у Асманскай імперыі першапачаткова галоўнакамандуючы арміяй, якога выбіралі з ліку пашоў; у канцы 19 — пач. 20 ст. — ваен. міністр. Акрамя таго, з канца 16 ст., калі тур. султаны ўхіліліся ад асабістага камандавання войскамі, тытул С. насілі нам.вял.везіра, якія кіравалі войскамі. Тытул С. скасаваны ў пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУДО́ВАЯ КАЛЕ́ГІЯ,
састаў суда, які разглядае канкрэтную справу. У Рэспубліцы Беларусь структурнае падраздзяленне ў Вярх., Бел.ваен., абласных і Мінскім гар. судах. Кожная С.к. разглядае пэўную катэгорыю спраў (крымін. або цывільных). Паўнамоцтвы С.к. вызначаны законам «Аб судаўладкаванні і статусе суддзяў у Рэспубліцы Беларусь» ад 13.1.1995 і працэсуальным заканадаўствам. Работу С.к. накіроўвае нам. старшыні адпаведнага суда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАЛАЙДЗЮ́К Міхаіл Фаміч (н. 19.8.1929, с. Павурок Валынскай вобл., Украіна),
бел. канструктар выліч. тэхнікі. Ганаровы радыст СССР (1989). Скончыў Львоўскі політэхн.ін-т (1960). У 1971—93 нач. аддзялення, гал. інжынер НДІЭВМ у Мінску. Распрацаваў прынцыпы канструявання шэрагу мабільных ЭВМ, нам.гал. канструктара ЭВМЕС 1035. Дзярж. прэмія СССР 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
грама́дскасць, ‑і, ж.
1. Перадавая, найбольш актыўная частка грамадства. [Трэці з камунараў:] Пад партыйным кіраўніцтвам Працуем на якасць, Нам урад ідзе насустрач І наша грамадскасць.Купала.// Грамадскія арганізацыі. Грамадскасць завода.
2. Усведамленне грамадскіх інтарэсаў, патрэб, цікавасць да пытанняў грамадскага жыцця. Пачуццё грамадскасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
катлаві́на, ‑ы, ж.
Паглыбленне, упадзіна на паверхні зямлі з пакатым спускам. Высеўка падрабязна расказваў нам пра возера Нарач, якое ляжыць у маляўнічай катлавіне.Гурскі.Справа добра відаць бераг Афрыкі, злева — зусім недалёка Тарыфа з белымі дамочкамі ў катлавіне.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недаспе́лы, ‑ая, ‑ае.
Які не зусім паспеў. Недаспелыя вішні. □ Сонца млела над намі, жартавала рачушка, кланялася нам недаспелае жыта з таго берага.Нікановіч.//перан.Разм. Які не дасягнуў сталасці. — Ці мала робяць недаспелыя юнцы небяспечнага, захапіўшыся ружовай рамантыкай.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папаку́таваць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.
Пакутаваць некаторы час. — Папакутаваў [палонны] небарака гадзінку-дзве і сканаў.М. Ткачоў.— Цяпер галоўнае нам з будоўляю канчаць трэба, — перадумаўшы, гаворыць чалавек. — Гады два пагаруем, папакутуем, а там жыць будзем як лепш не трэба.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разахво́чаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад разахвоціць.
2.узнач.прым. У якога з’явілася моцная ахвота рабіць што‑н. Прахожыя з пашанай расступіліся, а разахвочаныя хлопцы позіркамі пыталіся ў публікі — «Ну, што яшчэ. Толькі паддавай нам!..»Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ТУХАЧЭ́ЎСКІ Міхаіл Мікалаевіч (16.2.1893, в. Сляднёва Сафонаўскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 12.6.1937),
савецкі ваенны дзеяч, палкаводзец, адзін з першых Маршалаў Сав. Саюза (1935). Скончыў Аляксандраўскае ваен. вучылішча (1914). З 1912 у арміі, з 1918 у Чырв. Арміі. Удзельнік 1-й сусв. 1914—18 і грамадз. 1918—20 войнаў. З чэрв. 1918 камандуючы 1-й арміяй Усх. фронту, са студз. 1919—8-й арміяй Паўд. фронту, з крас. 1919—5-й арміяй Усх. фронту. У лют.—крас. 1920 камандаваў войскамі Каўк. фронту. З крас. 1920 камандуючы войскамі Зах. фронту: у час савецка-польскай вайны 1920 распрацаваў і кіраваў Ігуменска-Мінскай і Варшаўскай аперацыямі. Удзельнік падаўлення антыбальшавіцкага кранштацкага паўстання 1921, сял.ўзбр. паўстання ў Тамбоўскай і Варонежскай губ. 1920—21. У 1921 нач.Ваен. акадэміі РСЧА, у 1922—24 камандуючы войскамі Зах. фронту. З 1925 нач. штаба РСЧА, з 1928 камандуючы Ленінградскай ваен. акругай, з 1931 нам. наркома ваенна-марскіх спраў СССР і старшыні РВС, нач. узбраенняў РСЧА, з 1934 нам. наркома абароны СССР, з 1936 1-ы нам. наркома абароны і нач. упраўлення баявой падрыхтоўкі. У 1937 камандуючы войскамі Прыволжскай ваен. акругі. Канд. у чл.ЦКВКП(б) у 1934—37. Праводзіў работу па рэарганізацыі Чырв. Арміі, распрацоўцы ваен. навукі і практыкі ваен. будаўніцтва. 22.5.1937 арыштаваны па справе т.зв. «антысав. трацкісцкай ваен. арг-цыі» ў Чырв. Арміі і прыгавораны да пакарання смерцю. Паводле рашэння ваен. калегіі Вярх. суда СССР прыгавор скасаваны і ў 1957 Т. рэабілітаваны.
Тв.:
Избр. произв.Т. 1—2. М., 1964.
Літ.:
Гуль Р.Б. Красные маршалы. М., 1990;
Соколов Б. Михаил Тухачевский: Жизнь и смерть красного маршала. Смоленск, 1999.