ШАШЭ́НЬКА Аляксандр Сцяфанавіч (н. 2.7.1937, в. Стары Дзедзін Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне вет. медыцыны. Д-р вет. н. (1990), праф. (2002). Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1962). З 1968 у Бел. НДІ эксперым. ветэрынарыі імя С.М.Вышалескага. З 1995 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны. Навук. працы па пытаннях дыягностыкі шаленства свойскіх і дзікіх жывёл, распрацоўцы бівалентнай вакцыны супраць шаленства і чумы драпежных жывёл, вывучэнні прычын захворвання белавежскіх зуброў некратычным баланапастытам, метадах яго лячэння і прафілактыкі.
Тв.:
Пероральная вакцинация диких кабанов против чумы (у сааўт.) // Ветеринарная наука — производству. Мн., 1979;
Ветеринарно-санитарная экспертиза с основами технологии и стандартизации продуктов животноводства. Витебск, 2001.
т. 17, с. 399
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)