бел. Хто людзям дабра жадае, той і сабе мае. Добра рабі, і добра будзе.
рус. За добро добро́м платят. Добро сеять ‒ добро и пожинать. Сделав другу добро, себе жди того же. На добрый привет добрый ответ. Живи добрее, будешь всем милее. Делай другим добро, будешь сам без беды. Живи для людей, поживут и люди для тебя.
фр. A bon salut bon accueil (На добрый привет ‒ добрый ответ).
англ. A good deed is never lost (Доброе дело никогда не пропадает).
нем. Gut Gruß, gute Antwort (Хороший привет, хороший ответ).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
Qui bibit immodice vina, venena bibit
Хто не ў меру п’е віно, той п’е атруту.
Кто не в меру пьёт вино, тот пьёт яд.
бел. Вада жывіць, а гарэлка губіць. Хмель не вада ‒ чалавеку бяда. Хто гарэлку любіць, той сам сябе губіць.
рус. Много пить ‒ себе вредить. Бочка вина ядом полна.
фр. Se noyer dans le vin (Утопиться в вине).
англ. There is poison in good wine (В хорошем вине есть яд).
нем. Das viele Trinken führt zum Hinken (Обильное питьё ведёт к хромоте). Wer allezeit säuft und schlemmt, behält zuletzt sein ganzes Hemd (Кто системно пьёт и кутит, в конце концов теряет последнюю рубашку).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
In altum tendens cadit ab alto
Хто высока ўзлятае, той адтуль і падае.
Кто высоко взлетает, тот оттуда и падает.
бел. Хто высока лятае, той нізка сядае. Зазнайка высока месціцца, ды нізка кладзецца.
рус. Кто слишком высоко взлетает, тот низко падает. Высоко летаешь, да низко садишься. Высоко замахнулся, да низ ко стегнул. Высоко поднял, да низко опустил. Кто высоко заносится, тому не миновать упасть.
фр. A grande montée grande descente (При высоком подъёме высокий спуск).
англ. The highest branch is not the safest roost (Самый верхний сук ‒ не самый надёжный шесток/насест).
нем. Je größer (höher) der Baum, je schwerer der Fall (Чем больше/выше дерево, тем тяжелее падение).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
крыты́чны1, ‑ая, ‑ае.
1. Які заключае ў сабе крытыку (у 1, 3 знач.), з’яўляецца крытыкай. Крытычныя заўвагі. Крытычны артыкул. Крытычная літаратура.
2. Здольны крытычна адносіцца да каго‑, чаго‑н. Крытычны розум. □ У гэтым абуджэнні крытычна[й] думкі Лабановіч бачыў пачаткі таго вялікага сацыяльнага зруху, які павінен пралажыць прасторную дарогу да новых форм жыцця.Колас.
•••
Крытычны апаратгл. апарат.
Крытычны рэалізмгл. рэалізм.
крыты́чны2, ‑ая, ‑ае.
1. Які знаходзіцца ў стане крызісу; пераломны. Крытычны момант хваробы. □ Той ўзрост, калі мінула трыццаць і такія грукаюць гады, што сталым хоць і не час лічыцца, ды назвацца нельга маладым, — той ўзрост крытычны, ў тым узросце ў сябе пытаюцца часцей: ці зрабіў, што мог бы ў маладосці, і якім імкненнем жыць далей?Русецкі.
2. Вельмі цяжкі, небяспечны. Крытычнае становішча. □ Партызанская зухаватасць, якая ў крытычны момант ратавала не аднаго партызана, памагла і тут.Карпюк.
•••
Крытычная тэмпературагл. тэмпература.
Крытычны стан рэчывагл. стан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́від, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Вобраз памёршай асобы, які ўяўляецца людзям забабонным або з хваравітай псіхікай; здань. Прывід Пятра Пятровіча не даваў Валі спакою.Шахавец.Не, гэта не прывід і не сон — гэта той Сцяпан, якога Талаўня даўно лічыў нябожчыкам.Гроднеў.// Вобраз каго‑, чаго‑н., які здаецца ва ўяўленні або ў сне. Прывід далёкага мінулага стаіць перада мной.Асіпенка.Пад раніцу Веньямін заснуў. Але і засынаючы баяўся, каб зноў не ўзнік страшны прывід белага горада пад чорным небам...Навуменка.
2. Тое, што ўявілася, здалося. Перад вачыма [Таццяны] з’явіўся жудасны прывід: гітлеравец трымае высока над галавой яе маленькага Віцю.Шамякін.Прывід гэта ці сапраўднасць? Канешне, сапраўднасць! Еў жа пасля таго чырвонаармеец Чыжык той хлеб і тыя каўбасы.Лупсякоў.
3. Няясныя, ледзь акрэсленыя рысы чаго‑н.; контуры. І потым, седзячы ў аўто.., Юткевіч глядзеў на аддаленыя прывіды вялікага грознага зарыва, і целам ішла дробная пякучая дрыготка.Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раб, ‑а, м.
1. У рабаўладальніцкім грамадстве — прадстаўнік прыгнечанага класа, чалавек, які быў пазбаўлены правоў і сродкаў вытворчасці і з’яўляўся поўнай уласнасцю гаспадара-рабаўладальніка. Хрысціянства нарадзілася на тэрыторыі велізарнай Рымскай імперыі, пераважная большасць насельніцтва якой складалася з рабоў — людзей, пазбаўленых элементарных чалавечых правоў.«Звязда».// Прыгонны селянін. // Пра паднявольная, бяспраўнага чалавека, які знаходзіцца ў поўнай эканамічнай, палітычнай і пад. залежнасці ад каго‑н. [Галя:] Калісьці я марыла стаць урачом, каб лячыць людзей, але ў гэтыя гады навучылася забіваць тых, хто хацеў зрабіць нас рабамі.Пятніцкі.
2.перан.Той, хто пакорна, угодліва выконвае волю другога; духоўна залежны, бязвольны чалавек. Фельчар Зяблік, адданы раб паноў Зырачанскіх, стаяў здалёку, баючыся блізка падысці да раз’ятраных мужыкоў.Бядуля.І для іх [дзяцей] далёка не ўсё роўна, Хто іх бацька: раб або змагар.Гілевіч.
3.перан.; чаго. Той, хто поўнасцю падначаліў чаму‑н. сваю волю, свае ўчынкі. Раб прывычкі. Раб пачуццяў. Раб уласнасці. Раб моды.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
улюбёны, ‑ая, ‑ае.
1. Закаханы ў каго‑н. Калі салдаты пайшлі, Лёдзя, улюбёная на той момант у Пракопа, з нейкім асаблівым уздымам узялася за работу.Карпаў.//узнач.наз.улюбёны, ‑ага, м.; улюбёная, ‑ай, ж.Той (тая), хто закаханы ў каго‑н. [Патуцька:] — А гэты... улюбёны твой што — таксама на семінар? — Улюбёны? — дзяўчына ўскінула бровы і ўсміхнулася: Які ўлюбёны? Ці вы жартуеце?Ракітны.// Ачараваны, захоплены кім‑, чым‑н. Валодзька па-дзіцячы быў улюбёны ў.. [Корзуна], як у добрага казачніка.Кірэйчык.[Сакратар:] — Вёсцы трэба не проста людзі, а здольныя людзі, здольныя арганізатары, людзі, улюбёныя ў зямлю.Гаўрылкін.
2. Такі, якому аддаецца перавага ў параўнанні з чым‑н. іншым; аблюбаваны. Улюбёная страва. □ Простыя людзі, радавыя працаўнікі сталі ўлюбёнымі героямі паэзіі Броўкі.«Полымя».Гэта вуліца часта вадзіла Ільіча на Жураўліную горку — яго ўлюбёнае месца адпачынку.Сіпакоў.Маральная і філасофская алегорыя была ў Я. Коласа адным з улюбёных сродкаў мастацкага абагульнення жыццёвых назіранняў.Казека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wíder
1.prp (a) су́праць, супро́ць, насу́перак;
~ den Strom супро́ць цячэ́ння;
~ Wíllen насу́перак во́лі;
◊
wer nicht mit mir ist, der ist ~ michбібл. хто не са мно́ю, той су́праць мяне́
2.adv:
hin und ~ то туды́, то сюды́; то напе́рад, то наза́д
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
кан’юнкту́ра
(с.-лац. conjunctura)
1) сукупнасць умоў, становішча, абставіны, якія склаліся ў той ці іншай галіне дзейнасці, напр. у палітыцы, эканоміцы, гандлі, уплываюць на ход якіх-н. падзей, спраў (напр. спрыяльная к.);
2) сукупнасць прымет, якія характарызуюць стан эканомікі, фінансавых адносін за пэўны перыяд развіцця дзяржавы (напр. к. рынку).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
о́рган
(лац. organum, ад гр. organon = прылада, інструмент)
1) частка арганізма, якая мае пэўную будову і выконвае пэўную функцыю;
2) установа, якая выконвае пэўныя задачы ў той ці іншай галіне грамадскага жыцця (напр. органы народнай адукацыі);
3) друкаванае выданне, якое належыць якой-н. установе або арганізацыі (напр. акадэмічны о.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)