партугальскі жывапісец. У 1450—71 каралеўскі мастак. Яму прыпісваюць самы значны помнікпартуг. мастацтва 15 ст. «Алтар св. Вінцэнта». Манум. характар кампазіцыі, тып алтара і манера пісьма сведчаць пра знаёмства яго аўтара з творамі Я. ван Эйка і інш.нідэрл. майстроў 15 ст.
Н.Гансалвіш. Размалёўка алтара св. Вінцэнта. 15 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДЗЕ́ЧНА,
вёска ў Пружанскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 21 км на ПдЗ ад г. Пружаны, 67 км ад Брэста, 15 км ад чыг. ст. Аранчыцы. 201 ж., 65 двароў (1996). Лясніцтва. Сярэдняя школа, клуб, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік архітэктуры — Пакроўская царква (1825).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕ́ТКАВІЧЫ,
вёска ў Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Антопаль—Бяроза. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 35 км на ПнЗ ад Драгічына, 92 км ад Брэста, 20 км ад чыг. ст. Гарадзец. 611 ж., 244 двары (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт.
абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Пакроўская царква (1740).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІ́СЕНСКІ ЗВОН,
помнікліцця мастацкага. Адліты з бронзы 30.8.1751 ліцейшчыкамі Іванам, Сцяпанам і Максімам Сініцамі для царквы г. Дзісна Міёрскага р-на Віцебскай вобл.Выш. каля 40 см, найб. дыяметр 30 см. Аздоблены раслінным і хвалістым арнаментам. Дата і фундацыйны надпіс размешчаны ў выглядзе фрызаў, імёны ліцейшчыкаў на тулаве звона. Знаходзіцца ў Дзісенскай царкве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗМІ́ТРАВІЧЫ,
вёска ў Камянецкім р-не Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Камянец — в. Камянюкі. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на Пн ад Камянца, 49 км ад Брэста, 37 км ад чыг. ст. Жабінка. 647 ж., 193 двары (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Праабражэнская царква (1786).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯ́ТЛАВІЧЫ,
вёска ў Лунінецкім р-не Брэсцкай вобл., на правым беразе р. Цна; чыг. ст. на лініі Лунінец—Баранавічы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 10 км на Пд ад Лунінца, 250 км ад Брэста. 25 56 ж., 816 двароў (1997). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Магілы ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры — Праабражэнская царква (1823).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЛЁКІЯ,
вёска ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 27 км на ПдЗ ад Браслава, 247 км ад Віцебска, 51 км ад чыг. ст. Гадуцішкі. 460 ж., 184 двары (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Станіслаўскі касцёл (1-я пал. 20 ст.). Каля вёскі курганны могільнік 8—11 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ДАМАСТРО́Й»,
помнікстараж.-рус. л-ры 16 ст., збор жыццёвых правіл і павучанняў. Узнік у асяроддзі наўгародскага баярства. У сярэдзіне 16 ст. яго апрацаваў святар Сільвестр, прыбліжаны цара Івана Грознага. «Д.» — своеасаблівы маральна-этычны кодэкс, які адлюстроўваў прынцыпы тагачаснага патрыярхальнага побыту, сцвярджаў поўнае падначаленне ўладзе гаспадара ў сям’і і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЯХАТЫ́Н,
помнік архітэктуры 12 ст. ў Туркменістане; караван-сарай. За 170 км на ПнУ ад г. Чарджоў, на шляху г. Мерв—Харэзм. Квадратны ў плане аб’ём з унутр. 4-тэрасным дваром і галерэяй па перыметры перакрыты разнастайнымі варыянтамі скляпенняў у інтэр’ерах. Сцены змураваны з сырцу і абліцаваны абпаленай цэглай. Гал. і дваровы фасады ўпрыгожаны геам. і эпіграфічным арнаментам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУЗЛЯ́НЫ,
вёска ў Пухавіцкім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 46 км на ПнЗ ад г. Мар’іна Горка, 50 км ад Мінска, 6 км ад чыг. ст. Седча. 447 ж., 166 двароў (1996). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магіла ахвяр фашызму. Помніксав. воінам-артылерыстам.