ДРУЖЫ́НІН (Мікалай Міхайлавіч) (13.1.1886, г. Курск, Расія — 8.8.1986),
рускі гісторык. Акад.АНСССР (1953). Скончыў юрыд. (1911) і гісторыка-філал. (1918) ф-ты Маскоўскага ун-та. Працаваў пераважна ў Маскоўскім ун-це (1929—48), з 1938 у Ін-це гісторыі АНСССР. Аўтар прац па гісторыі эканомікі, грамадскай думкі і рэв. руху ў Расіі (пераважна 19 ст.). Дзярж. прэмія СССР 1947, Ленінская прэмія 1980.
Тв.:
Декабрист Никита Муравьев. М., 1933;
Государственные крестьяне и реформа П.Д.Киселева. Т. 1—2. М.; Л., 1946—58;
Русская деревня на переломе, 1861—1880 гг.М., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́БАХ (Аляксандр Давідавіч) (9.7.1883, в. Ботава Маскоўскай вобл. — 1942),
бел. вучоны ў галіне меліярацыі і гідралогіі. Акад.АНБССР (1928), д-рс.-г.н. (1926), праф. (1921).Скончыў Маскоўскі с.-г.ін-т (1908). У 1908—16 інжынер-гідратэхнік у Мінскай і Магілёўскай губ. З 1920 заг. кафедры БСГА. У 1927—30 заг. аддзела Бел.НДІ сельскай і лясной гаспадаркі. У 1925—30 старшыня Навук.-тэхн. савета пры Наркамземе БССР. У 1927—42 заг. кафедры Ленінградскай лесатэхн. акадэміі. Распрацоўваў пытанні гідралогіі лясоў, балот, уплыву лесу на рачны сцёк. Зрабіў навук. аналіз заканамернасцей фарміравання воднага рэжыму балот.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЛАТАЎРА́ЦКІ (Мікалай Мікалаевіч) (26.12.1845, г. Уладзімір, Расія — 23.12.1911),
рускі пісьменнік. Ганаровы акад. Пецярбургскай АН (з 1909). Вучыўся ў Пецярбургскім тэхнал. ін-це. Друкаваўся з 1866. Гал. ў творчасці З. — тэма перадрэформеннай вёскі, у адлюстраванні якой выявіўся яго народніцкі светапогляд (аповесці «Сяляне-прысяжныя», 1874—75, «Вясковыя будні», 1879, раман «Асновы», 1878—83). Аповесць «Залатыя сэрцы» (1877) прысвяціў радыкальна настроенай моладзі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЯРНО́Ў (Сяргей Аляксеевіч) (10.6.1871, Масква — 22.2.1945),
рускі заолаг, адзін з заснавальнікаў айчыннай гідрабіялогіі. Акад.АНСССР (1931). Скончыў Маскоўскі ун-т (1895). З 1902 кіраўнік Севастопальскай біястанцыі. З 1914 у Маскоўскай с. -г. акадэміі імя Ціміразева, з 1924 у Маскоўскім ун-це, у 1931—42 дырэктар Заал. ін-та АНСССР. Навук. працы па экалогіі і гасп. выкарыстанні марскіх біяцэнозаў. Аўтар манаграфіі «Да пытання пра вывучэнне жыцця Чорнага мора» (1913), у якой апісаў заканамернасці размеркавання фауны і біяцэнозаў, і курса лекцый «Агульная гідрабіялогія» (1934).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІБРАГІ́МАЎ (Мірза Аждар аглы) (н. 28.10.1911, с. Эве, Азербайджан),
азербайджанскі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Акад.АН Азербайджана (1945). Нар. пісьменнік Азербайджана (1961). Герой Сац. Працы (1981). У раманах «Настане дзень» (1948, Дзярж. прэмія СССР 1950), «Вялікая апора» (1957), «Пэрванэ» (1970), «Новыя часы» (1971) і інш. адлюстраваў перыпетыі гіст. лёсу азерб. народа (нац.-вызв. рух у Іране, станаўленне калгаснай вёскі, падзеі Вял.Айч. вайны). Вядомы як драматург, публіцыст і літаратуразнавец. Аўтар зб. «Кніга майго жыцця. Нарысы» (1982). На бел. мову асобныя творы І. пераклалі У.Анісковіч, П.Ізох, П.Кавалёў, А.Макаёнак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́ЎСКІ (Уладзімір Іванавіч) (28.1.1936, Мінск — 8.1.1987),
бел. спявак (лірыка-драм. тэнар). Засл. арт Беларусі (1979). Скончыў Бел. кансерваторыю (1969). Працаваў у Ансамблі песні і танца БВА (1962—65), Дзярж.акад. харавой капэле Беларусі (1965—69). З 1969 саліст Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, з 1981 — Бел. філармоніі. Выступаў у операх бел. кампазітараў: Раман («Сівая легенда» Дз.Смольскага), Джардана Бруна («Джардана Бруна» С.Картэса); сярод інш. партый: Вадэмон («Іаланта» П.Чайкоўскага), Самазванец («Хаваншчына» М.Мусаргскага), Князь («Русалка» А.Даргамыжскага), Лаэнгрын («Лаэнгрын» Р.Вагнера), Манрыка, Дон Карлас («Трубадур», «Дон Карлас» Дж.Вердзі), Міндыя («Міндыя» А.Тактакішвілі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСКАНДО́РАЎ (Адыль Рза аглы) (5.5.1910, г. Гянджа, Азербайджан — 18.9.1978),
азербайджанскі рэжысёр, акцёр. Нар.арт.СССР (1959). Праф. (з 1956). Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1936). У 1937—60 гал.рэж. і дырэктар Азерб.акад.т-ра імя М.Азізбекава (Баку). Паставіў спектаклі: «Платон Крэчат» А.Карнейчука (1926), «Вагіф» (1938) і «Фархад і Шырын» (1941) С.Вургуна, «Гонар» А.Шырванзадэ (1940), «Раніца Усходу» Э.Мамедханлы (1948, Дзярж. прэмія СССР 1948), «Айдын» Дж.Джабарлы (1940), «Атэла» У Шэкспіра (1959) і інш. Творчасці характэрны манум. героіка, урачыстасць, яркая відовішчнасць. З 1961 у кіно як акцёр і рэжысёр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСЛЕ́НЬЕЎ (Іван Іванавіч) (?—22.2.1784),
расійскі астраном, геадэзіст, падарожнік. Вучань Л.Эйлера. Атрымаў падрыхтоўку ў акад. абсерваторыі. З 1771 ад’юнкт у Геагр. дэпартаменце Пецярбургскай АН. Прапанаваў новы метад вызначэння геагр. даўгаты. У 1768 накіраваны ў Якуцк для назірання за праходжаннем Венеры праз дыск Сонца. Справаздача надрукавана асобна («Назіранні з выпадку праходжання Венеры па Сонцы, у Якуцку зробленае капітанам І.І.Ісленьевым», СПб., 1769) і ў «Каментарыях» АН (т. 14, 1770). Абследаваў Сібір, Паволжа, Прыдняпроўе і інш. раёны. Кіраўнік экспедыцыі 1773 у Беларусь (Рагачоў, Магілёў, Віцебск, Полацк і інш. гарады). Складальнік шэрагу геагр. карт.
расійскі хімік. Акад.Рас.АН (1987, чл.-кар. з 1968). Скончыў Маскоўскі ун-т (1956), дзе і працуе. Навук. працы па хіміі і фізікахіміі высокамалекулярных злучэнняў. Адкрыў і растлумачыў з’яву хуткай нізкатэмпературнай полімерызацыі цвёрдых манамераў пры фазавых пераўтварэннях. Даследаваў заканамернасці радыкальнай полімерызацыі манамераў, якія іанізуюцца; палімер-палімерныя комплексы лінейных сінт. поліэлектралітаў. Паказаў магчымасць мадэлявання функцый біяпалімераў пры дапамозе сінт. макрамалекул, сінтэзаваў макрамалекулярныя мадэлі некат. ферментаў. Атрымаў і даследаваў комплексы сінт. поліэлектралітаў з бялкамі, якія мадэлююць нуклеапратэідныя комплексы ў біял. сістэмах (1977—80). Ленінская прэмія 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́Ў (Георгій Кірылавіч) (1.1.1903, в. Селяхі Брэсцкага р-на — 21.12.1970),
генерал-лейтэнант (1944). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1933), вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1948). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны 1918—21 на Зах. фронце. У 1933—39 у БВА. У Вял.Айч. вайну на Карэльскім, 2-м Бел. і 1-м Укр. франтах: нач. аддзела штаба арміі, камандзір дывізіі, нач. штаба арміі, камандуючы арміяй. Удзельнік вызвалення Сав. Запаляр’я, Чэхаславакіі, вайны з Японіяй. У 1946—65 нач. штаба ваен. акруг, на ваенна-пед. рабоце. Аўтар кн. «У лясах Карэліі» (1963).