рэшткі пераважна сярэдневяковых комплексаў жылых, гасп., абарончых, пахавальных ці культавых (манастыры, храмы) пабудоў, часткова ў наземных, часткова ў прыродных ці штучна зробленых пячорах.
Вядомы на Балканскім п-ве, у Італіі, Турцыі, Крыме (Эскі-Кермен, Чуфут-Кале, Каламіта, Мангуп), на Каўказе (Уплісцыхе, Вардзія), у Сярэдняй Азіі, Індыі (Аджанта) і Кітаі (Дуньхуан).
Т.С.Скрыпчанка.
Да арт.Пячорныя гарады. 1. Пячорны горад Уплісцыхе. Грузія. 1 ст. да н.э. — 11 ст.н.э. 2. Пячорны будысцкі храм Юньган каля г. Датун. Кітай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭГАЦЭФА́ЛЫ, панцырнагаловыя,
покрыўначарапныя (Stegocephala),
выкапнёвыя земнаводныя. Жылі ў палеазоі. Іх рэшткі знойдзены на ўсіх кантынентах Паходзяць ад кісцяпёрых рыб, продкі паўзуноў. Да С. адносяць батрахазаўраў, вымерлыя атр. падкл. лепаспандыльных і лабірынтадонтаў. Былі водныя і наземныя; жылі ў балотах, лагунах, забалочаных лясах.
Даўж. цела ад 10 см да 3—4 м. Форма разнастайная. С. былі саламандра-, трытона-, і кракадзілападобныя. Тулава ўкрыта касцявымі шчыткамі, чэрап зверху — масіўнай касцявой пласцінай (адсюль 2-я і 3-я назвы). Мелі адтуліны для вачэй, ноздраў і цемяннога вока. Драпежнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРКВІ́НП (лац. Tarquinii, этрускае Tárchuna),
старажытны этрускі горад на Пн ад Рыма (цяпер тэр.г. Таркуінія ў Італіі). Археал. раскопкамі выяўлены рэшткі этрускіх паселішчаў 8 ст. да н.э. Захаваліся руіны абарончых сцен 5—4 ст. да н.э., саркафагі, аздобленыя скульптурамі, тэракотавыя рэльефы вял. храма і размалёўкі ў падземных магільных скляпах (7—1 ст. да н.э.). Мяркуюць, Т. былі паліт. і рэліг. цэнтрам федэрацый 12 этрускіх гарадоў. Пасля войнаў 359—351 і 310—308 да н.э. з Рымам Т. страцілі самастойнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРГА́ЙСКАЯ ФЛО́РА,
існавала ў сярэднім і познім алігацэне ў Паўн. паўшар’і. Вылучана сав. палеабатанікам А.М.Крыштафовічам (1930). Ва Усх. Еўропе пашырылася з Азіі пасля адыходу мора. На Беларусі рэшткі Т.ф. выяўлены ў Гомельскай вобл.
Складалася пераважна з шыракалістых лістападных парод. У склад уваходзілі бук, дуб, каштан, лапіна, вінаград, сумах, цюльпанавае дрэва, з голанасенных — хвоя (12 відаў), елка, кедр, лістоўніца, тсуга, секвоя, кіпарыс балотны, гінкга і інш.; вечназялёныя лаўры, пальмы, магноліі і інш. Некат. лічаць, што Т.ф. — тое, што арктатрацічная флора.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫСТАІДЭ́І, марскія пузыры (Cystoidea),
клас вымерлых беспазваночных тыпу ігласкурых. Жылі ў морах у ардовіку (магчыма, у кембрыі) — дэвоне. 2 атр., каля 40 родаў. Прымацоўваліся да дна або ляжалі на ім. На Беларусі рэшткі Ц. пашыраны на ПдЗ і ПнЗ у адкладах пераважна сярэдняга ардовіку Па рэштках Ц. вызначаюць узрост геал. адкладаў.
Цела складалася з шара-, яйца- ці грушападобнай чашачкі і сцябла (у прымацаваных форм). Чашачка ўтваралася шматлікімі шматвугольнымі таблічкамі, трывала змацаванымі і пранізанымі порамі складанай будовы; мела нешматлікія прыдаткі — брахіёлы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАЧЭ́РСКІ ПАРК.
Існаваў у 2-й пал. 18—1-й пал. 20 ст. ў г.Чачэрск Гомельскай вобл. Створаны на паўн.-зах. ускраіне горада. Парк (пл. 12 га) пейзажнага тыпу з элементамі рамантызму. Паніжаўся да грэбеня адхону і стромка спускаўся да поймы р. Чачора. На беразе ракі, на месцы земляных умацаванняў старога замка, быў пабудаваны вял. палац у стылі несапраўднай готыкі. У кампазіцыю парку ўключаліся рэшткі старых умацаванняў, мураваны касцёл, сажалкі. Парк знішчаны ў Вял.Айч. вайну. Захаваліся асобныя фрагменты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
канадо́нты
(н.-лац. conodonti, ад гр. konos = конус + odus, odontos = зуб)
рэшткі вымерлых жывёл у выглядзе дробных зубападобных утварэнняў з фосфарна-кіслага кальцыю, якія сустракаюцца ў адкладах палеазою.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
аста́ча, ‑ы, ж.
1. Тое, што асталося пасля аддзялення часткі; рэшткі чаго‑н. Бавар[ац].. выліў у сваю чарку астачу з бутэлькі, не спяшаючыся выпіў і падаўся з альтанкі да запрэжанай фуры.Ракітны.За канаўкаю чалавек прывязаў каня да мізэрнай астачы плота.Чорны.
2.Спец. Велічыня, якая атрымліваецца пры адыманні ад дзеліва здабытку дзельніка на цэлую дзель. Дзяленне без астачы. Астача ад дзялення.
•••
Без астачы — цалкам, поўнасцю.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасле́дак, ‑дка, м.
Разм.
1. Самае меншае па ўзросту, апошняе дзіця ў сям’і.
2.толькімн. (пасле́дкі, ‑аў). Рэшткі, астаткі чаго‑н. Нас самавольна земскі карае, Душыць, саджае ў адседкі, Крыўдзіць ураднік, поп абірае, Воласць з нас цягне паследкі.Купала.//перан.Зневаж. Падонкі. [Барушка:] — Ведаем мы такіх абаронцаў народных, і самі з вусамі... Паследкі сабачыя!..Карпаў.
•••
На (самы) паследак — у апошнюю чаргу; на самы канец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АГІ́Я-ТРЫЯ́ДА (Hagia Triada),
паселішча неаліту і бронзавага веку каля в. Агія-Трыяда на в-ве Крыт, адзін з цэнтраў крыта-мікенскай культуры. Захаваліся рэшткі палаца («царскай вілы»), пабудаванага мінойцамі каля 1600 да н.э. Складаўся з жылых і інш. памяшканняў, упрыгожаных фрэскамі, ванных пакояў, тэрас. Выяўлены культавае памяшканне з алтаром і ахвярныя рэчы (статуэткі, посуд і інш.), керамічны саркафаг з выявамі сцэн пахавальнага рытуалу. Заняпад Агія-Трыяды звязаны з нашэсцем ахейцаў (сярэдзіна 15 ст. да н.э.).
Да арт.Агія-Трыяда. Ваза з палаца. Каля 1500 да н.э.