ЦЫСТАІДЭ́І,
клас вымерлых беспазваночных тыпу ігласкурых. Жылі ў морах у ардовіку (магчыма, у кембрыі) — дэвоне. 2
Цела складалася з шара-, яйца- ці грушападобнай чашачкі і сцябла (у прымацаваных форм). Чашачка ўтваралася шматлікімі шматвугольнымі таблічкамі, трывала змацаванымі і пранізанымі порамі складанай будовы; мела нешматлікія прыдаткі — брахіёлы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)