Паўдзел́а драўніна, якая часткова ідзе на будаўніцтва, часткова на дровы’ (Інстр. II), паўдзелавы леслес другога гатунку’//паўстрой (Мат. Гом.). Да паў- (гл.) і дзела ’справа, рамяство, мастацтва’, роднаснае да літ. daile ’тс’, параўн. ст.-слав. др’кводіло ’цясляр’. Тут у слова ‑дзела семантычны перанос: ’справа, рамяство’ > *матэрыял, з якім работнік працуе’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паўз предлог с вин. ми́мо (кого, чего); вдоль (чего);

праязджа́лі п. лес — проезжа́ли вдоль (ми́мо) ле́са

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Будуле́ц ’страявы лес’ (Сцяшк. МГ). Запазычанне з польск. budulec (а гэта з ням. Bauholz; Брукнер, 46).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БІ́ЛЕФЕЛЬД (Bielefeld),

горад на Пн Германіі, зямля Паўн. Рэйн-Вестфалія. Вядомы з 1015. 324,7 тыс. ж. (1994). Трансп. вузел (чыгунка і шаша каля праходу праз горны масіў Тэўтабургскі Лес). Маш.-буд. (у т. л. с.-г. і тэкст.), тэкст. (ільняная), швейная (у т. л. выраб бялізны), харч., хім.-фармацэўтычная, шкларобчая прам-сць. Ун-т. Музеі (у т. л. мастацкі, этнагр., ігральных картаў). Арх. помнікі 13—16 ст.

т. 3, с. 151

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АФАРЫ́ЗМ (грэч. aphorismos),

трапнае выслоўе, якое ва ўстойлівай і лаканічнай форме перадае змястоўную і арыгінальную думку — жыццёвае назіранне, маральную сентэнцыю, разважанне і інш.: «Воля сонейку раўня» (Я.​Купала), «Лес не сякуць языкамі» (К.​Крапіва), «Чакаць тады спакойна можна, калі няма чаго чакаць» (А.​Звонак). Афарызмы маюць канкрэтнага стваральніка (пісьменніка, вучонага і інш.), ужываюцца ў вуснай і пісьмовай мове для вобразнай характарыстыкі з’яў і падзей.

І.​Л.​Бурак.

т. 2, с. 127

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАПЦЮГА́НСКІ ВАЛУ́Н,

геалагічны помнік прыроды на Беларусі (з 1994). За 1,3 км на Пд ад в. Ладыга Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл., ва ўрочышчы Капцюганскі Лес. Валун гранітагнейсу. Даўж. 4,7 м, шыр. 3,4 м, выш. 2,2 м, у абводзе 12,4 м, аб’ём 18,6 м³, маса каля 49 т. Прынесены ледавіком каля 200—120 тыс.г. назад са Скандынавіі. У язычніцкія часы — культавы фетыш.

В.​Ф.​Вінакураў.

т. 8, с. 33

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́ПЦЕЎКА,

вёска ў Горацкім р-не Магілёўскай вобл., на р. Рамясцвянка. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 28 км на ПдУ ад г. Горкі, 74 км ад Магілёва, 10 км ад чыг. ст. Цёмны Лес. 396 ж., 144 двары (1998). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 8, с. 414

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛУАНГПРАБА́НГ, Луангпхабанг горад на Пн Лаоса, на р. Меконг, каля ўпадзення ў яе р. Кхан. Адм. цэнтр прав. Луангпрабанг. Засн. ў 14 ст. 68 тыс. ж. (1985). Рачны порт. Аэрадром. Гандл. (рыс, лес) і культ. цэнтр паўн. ч. Лаоса. Рамёствы. Былая рэзідэнцыя караля. Рэліг. цэнтр. Будыйскія храмы 16—19 ст., тхат (ступа) Чамсі, Каралеўскі палац (канец 19 — пач. 20 ст.), б-ка са стараж. рукапісамі.

т. 9, с. 353

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

абудзі́цца сов.

1. разг. пробуди́ться, просну́ться;

а. ад сну — пробуди́ться от сна (просну́ться);

2. перен. пробуди́ться, просну́ться;

~дзі́лася жада́нне наве́даць радзі́мы край — пробуди́лось (просну́лось) жела́ние посети́ть родны́е места́;

~дзі́ўся лес вясно́й — пробуди́лся (просну́лся) лес весно́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́руб, ‑у, м.

Месца з рэшткамі высечанага лесу. Перад самым Асінаўскім лес парадзеў. Сталі трапляцца дзялянкі — старыя вырубы. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)