І вокам не павёў (не звярнуў увагі, ніяк не зрэагаваў на слова, заўвагу і пад.).
|| незак.паво́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць (да 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
хварэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; незак.
1.на што, чым і без дап. Быць хворым на якую-н. хваробу.
Х. на туберкулёз.
Х. шкарлятынаю.
Ён доўга хварэў.
2.перан., за каго-што. Трыво́жыцца, непакоіцца аб кім-, чым-н.
Х. за работу.
3.на што. Мець дрэнную схільнасць да чаго-н.
Х. на гультая.
4.перан., за каго-што. Хвалявацца за чые-н. поспехі (спартсмена, спартыўнай каманды, артыста і пад.; разм.).
Х. за сваю каманду.
◊
Хварэць на пана —
1) доўга спаць, вылежвацца;
2) весці сябе высакамерна, фанабэрыста, выяўляючы нечаканыя звычкі, імкненне да раскошы і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Бро́іць сваволіць, забаўляцца свавольствам; дрэнна паступаць’ (Нас., Гарэц.). Укр.бро́їти ’тс’, польск.broić, чэш.brojiti ’неспакойна сябе весці, падбухторваць’. Слав.brojiti (у паўд. славян толькі ў значэнні ’лічыць’). Ітэратыўная форма да *briti (гл. брыць) і старое значэнне ’рэзаць’. Слаўскі, 1, 43; Брукнер, 41; Махэк₂, 68. Ст.-бел.броити ’бясчынстваваць, сваволіць’ Булыка (Запазыч.) лічыць паланізмам. Няпэўна. Параўн. Слаўскі, 43.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вайця́ць ’надакучліва гаварыць’ (Мядзв., Сцяц., Бір. Дзярж.); ’спрачацца, дамаўляцца’ (Сцяшк. МГ); ’рабіць вымову, упікаць’ (КЭС). Укр.вайтяти ’выражаць незадавальненне; гаварыць’. Беларуска-ўкраінская ізалекса балтыйскага паходжання; літ.vaitóti ’вохкаць, стагнаць’ (Непакупны, Бел.-укр. ізал., 53–54; Весці АН БССР, 1969, 4, 132; J. Safarewicz, Ze słownictwa bałto-sł. Studia językozn., 1967, 254; Блесэ, KZ, 75, 1957, 91–121).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Логіка ’навука аб законах і формах мыслення’, ’ход разважанняў’, ’унутраная заканамернасць’ (ТСБМ); ст.-бел.лоика (1519 г.) запазычанне са ст.-польск.loika (пры наяўнасці і logika, якое з с.-лац.logica (дзе ‑gi‑ > ‑ji‑) < лац.logica < ст.-грэч.λογική (τέκνα) ’навука размаўляць, весці дыспут’ (Слаўскі, 4, 324; Булыка, Лекс. запазыч., 161). Крукоўскі (Уплыў, 81) выводзіць лексему з рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ашчы́ў ’агарод, дзе расце гародніна’ (Касп.). Па этымалогіі складальніка рукапіснага слоўніка скарочана з авашчыў (овощивъ), параўн. ст.-бел.овощовый огородъ (1556 г., гл. Весці АН БССР, 1975, 3, 116) і маг.вашчэвінь ’агарод ці сад перад хатай’ (з авашчэвень, Крывіцкі, вусн. паведамл.), што сведчыць пра ўжыванне ў народнай мове стараславянізма овощь. Гл. сучаснае вашчэўе ’гародніна’ (Касп.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Надзённы ’актуальны’ (ТСБМ). Паводле Баханькова (Весці АН БССР, 1981, 1, 120), «недакладная калька» са ст.-слав.насущный ’штодзённы’, параўн., аднак, утворанае па той жа мадэлі надобны ’своечасовы, патрэбны’ (< *на дабе, гл. даба, надабе), тады надзённы са спалучэння на дне, гл. дзень. Паводле той жа мадэлі ст.-слав.надневьныи, адзначанае ў Заграфскім евангеллі, якое адпавядае грэч.ἐφήμερο.