КАМАРО́ЎСКІ Алесь Адамавіч (н. 1.3.1947, в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл.),
бел.пісьменнік. Скончыў БДУ (1970). З 1973 працаваў у Літ. музеі Я.Коласа, у Рэсп. праўленні аматараў кнігі, на Бел. тэлебачанні. З 1990 у час. «Маладосць».
Друкуецца з 1961. Аўтар кніг «Пачатак» (1975), «Зямля маіх надзей» (1988), аповесцей для дзяцей «Адкрытая тайна» (1979), «Заварожаны мяч» (1989). Творам характэрны лірызм, публіцыстычнасць, грамадз. пафас.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСТЫЛЬЁНЕ (Castiglione) Бальдасарэ (6.12.1478, каля г. Мантуя, Італія — 2.2.1529),
італьянскі пісьменнік, прадстаўнік позняга Адраджэння. Літ. дзейнасць пачаў як лірычны паэт. Аўтар эклогі «Тырсі» (1506), зборнікаў вершаў, невял. паэм, лац. эпіграм. Найб. вядомы яго трактат «Прыдворны» (кн. 1—2, 1528) — своеасаблівы кодэкс ідэальна выхаванага, усебакова адукаванага і развітога чалавека.
Тв.:
Рус.пер. — Из «Книги о придворном» // Хрестоматия по зарубежной литературе: Эпоха Возрождения. М., 1959. Т. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́РВЕЛЬ Анатоль Мяфодзьевіч (н. 23.7.1939, в. Вітунічы Докшыцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел.пісьменнік. Вучыўся ў Мінскім ін-це замежных моў (1958—61). Настаўнічаў. З 1977 жыве ў С.-Пецярбургу. Друкуецца з 1969. Аўтар кніг апавяданняў «Човен Харона» (1993), вершаў і мініяцюр у прозе «Урбанія» (1994), «Чалавеку ўласціва...» і «Формула Замежжа» (абедзве 1996), «Ласінае крэда» (1997), якія адметныя лаканізмам, філасафічнасцю, прытчавасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НЧАНКА Мікола (Мікалай Нічыпаравіч; н. 10.3.1942, в. Кавалёўка Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.пісьменнік. Скончыў Жытомірскі пед.ін-т (1968) і Мінскую Вышэйшую парт. школу (1981). З 1969 (з перапынкам) працуе ў Клімавіцкай газ. «Новае жыццё» (з 1988 гал. рэдактар). Друкуецца з 1967. Аўтар зб-каў вершаў «Зялёны звон» (1971), «Давер» (1980), «Ліпацвет» (1993). Асн. іх тэмы — працоўныя будні сучасніка, прыгажосць роднага краю, духоўных памкненняў чалавека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́ПАТ Аляксандр Сцяпанавіч (н. 23.2.1936, в. Партызанская Хойніцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел.пісьменнік. З 1951 працаваў на суднах гандлёвага і тралавага флотаў, у 1965—82 працаваў на будаўніцтве ў Гомелі. Друкуецца з 1965. Піша на рус. мове. Аповесці «Спытай самога сябе» (1976), «Аляксей Чарняк» (1978), зб. аповесцей «Траса» (1982) пра жыццё рабочага чалавека. Аўтар нарысаў, апавяданняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАДАНО́ВІЧ Ігар Піліпавіч (10.6.1940, в. Шпількі Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. — 9.1.1966),
бел.пісьменнік.
Скончыў БДУ (1962). Працаваў у газ. «Чырвоная змена», у Мінскім абкоме ЛКСМБ, з 1964 у газ. «Літаратура і мастацтва». Аўтар зб. апавяданняў, нарысаў і нататак «За акном дождж» (1967), у якіх паказаў вясковае жыццё, побыт і духоўны свет чалавека працы. Творы яго вызначаюцца эмац. напружаннем, тонкімі назіраннямі і псіхал. матывіроўкамі, дакладнай, трапнай мовай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯ́ЖКІ Артур Іосіфавіч (23.7.1943, в. Лылойці Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. — 5.4.1984),
бел.пісьменнік. Скончыў БДУ (1974). Працаваў у рэдакцыях раённых і рэсп. газет, з 1981 у Гродзенскім навук.-метадычным цэнтры нар. творчасці. Друкаваўся з 1957. У зб-ках апавяд. «Сустрэча пасля вясны» (1980), «Пара блакітных дажджоў» (1982), аповесцей і апавяд. «Дзе мой дом?..» (1986) роздум над сэнсам жыцця, паводзіны чалавека ў цяжкіх сітуацыях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРКА́САЎ Аляксей Цімафеевіч (2.6.1915, в. Патапава Краснаярскага краю, Расія — 13.4.1973),
рускі пісьменнік. Вучыўся ў Краснаярскім аграпед. ін-це. Працаваў аграномам. Дылогія «Сказанне пра людзей тайгі» (раманы «Хмель», 1951—66; «Чорная таполя», 1969) пра падзеі, што адбываліся пераважна ў Сібіры ад паўстання дзекабрыстаў да рэв. 1917. Аўтар рамана «Дзень пачынаецца на Усходзе» (1949), зб-каў аповесцей і апавяд. «Ліка» (1959), «Шумейка» (1962), аповесці «Ластаўка» (1965) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРО́МІН Дзмітрый Іванавіч (12.9.1904, с. Чыркава Куйбышаўскай вобл., Расія — 14.6.1993),
рускі пісьменнік. Скончыў Маскоўскі ун-т (1926). Друкаваўся з 1927. Гіст. раман «Крамлёўскі ўзгорак» (1955) пра заснаванне Масквы. Раман «Сям’я» (1959) пра пасляваен. жыццё вял. рабочай сям’і. Аўтар раманаў «Навальніца над Рымам» (1951, Дзярж. прэмія СССР 1952), «Перад скачком» (1979), аповесцей, апавяданняў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУСРЭ́ПАЎ Габід Махмудавіч (22.3.1902, аул Жанажол Паўночна-Казахстанскай вобл., Казахстан — 31.12.1985),
казахскі пісьменнік. Нар.пісьменнік Казахстана (1984). Акад.АН Казахстана (1958). Герой Сац. Працы (1974). Вучыўся ў Омскім с.-г. ін-це (1926—27). Друкаваўся з 1926. У кн. прозы «На імклівай хвалі» (1928), «Кос-Шалкар» (1935) падзеі грамадз. вайны. Раман «Салдат з Казахстана» (1949) пра подзвіг народа ў гады Вял.Айч. вайны, раман «Абуджаны край» (1953, новы варыянт «Пад уладай чужых», 1974) пра рабочы клас Казахстана. Аўтар зб-каў аповесцей і апавяданняў «На перавале» (1965), «Аднойчы і на ўсё жыццё» (1967, Дзярж. прэмія Казахстана імя Абая 1968), «Пераможца» (1975), паэмы ў прозе «Вобраз, які не сустрэўся» (1966, Дзярж. прэмія Казахстана 1968). Цыкл навел і раман «Улпан яе імя» (1976) прысвяціў тэме жанчыны, мацярынства. Выступаў як драматург: п’еса і лібрэта оперы «Кыз-Жыбек» (1934), «Амангельды» (з Б.Майліным, паст. 1937), «Трагедыя паэта» (1958) і інш. Аўтар літ.-крыт. і публіцыстычных кніг «Абавязак мастака» (1970), «Сляды часу» (выд. ў 1988). На бел. мову асобныя творы М. пераклалі С.Міхальчук, З.Прыгодзіч.