзіць і караць апошніх належала ў Віцебску. Прывілеі 1503 і 1561 разам з інш.абл. прывілеямі сталі крыніцамі Статутаў ВКЛ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РАЎ (Майсей Залманавіч) (н. 23.12.1909, г. Веліж Смаленскай вобл., Расія),
бел. кінааператар. Засл. дз. маст. Беларусі (1967). Скончыў Віцебскімаст. тэхнікум (1930), Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1934). У 1934—78 на кінастудыі «Беларусьфільм», здымаў дакумент. і навук.-папулярныя фільмы. У 1941—45 франтавы аператар; яго сюжэты і асобныя рэпартажы ўвайшлі ў дакумент. фільмы «Разгром нямецка-фашысцкіх войскаў пад Масквой», «Бой за Віцебск», «Мінск — наш!», «Вызваленне Савецкай Беларусі» і інш., выкарыстаны ў кінаэпапеі «Вялікая Айчынная» (1979). З лепшых фільмаў: «Белавежская пушча» (1948), «Архітэктурныя помнікі мінулага» (1959), «Жыццё на сцэне» (1966), «Генерал Пушча» (1967), «Хлопчык і чапля» і «Сапраўднае імя — Мікалай Судзілоўскі» (абодва 1969), «Палескія калядкі» (з У.Цеслюком) і «У час цішыні» (абодва 1972) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РЫН (Уладзімір Вячаслававіч) (22.10.1952, г. Арол, Расія — 30.7.1996),
бел. вучоны ў галіне заатэхніі. Чл.-кар. Акадэміі агр. навук Рэспублікі Беларусь (1994), д-рс.-г.н., праф. (1992). Скончыў БДУ (1974) і Усесаюзны с.-г.ін-т (1984). У 1976—80 і з 1985 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі (з 1987 нам. дырэктара, з 1990 дырэктар ін-та і адначасова навук.-вытв. аб’яднання «Племэліта»). Навук. працы па праблемах павышэння эфектыўнасці селекцыі ў свінагадоўлі на аснове генетыка-папуляцыйных метадаў, спецыялізацыі розных тыпаў, ліній і парод свіней. Адзін са стваральнікаў беларускай мясной пароды і заводскіх тыпаў «Мінскі» адкормачны і «Віцебскі» мясны буйной белай пароды свіней.
Тв.:
Биотехнология свиноводства. Мн., 1993 (разам з В.С.Смірновым, І.П.Шайко).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДСКІ́Я ПАДПО́ЛЬНЫЯ КАМІТЭ́ТЫ ЛКСМБ, у Вялікую Айчынную вайну,
кіруючыя камсамольскія органы у акупіраванай ням.-фаш. захопнікамі тэр. Беларусі ў 1941 — 44. Іх дзейнасць узначальваў ЦК ЛКСМБ, абласныя падпольныя камітэты ЛКСМБ. Гаркомы ЛКСМБ стваралі і ўзначальвалі камсам.-маладзёжнае падполле, вялі паліт.-выхаваўчую і арганізатарскую работу сярод моладзі, узнімалі іх на барацьбу супраць акупантаў. Дзейнічалі Гомельскі, Пінскі (з 1941), Барысаўскі, Віцебскі, Мінскі (з 1942), Бабруйскі, Баранавіцкі, Беластоцкі, Вілейскі, Гродзенскі, Магілёўскі (з 1943), Брэсцкі, Мінскі Паўднёвы (з 1944) гаркомы і Лідскі гарком-райком (з 1943). Большасць кіраўнікоў і членаў падп. гаркомаў ЛКСМБ, пакінутых для работы ў гарадах, хутка была схоплена акупантамі і загінула. З восені 1942 к-ты базіраваліся, як правіла, пры партыз. фарміраваннях і знаходзіліся пад аховай партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЎРЫЛЕ́НКА (Павел Нічыпаравіч) (28.2.1902, в. Касцюкоўка Гомельскага р-на — 4.2.1961),
бел. жывапісец. Скончыў Віцебскімаст. тэхнікум (1930). Адзін з арганізатараў Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыі ў Віцебску (1928—30). Яго творчай манеры ўласцівы рэаліст. яснасць, якая арганічна спалучалася з лірычным аўтарскім пачуццём, абвостраным адчуваннем праяў жыцця, гісторыі і сучаснасці, жаданнем раскрыць хараство роднай зямлі. Аўтар твораў пра гісторыка-рэв. падзеі, подзвігі бел. партызан, прац. будні горада і вёскі, партрэтаў, пейзажаў: «Будоўля» (1932), «Прарыў нямецкай абароны» (1942), «Партызаны на Палессі» (1947), «Ліпавая алея» (1948), «На партызанскім аэрадроме» (1950), «Ідзе эшалон» (1957), «Вясна» (1958), «На рыштаваннях» (1960) і інш. У 1956—61 старшыня Саюза мастакоў Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРАСІМО́ВІЧ (Пётр Мікалаевіч) (12.3.1912, в. Танежыцы Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 20.4.1990),
бел. мастацтвазнавец і графік. Скончыў Віцебскімаст. тэхнікум (1933). Выкладаў у Мазырскім пед. тэхнікуме (1933—41), у 1945—82 працаваў у Дзярж.маст. музеі Беларусі. Аўтар прац пра бел.выяўл. мастацтва, манаграфій пра мастакоў Я.А.Зайцава (М., 1958) і А.М.Тычыну (Мн., 1961). Асн. творы станковай графікі: «Год 1919», «Год 1930» (абодва 1968), «Памятай, таварыш», «Пасля навальніцы» (абодва 1970), партрэты Я.Коласа і Я.Купалы (абодва 1982).
Тв.:
Изобразительное искусство Белорусской ССР. М., 1957 (з П.П.Нікіфаравым);
Изобразительное искусство Белоруссии (з ім жа) // Искусство, рожденное Октябрем. М., 1967;
Дзяржаўны мастацкі музей БССР: [Альбом]. Мн., 1976 (з А.К.Рэсінай);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМІ́НСКІ (Іван Іларыёнавіч) (8.11.1919, в. Масоры Сенненскага р-на Віцебскай вобл. — 6.10.1974). Герой Сав. Саюза (1945). У Чырв. Арміі з 1939. Скончыў Віцебскі аэраклуб (1939),
ваен. школу лётчыкаў у г. Энгельс (1941), Рэсп.парт. школу пры ЦККП(б)Б (1948), ВПШ пры ЦККПСС (1963). У Вял.Айч. вайну з 1942 на Зах., 3-м Бел. франтах. Удзельнік баёў пад Масквой, вызвалення Беларусі (г. Віцебск, Орша, Магілёў, Мінск, Маладзечна), Літвы, Польшчы, баёў ва Усх. Прусіі. Ст. лейтэнант К. зрабіў 239 баявых вылетаў, сфатаграфаваў каля 27 тыс.км² варожай абароны і ваен. аб’ектаў. Да 1947 у Сав. Арміі, капітан. З 1948 на парт. і сав. рабоце ў Мінску. У в. Машканы Сенненскага р-на яму пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РПУЦЬ (Іван Мацвеевіч) (н. 1.1.1938, в. Даўбянкі Бераставіцкага р-на Гродзенскай вобл),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Чл.-кар. Акадэміі агр. навук Беларусі (1992). Д-рвет.н. (1977), праф. (1979). Скончыў Віцебсківет.ін-т (1961). З 1964 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны (з 1979 заг. кафедры, з 1989 прарэктар). Навук. працы па патамарфалогіі, кроваўтварэнні, імуннай рэактыўнасці здаровых жывёл і хворых на незаразныя, пратазойныя, бактэрыяльныя і вірусныя хваробы, па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя, імуналогіі размнажэння, лактацыі, вітаміна- і антыбіётыкатэрапіі.
Тв.:
Иммунная реактивность свиней. Мн., 1981;
Микроэлементозы сельскохозяйственных животных. Мн., 1986 (у сааўт.);
Незаразные болезни молодняка. Мн., 1989 (у сааўт.);
Внутренние незаразные болезни сельскохозяйственных животных. М., 1991 (у сааўт.);
Иммунология и иммунопатология болезней молодняка. Мн., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́МЕШ (Валерый Мітрафанавіч) (н. 11.12.1938, г. Рэчыца Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне эпізааталогіі. Чл.-кар. Акадэміі агр. навук Беларусі (1994), д-рвет.н. (1987), праф. (1995). Скончыў Віцебсківет.ін-т (1960). З 1966 у Бел.НДІэксперым. ветэрынарыі (у 1973—88 заг. аддзела), з 1990 заг. кафедры Віцебскай акадэміі вет. медыцыны. Навук. працы па лейкозе буйн. раг. жывёлы, паталаг. марфалогіі, эпізааталогіі, ветсанэкспертызе прадуктаў, распрацоўцы сістэмы вет. аховы буйн. раг. жывёлы.
Тв.:
Лейкоз крупного рогатого скота. Мн., 1978 (у сааўт.);
Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі. Мн., 1992 (у сааўт.);
Биологическая оценка качества мяса при лейкозе крупного рогатого скота (разам з П.І.Пахомавым) // Уч. зап. Витебской гос. академии ветеринарной медицины. 1995. Т. 32.