Ке́да ’загарадка’ (Сцяшк. Сл.). Няясна. Фанетыка і геаграфія слова сведчаць аб магчымасці балт. паходжання. Параўн., аднак, семантычна далёкае kede ’лаўка, табурэт’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ма́зкі ’аб які можна запэцкацца’, ’які лёгка пэцкаецца, маркі’ (ТСБМ — прыметнік, утвораны ад асновы maz‑ > мазь (гл.) і суф. ‑ъk(jь)).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мацата́ ’моц’, ’сіла ўздзеяння лекавай расліны’ (Сцяшк.; Яруш., шчуч., Сл. ПЗБ). Да моц (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 121.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Могці ’магчы’ (ТС). Да магчы́ (гл.). Аб мене ‑чы > ‑ці гл. Карскі 2–3, 277–278. Незвычайнасць націску на 1 складзе.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мядзі́ны ’частаванне ў дзень збору мёду’ (паст., Сл. ПЗБ). Да мёд (гл.). Аб суфіксе ‑ін‑ы гл. Сцяцко, Афікс. наз., 87.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мядоўніца ’посуд для мёду’ (браг., Мат. Гом.). Да мядовы<мёд (гл.). Аб суфіксе ‑оўн‑іца гл. Сцяцко, Афікс. наз., 171–172.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мяздо ’гняздо’ (гродз., Сл. ПЗБ). Да гняздо (гл.), у якім адпала пачатковае г-, а н > м (аб гэтым Карскі, 1, 324).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кусугло́бы ’касавокі’ (Бяльк.). Да касаглобы. Улічваючы балг. глоб ’вачніца’ і макед. глоб ’тс’, можна меркаваць аб старажытнай беларуска-балгара-македонскай ізалексе.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пасу́мна ’трохі небяспечна, сумніцельна’ (Нас.). Да сумны (гл.). Прэфікс па‑ абазначае невялікую меру якасці (аб гэтым гл. ESSJ SG, 1, 187).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паязджа́не, паязжа́не ’дружына жаніха’ (Інстр. II, Касп.). Да пая́зд (гл.). Аб суфіксе ‑ěn‑inъ, ‑jan‑inъ гл. Слаўскі, SP, 1, 119.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)