Вадзя́нка1 ’від хваробы’. Суфіксальнае ўтварэнне, узнікшае як вынік кандэнсацыі словазлучэння вадзяная хвароба; параўн. ст.-рус. водьныи трудъ ’вадзяная хвароба’ (Сразн., 1, 279). Параўн. Шанскі, 1, В, 126–127.

Вадзя́нка2 ’бочка з вадой’ (Мат. Гом., Гарэц., Інстр. I, Юрч.). Суфіксальны дэрыват, вынік універбізацыі словазлучэння вадзяная бочка. Параўн. рус. водянка, укр. водянка ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апя́ць ’зноў’ (гродз., Афанасьеў, № 134). Рус. опять, укр. опʼять, чэш. opět, славац. opäť ’зноў’, серб.-харв. о̀пет ’назад’. Ст.-рус. опять зноў’, ст.-бел. опять (Гіст. мовы, 55, 127). Агульнаславянскае слова, утворанае з прэфіксальным o(b)‑ і коранем pęt‑ у прыметнікавай форме (Фасмер, 3, 147; КЭСРЯ; Булахоўскі, Труды ИРЯ 1, 199; Траўтман, 214).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абру́ч ’абруч, кольца’ (БРС, Нас., Касп.), абручык (Нас.), абручык ’кольца, якім замацоўваецца каса на касільне’ да obrǫčь < rǫka, гл. укр. обруч, ст.-рус. обручь, рус. ц.-слав. обрѧчь, чэш. abruč, польск. obręcz, славен. obrôć, серб.-харв. о̏бруч, балг. обръч ’абруч’. Параўн. літ. apýranke ’бранзалет’, ìrankis ’наручнік’, Траўтман, 237. Магчыма, яшчэ балта-славянская інавацыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Для прыназоўнік (БРС). Параўн. рус. для, укр. для, польск. dla, чэш. die і г. д. Паводле Фасмера (1, 517), узнікла скарачэннем з dělʼa (параўн. ст.-рус. дѣля, ст.-слав. дѣлꙗ, укр. ді́ля, бел. дзе́ля). Шмат іншых версій. Агляд у Фасмера; гл. яшчэ Слаўскі, 1, 146–147; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 142–143.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

До́вад ’довад, доказ’ (БРС). Рус. до́вод, укр. до́від, польск. dowód, чэш. důvod, балг. до́вод і г. д. Ужо ў ст.-рус. мове доводъ ’тс’. Паводле Слаўскага (1, 158–159), агульнаславянскае ўтварэнне. Гл. яшчэ Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 149 (ад дзеяслова доводити). У Трубачова (Эт. сл., 5) няма (відаць, не лічыцца праславянскім).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жда́нкі ’ўсё, падрыхтаванае да прыёму госця’ (Нас.), ’тое, чаго чакаюць’ (ТСБМ). Рус. дыял. пенз., урал., пецярб., кастр., сарат., арханг., калуж., перм. жданки ’тс’, укр. жда́нки ’тс’. Утворана, відаць, на ст.-рус. глебе з дзеепрыметніка прошл. ч. залеж. стану ад дзеяслова жьда‑тижьда‑н‑ з дапамогай суфікса назоўнікаў ‑ък‑: жьданък‑. Гл. ждаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жнец (ТСБМ), жэне́ц (Сл. паўн.-зах.). Рус. жнец, укр. жнець, н.-луж. žnejc, žnic ’жнец’, чэш., славац. žnec, славен. žnjèc. Ст.-рус. жьнецъ (з 1406 г.). Ц.-слав. жьньць (Міклашыч, Lex. palaeosl.). Прасл. žьn‑ьcь (параўн. жаць1), як *borьcь, *lovьcь (гл. Слаўскі, SP, 1, 100). Фасмер, 2, 60; Сцяцко, Афікс. наз., 39.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Закаса́ць ’загнуўшы, узняць адзенне ўверх’. Рус. паўд.-зах. зака́сывать, укр. закаса́ти з польск. zakasać ’тс’ (Слаўскі, 2, 92); у польск. слове вылучаецца прэфікс za‑; корань kas‑/kos‑ не захаваўся ў бел., але шырока прадстаўлены ў рус. (касаться, коснуться) і ўкр. (дыял.). Фасмер, 2, 206, 346. Такі ж характар мае падкасаць. Гл. часаць, кахаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пакале́нне ’сваякі адной ступені роднасці ў адносінах да агульнага продка; людзі блізкага узросту, якія жывуць у адзін час’ (ТСБМ, Шат.), пакале́нне ’продкі’ (Сл. ПЗБ), поколе́нье ’пакаленне’ (ТС). Рус. поколе́ние, укр. поколі́ння, ст.-рус. поколѣние (XVII ст.), польск. pokolenie, чэш. pokolení, серб.-харв. поколе́ње, славен. pokolȇhje, балг. поколе́ние ’тс’. Да калена (гл.) (Махэк, 468).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Палі́тыка ’грамадская дзейнасць, барацьба, у якой адлюстроўваюцца карэнныя інтарэсы класаў і іх узаемаадносіны; дзейнасць дзяржавы ў галіне ўнутранага жыцця і міжнародных адносін’ (ТСБМ). З рус. поли́тика (Крукоўскі, Уплыў, 78), або хутчэй праз польск. polityka, якое з’яўляецца і крыніцай рус. слова, з лац. (ars) politika, грэч. πολιτική ад πόλις ’горад’ (гл. Фасмер, 3, 310).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)