МАКУ́ХА,

пабочны прадукт алейнай вытворчасці, які застаецца пасля выціскання алею з насення алейных культур. Мае ў сабе да 40% бялкоў, 8—10% тлушчу, 6—8% мінер. рэчываў, шмат вітамінаў комплексу B. Канцэнтраваны корм для с.-г. жывёлы, таксама выкарыстоўваецца (як і шрот) у вытв-сці камбікармоў. Паводле амінакіслотнага складу і біяхім. каштоўнасці бялкоў, колькасці кальцыю і фосфару пераўзыходзіць злакавыя кармы. Найб. кармавая каштоўнасць ў сланечнікавай, ільняной, соевай М. Некаторыя віды М. маюць таксічныя рэчывы.

т. 9, с. 547

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕДУНІ́ЦА, шчамяліца (Pulmonaria),

род кветкавых раслін сям. бурачнікавых. Каля 10 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі. На Беларусі 3 віды М.: вузкалістая (P. angustifolia), мяканькая (P. mollissima), няясная, або цёмная (P. obscura). Трапляюцца пераважна ў лісцевых і мяшаных лясах, хмызняках.

Шматгадовыя травы з паўзучым карэнішчам. Сцёблы апушаныя простымі і залозістымі валаскамі. Кветкі 5-членныя, бэзавыя, ружовыя, сінія, фіялетавыя, у верхавінкавым суквецці завіток. Плод — арэшак. Трава М. мае дубільныя рэчывы. Лек., меданосныя, дэкар. расліны.

Медуніца.

т. 10, с. 251

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕРХЛАРА́ТЫ,

солі хлорнай кіслаты HClO4. Крышт. рэчывы. Большасць добра раствараецца ў вадзе. Пры t > 600 °C раскладаюцца з вылучэннем кіслароду. Акісляльнікі. Атрымліваюць П. узаемадзеяннем HClO4 з аксідамі ці водарастваральнымі солямі металаў, электрахім. акісленнем водных раствораў хларатаў ці хларыдаў. У прамысл. маштабе вырабляюць П. амонію NH4ClO4, натрыю NaClO4, калію KClO4, літыю LiClO4, дыгідрат П. магнію Mg(ClO4)2∙2H2O. Выкарыстоўваюць у якасці высакаёмістых цвёрдых кіслароданосьбітаў у хім. крыніцах кіслароду, як кампаненты выбуховых рэчываў і піратэхн. саставаў.

т. 12, с. 305

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРЭ́МІКСЫ (ад лац. prae раней, перад + misceo змешваю),

абагачальныя сумесі біялагічна актыўных рэчываў. Выкарыстоўваюцца для павелічэння пажыўнасці камбікармоў і паляпшэння іх біял. ўздзеяння на арганізм с.-г. жывёл. Паводле складу вылучаюць П. вітамінныя, мінер., вітамінна-тэрапеўт. і інш. У склад уваходзяць: напаўняльнік (аўсяная, травяная мука, вотруб’е, макуха, дрожджы і інш.) і біялагічна актыўныя рэчывы (вітаміны, мікраэлементы, амінакіслоты, ферменты, антыбіётыкі, антыаксіданты і інш.). Вырабляюць на камбікормавых з-дах для жывёл розных відаў, узростаў і кірункаў прадукцыйнасці.

т. 13, с. 93

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЫЗАСФЕ́РА (ад грэч. rhiza корань + sphaira шар),

слой глебы (2—3 мм), які прымыкае непасрэдна да кораня расліны і мае павышаную колькасць мікраарганізмаў. Склад мікрафлоры залежыць пераважна ад тыпу глебы, віду і ўзросту раслін. Уздзеянне мікраарганізмаў Р. разнастайнае: ператвараюць складаныя нерастваральныя злучэнні ў формы, засваяльныя раслінамі, узбагачаюць глебу азотам, сінтэзуюць біялагічна актыўныя рэчывы, выдзяляюць таксіны, удзельнічаюць у дэнітрыфікацыі, уступаюць у сімбіёз з раслінамі (гл. Клубеньчыкавыя бактэрыі, Мікарыза), некат. паразітуюць.

С.​І.​Бельская.

т. 13, с. 496

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аламо́ны

(ад ала- + гр. hormao = узбуджаю)

біялагічна актыўныя рэчывы, якія выпрацоўваюцца арганізмамі і выклікаюць у прадстаўнікоў іншых відаў накіраваныя фізіялагічныя рэакцыі, карысныя для арганізма, што выдзяляе гэтыя рэчывы (напр., пах кветак і нектару, што прыцягвае апыляльнікаў).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

лецыціна́зы

(ад лецыціны)

рэчывы бялковай прыроды (ферменты), якія раскладаюць фасфатыды ў арганізмах жывёл і чалавека.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

антыдэпрэса́нты

(ад анты + дэпрэсанты)

лекавыя рэчывы, якія прымяняюць пры хваравітым псаванні настрою; знімаюць пачуццё прыгнечанасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

арбарыцы́ды

(ад лац. arbor = дрэва + -цыд)

рэчывы, якія выкарыстоўваюць для барацьбы з драўняна-хмызняковай расліннасцю.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

галюцынаге́ны

(ад галюцынацыя + -ген)

рэчывы, здольныя выклікаць у людзей галюцынацыі; прымяняюцца пры дыягностыцы псіхічных захворванняў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)