парадак двухдольных раслін. Найб. прымітыўныя з існуючых кветкавых раслін 8 сям., 174 роды, каля 3 тыс. відаў. Пашыраны пераважна ў трапічных і субтрапічных паясах. На Беларусі 2 інтрадукаваныя віды з родаў магнолія і лірыядэндран (гл.Цюльпаннае дрэва) сям магноліевых.
Вечназялёныя і лістападныя дрэвы і кусты. Лісце з прылісткамі або без іх. Кветкі спіральныя, спірацыклічныя, часта з доўгай воссю, адзіночныя ці ў суквеццях. Калякветнік просты або дыферэнцыраваны на чашачку і вяночак. Тычынкі пераважна шматлікія, часта стужкападобныя. Лек., дэкар., тэхн., харч. расліны.
Літ.:
Жизнь растений. Т. 5, ч. 1. Цветковые растения. М., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРА́Л,
2 геаграфічныя расы (падвіды) аленя высакароднага: М. алтайскі (Cervus elaphus sibiricus) і М. цянь-шанскі (C. e. songaricus). Пашыраны ў Цэнтр. Азіі (Алтай, Цянь-Шань, Паўд. Сібір, Кітай, Манголія). Жывуць у рэдкалессі, на ўзвышшах, у гарах.
Даўж. да 3 м, выш. ў карку да 1,6 м, маса да 500 кг. Ствол рагоў моцны, тоўсты, ад яго адыходзіць да 7 адросткаў, 4-ы самы вялікі. Расліннаедныя (трава, лісце, кара дрэў, плады, ягады. грыбы, лішайнікі). Нараджаюць 1 дзіцяня. Гадуюць на фермах. Маладыя неакасцянелыя рогі (панты) М. выкарыстоўваюць пры вырабе лек. прэпарату пантакрыну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЛЬКО́ (Яўген Канстанцінавіч) (н. 8.3.1948, в. Рамейкі Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фармацэўтыкі. Д-р фармацэўтычных н. (1993), праф. (1994). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1970). З 1978 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (заг. кафедры), з 1999 у Мінскім ін-це кіравання. Навук. працы па даследаванні стабільнасці лек. прэпаратаў і шляхах яе павелічэння.
Тв.:
Спектрально-оптический метод определения примесей в препаратах тетрациклина (разам з А.С.Прышчэпавым) // Журн. прикладной спектроскопии. 1999. Т. 66, № 5;
Оптические спектры водных растворов ассоциатов глутамин-триптофана (з ім жа) // Там жа. 2000. Т. 67, № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛА́ЗМА КРЫВІ́,
вадкая частка крыві, якая застаецца пасля выдалення форменных элементаў. Мае ў сабе 90—93% вады і 7—10% сухога рэчыва. У П.к. ёсць бялкі (каля 200 відаў), тлушчы, вугляводы. мінер. солі, ферменты, вітаміны, гармоны і інш.Асн. функцыі П.к.: трафічная, рэгулятарная, ахоўная, гамеастатычная, ферментатыўная. Абумоўлівае згусальнасць крыві, удзельнічае ў газаабмене. Найб. значныя бялкі П.к. — альбуміны, глабуліны, фібрынаген (пры гемакаагуляцыі ператвараецца ў фібрын). П.к. без фібрыну наз. сывараткай. Змены ў саставе П.к. маюць дыягнастычнае значэнне для вызначэння захворвання (рэўматызм, цукровы дыябет). З П.к. гатуюць лек. прэпараты (напр., альбумін, фібрынаген, гама-глабулін). Гл. таксама Кровазаменныя вадкасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЫЛЮ́ШНІК (Thalictrum),
род кветкавых раслін сям. казяльцовых. Каля 120 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я, гарах Паўд. Афрыкі і ў тропіках Паўд. Амерыкі. На Беларусі 5 відаў. Найб. вядомыя П.: ворлікалісты (Th. aquilegifolium), жоўты (Th. flavum), светлы (Th. lucidum). Трапляюцца сярод хмызнякоў, па берагах рэк, на вільготных лугах.
Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны выш. 40—120 см. Лісце чаргаванае, перыстарассечанае. Кветкі дробныя, белыя, жоўтыя, ліловыя, сабраныя ў мяцёлчатыя. гронкападобныя або шчыткападобныя суквецці. Плод — шматарэшак. Усе віды П. ядавітыя. Лек., інсектыцыдныя, фарбавальныя, меданосныя, дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯРЭ́СТУП, брыёнія (Bryonia),
род кветкавых раслін сям. гарбузовых. Каля 10 відаў. Пашыраны ў Міжземнамор’і, Зах. і Сярэдняй Азіі, на Каўказе.
На Беларусі 2 віды П.: белы (B. alba) і двухдомны (B. dioica). Вырошчваюцца ў садах, агародах; часта дзічэюць.
Шматгадовыя травы з клубнепадобнымі каранямі і пераважна лазячымі (да апоры прымацоўваюцца вусікамі) сцёбламі. Лісце 5-лопасцевае або глыбокараздзельнае, часам суцэльнае. Кветкі аднаполыя, дыяметрам да 1,5 см, правільныя, зеленавата-жоўтыя, у пазушных суквеццях. Плод — шарападобная ягада. П. белы і двухдомны — ядавітыя, карані выкарыстоўваюцца як лек. сродак. Інсектыцыдныя, фарбавальныя, меданосныя і дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУЖА́НСКАЯ ПУ́ШЧА,
біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Пружанскім р-не Брэсцкай вобл. Створаны ў 1986 з мэтаю захавання прыроднага комплексу з гасп.-каштоўных, рэдкіх і знікаючых відаў раслін. Пл. 2778 га. Рэльеф хвалісты. Складаныя шыракалістыя і мяшаныя лясы: ялова-грабава-ляшчынава-чарнічныя і кіслічныя дубровы, хвойнікі, асіннікі; на ўзвышшах хвойнікі і бярэзнікі імшыстыя і верасовыя. У расл. покрыве каля 400 відаў раслін, у т. л.лек., дэкар. і гасп.-каштоўныя: ворлікі звычайныя, званочак персікалісты, гладыш шыракалісты, ландыш майскі, наперстаўка буйнакветкавая, чараўнік двухлісты, чына гладкая; жаўтазель германскі, кадзіла сармацкае, купальнік горны занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУПА́САВА (Жанна Аляксандраўна) (н. 7.6.1944, г. Кустанай, Казахстан),
бел. вучоны ў галіне экалогіі і фізіялогіі раслін. Д-рбіял.н. (1991), праф. (1999). Скончыла Маскоўскі ун-т (1966). З 1972 у Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі (з 1982 заг. лабараторыі). Навук. працы па пытаннях трансфармацыі лясных экасістэм і міграцыйных патокаў у іх хім. элементаў пад уздзеяннем тэхнагенных і рэкрэацыйных нагрузак, фізіёлага-біяхім. аспектах развіцця інтрадукаваных лек. раслін.
Тв.:
Техногенное загрязнение лесных экосистем Беларуси. Мн., 1995 (у сааўт.);
Клюква крупноплодная в Беларуси: Биохим. состав, хранение, переработка. Мн., 1999 (разам з Т.І.Васілеўскай).