Гвалт, гвалтава́ць (БРС, Касп., Шат., Бяльк., Нас., Жд. 2, Янк. III), гва́лціць (БРС, Нас.). Ст.-бел. кгвалтъ, гвалтъ, гвалтити, кгвалтовати і г. д. (Булыка, Запазыч.). Рус. гвалт, укр. гвалт. Запазычанне з польск. gwałt, gwałtować, gwałcić і г. д. (а гэта з с.-в.-ням. gewalt). Фасмер, 1, 398; Слаўскі, 1, 382. Параўн. Шанскі, 1, Г, 40. Сюды ж і прыметнік гвалто́ўны ’моцны’ (Нас.), ’гвалтоўны’ (Бяльк.) < польск. gwałtowny.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гігель 1, лаянкавае слова («Гі́гель ты!»). Магчыма, звязана з гіге́ль ’палявы хвошч’ (гл.).

Ґі́ґель 2 ’хвошч’ (віц., Янк. Мат.), гі́гель ’палявы хвошч, Equisetum arvense’ (Касп.), ґіґе́ль, ґіґі́ль (Сл. паўн.-зах.). Паводле Непакупнага (Лекс. балтызмы, 29), гэта запазычанне з літ. gegė̃lis, gigė̃lis ’тс’. Здаецца, звязаным з гэтым словам Непакупны (там жа) лічыць і бел. лексему гі́гель (без пэўнага значэння, якая сустракаецца на Гомельшчыне). Параўн. яшчэ гігалле́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дапну́ць ’дабрацца, дайсці, знайсці, дапасці’ (Сцяц.). Як здаецца, можна ставіць пытанне, ці не з’яўляецца гэта лексема запазычаннем з польск. мовы. Параўн. польск. dopiąć ’дабіцца, дайсці’, dopinać ’дабівацца, дасягаць’. Аб магчымасці запазычання сведчыць геаграфія пашырэння слова (зах. гаворкі бел. мовы), а таксама, як здаецца, не зусім звычайны для бел. мовы марфалагічны тып дзеяслова. Прамым запазычаннем з польск. з’яўляецца і бел. дапя́ць (БРС) ’дабіцца, дайсці, апынуцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дах ’дах’. Укр. дах ’тс’. Запазычанне (гл. Кюнэ, Poln., 50) з польск. dach ’тс’, якое ўзята (у польск. мове гэта слова вядома з XV ст.) з ням. Dach ’тс’ (да польск. слова гл. Брукнер, 83–84, але Слаўскі, 1, 136, удакладняе, што польск. слова dach запазычана з с.-в.-ням. dach). У бел. мове слова дах засведчана з XVI ст. (гл. Булыка, Запазыч., 88).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калотка ’клін, які ўстаўляецца ў рукаў’ (маст., Сл. паўн.-зах.). Фармальная сувязь з калодка (< калода 1) як быццам відавочная, аднак матывацыя няясная. Магчыма, неабходна, мяркуючы па форме слова, суадносіць з калоць ’шчапаць’ і ўзнаўляць значэнне ’клін’ (калотка ’тое, чым колюць’), аднак гэта вельмі няпэўна. У сувязі з апошнім супастаўленнем звяртае на сябе ўвагу польск. klótka ’паленца, трэска’, якое Карловіч, 2, 337, адносіў да kłódka (< kłoda).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капе́ша ’поўная, тоўстая, здаровая жанчына’ (міёр., З нар. сл.). Рэгіянальнае ўтварэнне ад капа (< Z kopa) і суфікса ‑ёта (Сцяцко, Афікс. наз., 187). Магчыма таксама, што лексема паходзіць ад капешка ’малая ўкладка снапоў, саломы па полі’ (барыс., паст., рас., шум., Сл. паўн.-зах.) і называе жанчыну паводле знешняга падабенства. Гэта лексема займае большую тэрыторыю, параўн. капешка (полагі., Нар. лекс., Яўс., Бяльк.) і капешка ’тс’ (Юрч., в.-дзвін., Шатал.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Арфагра́фія. Пад рускім уплывам гэта форма замацавана ў 1933 (Шакун, Гісторыя, 292). Да гэтага ў практыцы выкарыстоўваўся тэрмін у польскім афармленні: ортографія (Красней, Лекс. і грам., 19). У канцы XVI — пачатку XVII ст. ст.-бел. орѳографія (Зізаній). Недакладна КЭСРЯ, 302, аб французскім паходжанні рус. орфография ў XVIII ст. Фасмер (3, 154 без даты) указвае на грэчаскую крыніцу (ὀρθογραφία ’правільнае пісьмо’) пры ўздзеянні лацінскага націску.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аске́т. Новае запазычанне з рускай (Крукоўскі, Уплыў, 76), дзе аскет (гэта форма з сярэдзіны XIX ст., з канца XVII — аскит) усталявалася пад нямецкім уплывам (ням. Asket), у той час як аскит (як і нямецкае слова) з грэч. ἀσκητής пачаткова ’чалавек, які практыкуецца’. На грэчаскую першакрыніцу беларускага слова ўказваў Булахаў, Курс суч., 163. Польск. asceta адлюстроўвае іншую галіну пашырэння слова ў Еўропе праз лацінскую мову.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баво́ўна (у Касп.: ’бавоўна, вата’). Укр. баво́вна. Запазычанне з польск. bawełna (а гэта не з ням., як лічылі раней, а з чэш. bavlna, гл. Клеменсевіч, II, 145) з заменай ‑eł на ‑ol (паводле ўсх.-слав. фанетыкі або пад уплывам слова воўна ’шэрсць’). Цімчанка, 45, 47; Шалудзька, Нім., 21; Бернекер, 46; Фасмер, 1, 101; Слаўскі, 1, 28; Махэк₂, 48; Рыхардт, Poln., 34; Кюнэ, Poln., 44.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́рзо ’вельмі’ (Бесар.), бардзо (пінск., Бяс.), ст.-бел. барзо (Гіст. лекс., 97; Нас. гіст.: XVI ст., Булыка, Запазыч.), укр. ба́рдзо, барзо, барз і г. д. (з XVI ст.). Запазычанне з польск. bardzo, barzo, barz і г. д. ’вельмі’ (а гэта да прасл. *bъrxъ ’хуткі’, гл. падрабязна Слаўскі, 1, 27). Рыхардт, Poln., 33; Рудніцкі, 80; Гіст. лекс., 97. Сюды ж і ба́рзы ’добры, ветлівы’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)