назва арганізацыйных адзінак партыз.узбр. сіл. У Вял.Айч. вайну: партызанскае злучэнне, партызанская брыгада, партызанскі полк, партызанскі атрад, партызанская група, а таксама партыз. ўзвод, рота, батальён і інш. У склад рэгулярных войск не ўваходзілі. У канцы 1941 на акупіраванай ням. фашыстамі тэр.СССР дзейнічала 2 тыс.партыз. атрадаў (больш за 90 тыс.чал.). Усяго ў гады вайны ў тыле праціўніка знаходзілася больш за 6200 партыз. атрадаў і падп.груп, у якіх налічвалася больш за 1 млн.чал. На Беларусі ў 1941—44 дзейнічала 213 брыгад, якія аб’ядноўвалі 997 атрадаў, асобна дзейнічалі 258 атрадаў (гл.Партызанскі рух на Беларусі ў Вял.Айч. вайну). П.ф. ўтрымлівалі і кантралявалі да 60% акупіраванай тэр. Беларусі (гл.Партызанская зона).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎПРАВАДНІКО́ВЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ,
рэчывы з выразна выяўленымі ўласцівасцямі паўправаднікоў у шырокім інтэрвале тэмператур, прызначаныя для вырабу паўправадніковых прылад. У адрозненне ад металаў электраправоднасць у П.м. павялічваецца з ростам т-ры. П.м. адчувальныя да знешніх уздзеянняў (награванне, апрамяненне, дэфармаванне і інш.), да наяўнасці ў іх дамешкаў і структурных дэфектаў. Асн. галіна выкарыстання — мікраэлектроніка. Найб. пашыраныя П.м.: крэмній, германій, алмаз, крэмнію карбід, злучэнні некаторых элементаў III і V (GaAs, InSb, GaN і інш.), II і VI (CdSe, ZnTe і інш.) груп перыядычнай сістэмы.
Літ.:
Мильвидский М.Г. Полупроводниковые материалы в современной электронике. М., 1986;
Пасынков В.В., Сорокин В.С. Материалы электронной техники. 2 изд. М., 1986;
Солимар Л., Уолш Д. Лекции по электрическим свойствам материалов: Пер. с англ.М., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІГМЕ́НТЫў біялогіі,
афарбаваныя злучэнні, якія ўваходзяць у склад тканак арганізмаў. Колер П. вызначаецца наяўнасцю ў іх малекуле храмафорных груп, якія выбіральна паглынаюць святло ў бачнай вобласці сонечнага спектра. Уваходзяць у склад цытахромаў, каталазы і інш. ферментаў, утвараюць комплексы з бялкамі, ліпідамі і ўключаюцца ў структуру мембран. Знаходзяцца пераважна ў спец. утварэннях (хларапластах, храмапластах і інш.), радзей у клетачным соку, у шэрагу жывёл існуюць пігментныя клеткі. Адыгрываюць важную ролю ў фотабіял. працэсах (у фотасінтэзе — хларафілы, караціноіды, фікабеліны, у зроку — радапсіны, у фотарэгуляторных працэсах раслін — фітахром), прымаюць удзел у дыханні (гемаглабіны, цытахромы, дыхальныя храмагены), ахоўваюць арганізм ад УФ-выпрамянення (у раслін — караціноіды, флаваноіды, у жывёл — меланіны), вызначаюць афарбоўку жывёл і раслін. Выкарыстоўваюцца ў харч. і фармацэўтычнай прамысловасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАКО́Ф’ЕЎ Іван Пракоф’евіч (4.2.1758, С.-Пецярбург — 22.2.1828),
рускі скульптар. Акад. Пецярбургскай АМ (з 1785). Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1764—79) у Н.Жыле і Ф.Гардзеева, у 1784—1828 выкладаў у гэтай акадэміі. Пенсіянер Пецярбургскай АМ у Парыжы (1779—84), дзе працаваў пад кіраўніцтвам П.Жульена. Раннія творы, якія ствараў пад уплывам ракако, вызначаюцца дынамікай кампазіцыі і вытанчанасцю сілуэтаў («Актэон, якога праследуюць сабакі», 1784, і інш.). Пазней працаваў у рэчышчы класіцызму. Аўтар рэльефаў у будынку Пецярбургскай АМ (1785—86), у Паўлаўскім палацы (1785—87), на атыку Казанскага сабора ў Пецярбургу («Пакланенне меднаму змію», 1805—06), дэкар. статуй і груп для фантанаў Пецяргофа («Трытоны», 1800), скульптурнай кампазіцыі «Нява і Волхаў» (1801), партрэтаў (А.Ф. і А.Я. Лабзіных, 1802) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭГРЭ́Су жывой прыродзе,
спрашчэнне арганізмаў у працэсе эвалюцыі. Паводле А.М.Северцава (1925), адрозніваюць Р. біял. і морфафізіялагічны. Біялагічны Р. — эвалюц. заняпад пэўнай групы арганізмаў, якая не здолела прыстасавацца да змен умоў знешняга асяроддзя або не вытрымала канкурэнцыі з інш. групамі. Характарызуецца памяншэннем колькасці асобін у пэўнай сістэм. групе, звужэннем яе арэала і памяншэннем колькасці падначаленых сістэм.груп; можа прывесці да вымірання дадзенай групы. Морфафізіялагічны Р. — агульная дэгенерацыя, або катамарфоз — спрашчэнне арганізацыі ў ходзе эвалюцыі пэўнай групы арганізмаў, якое суправаджаецца стратай шэрагу функцый і органаў, што выконвалі гэтыя функцыі; адзін са шляхоў дасягнення біял.прагрэсу, асабліва калі ён звязаны з развіццём прыстасаванняў да нерухомага, прымацаванага спосабу жыцця (напр., абалоннікі) або да эндапаразітызму (напр., рачок сакуліна). Гл. таксама Катагенез.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СТАЛБЫ́»,
запаведнік у Краснаярскім краі (Расія), у адгор’ях Паўн. Саян (Куйсумскі хр.) Назва ад т. зв. «слупоў» — каля 80 груп гранітна-сіянітавых скал выш. да 1000 м пад г. Краснаярск. Засн. ў 1925 для аховы экасістэм горнай тайгі Усх. Сібіры. Пл. 47,2 тыс.га. Рэльеф моцна перасечаны. Глебы слабыя, падзолістыя. У расліннасці добра вызначана верт. пояснасць. Горная ч. (500—800 м) укрыта цемнахвойнай тайгой з піхты, ніжэй (200—500) — светлахвойныя лясы з хвоі і лістоўніцы, у рачных лагах — ельнікі, ялова-піхтавыя лясы, бярэзнікі і інш. У флоры каля 700 відаў, шмат рэдкіх і знікаючых. Фауна тыпова таежная: буры мядзведзь, рысь, расамаха, ліс, барсук, собаль, кабарга, марал, таксама каланок, гарнастай, выдра, андатра, казуля. У арнітафауне каля 150 відаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́ДМАЛІС (Sudmalis) Імант Янавіч (18.3.1916, г. Цэсіс, Латвія — 25.5.1944),
адзін з арганізатараў партыз. руху ў Латвіі ў гады Вял.Айч. вайны, у т. л. ў Беларусі (раён Асвея). Герой Сав. Саюза (1957). З 1932 чл.падп. камун. саюза моладзі Латвіі. З 1940 першы сакратар Ліепайскага пав.к-та камсамола і чл.ЦК камсамола Латвіі. У чэрв. 1941 прымаў удзел у абароне Ліепаі, потым у бел.партыз. атрадах (у Асвейскай зоне). Са снеж. 1942 сакратар парт. арг-цыі латв.партыз.спец. атрада, з сак. 1943 — партыз. брыгады. З восені 1943 упаўнаважаны аператыўных групЦК КП(б) і ЦК ЛКСМ Латвіі, стварыў і ўзначаліў рыжскі падп. гарком ЛКСМ.
У дзень правядзення фашыстамі мітынгу (13.11.1943) арганізаваў у Рызе ўзрыў міны. 19.2.1944 схоплены фашыстамі і пакараны смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УДМУ́РЦКАЯ МО́ВА (устарэлая назва — вацяцкая мова),
адна з фіна-угорскіх моў (фіна-пермская галіна). і Пашырана ва Удмурціі, часткова Башкортастане, Татарстане, Кіраўскай і Пермскай абл. Расіі і інш. Мае 3 дыялектныя зоны: паўн., паўд. і пераходную паміж імі. У.м. ўласцівы: у фанетыцы — націск на апошнім складзе слова, у марфалогіі — адсутнасць катэгорыі грамат. роду, ужыванне паслялогаў, 2 тыпы спражэння дзеяслова; у лексіцы шмат цюрк. запазычанняў. Першыя запісы на У.м. з 18 ст., у канцы якога была створана першая навук. граматыка і удмурцкае пісьмо на рус. графічнай аснове. Сучасная літ. мова сінтэзуе лексічныя рысы паўн. і паўд.груп гаворак, фанетыка грунтуецца на гукавой сістэме пераходных гаворак.
Літ.:
Тепляшина Т.И. Удмуртский язык // Языки народов СССР. М., 1966. Т. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЮЛЬПА́НАВАЕ ДРЭ́ВАлірыядэндран
(Liriodendron),
род кветкавых раслін сям. магноліевых. 2 віды з разарваным арэалам, характэрным для стараж.груп кветкавых раслін: Ц.д. амерыканскае (L. tulipifera) з Паўн. Амерыкі і кітайскае (L. chinense), расце ў Кітаі і на Пн Індакітая. У выкапнёвым стане вядомыя з верхняга мелу. На Беларусі інтрадукавана ў паўд. і паўд.-зах. раёнах Ц.д. амерыканскае. Трапляецца рэдка.
Ц.д. амерыканскае — лістападная расліна выш. 50—60 м (ва ўмовах Беларусі каля 18 м). Ствол дыям. да 3,5 м. Крона яйцападобная. Лісце лірападобнае, лопасцевае, бліскучае, даўж. 12—15 см. Кветкі адзіночныя, на канцах галін, буйныя (дыям. каля 6 см), зеленавата-белыя, нагадваюць кветкі цюльпанаў (адсюль назва). Плод арэшкападобны. Драўніна прыдатная для вырабу мэблі, муз. інструментаў. Дэкар. расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЛУШКО́Ў Рыгор Іванавіч (19.5.1899, в. Бронская Рудня Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. — 1943),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыят. падполля і партыз. руху на Жытоміршчыне (Украіна) у Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1965). З 1918 у Чырв. Арміі на Усх. і Паўд. франтах. З 1926 на гасп. і парт. рабоце ў Жытомірскай вобл. У пач.Вял.Айч. вайны пакінуты ў тыле ворага для арганізацыі падп. барацьбы, сакратар Жытомірскага падп. абкома ВКП(б), які каардынаваў і накіроўваў дзейнасць 12 райкомаў партыі, 75 падп. арг-цый і груп (больш за 25 тыс.чал.), 10 партыз. атрадаў. Сіламі падполля пушчана пад адхон 34 эшалоны, узарвана 18 мастоў ворага, створана 5 друкарняў і інш. 23.5.1943 арыштаваны, расстраляны гітлераўцамі. У г. Жытомір яму пастаўлены помнік.