запаведнік у Краснаярскім краі (Расія), у адгор’ях Паўн. Саян (Куйсумскі хр.) Назва ад т. зв. «слупоў» — каля 80 груп гранітна-сіянітавых скал выш. да 1000 м пад г. Краснаярск. Засн. ў 1925 для аховы экасістэм горнай тайгі Усх. Сібіры. Пл. 47,2 тыс.га. Рэльеф моцна перасечаны. Глебы слабыя, падзолістыя. У расліннасці добра вызначана верт. пояснасць. Горная ч. (500—800 м) укрыта цемнахвойнай тайгой з піхты, ніжэй (200—500) — светлахвойныя лясы з хвоі і лістоўніцы, у рачных лагах — ельнікі, ялова-піхтавыя лясы, бярэзнікі і інш. У флоры каля 700 відаў, шмат рэдкіх і знікаючых. Фауна тыпова таежная: буры мядзведзь, рысь, расамаха, ліс, барсук, собаль, кабарга, марал, таксама каланок, гарнастай, выдра, андатра, казуля. У арнітафауне каля 150 відаў.