эне́ргія

(гр. energeia = дзеянне, дзейнасць)

1) мера руху матэрыі і яе здольнасць выконваць работу (напр. сонечная э., ядзерная э.);

2) рашучасць і настойлівасць у дасягненні пастаўленай мэты (напр. працаваць з энергіяй).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

сыхо́джанне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. сыходзіць — сысці (у 1, 3 і 4 знач.).

2. Дзеянне паводле дзеясл. сыходзіцца — сысціся (у 1, 2, 6 і 12 знач.), а таксама месца, дзе што‑н. сыходзіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маркіро́ўка ​1, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Спец.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. маркіраваць ​1.

2. Знак, кляймо, марка на таварах, вырабах.

маркіро́ўка ​2, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. маркіраваць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапра́ўка ​1, ‑і, ДМ ‑праўцы; Р мн. ‑правак; ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перапраўляць ​1 — пераправіць ​1.

перапра́ўка ​2, ‑і, ДМ ‑праўцы; Р мн. ‑правак; ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перапраўляць ​2 — пераправіць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прачо́ска ​1, ‑і, ДМ ‑чосцы; Р мн. ‑сак; ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прачэсваць ​1 — прачасаць ​1.

прачо́ска ​2, ‑і, ДМ ‑чосцы; Р мн. ‑сак; ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прачэсваць ​2 — прачасаць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

склада́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. складаць — скласці.

2. Матэматычнае дзеянне, пры дапамозе якога з двух або некалькіх лікаў (складаемых) атрымліваюць новы (суму), які мае столькі адзінак, колькі было ва ўсіх дадзеных ліках разам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэто́рсія

(лац. retorsio = зваротнае дзеянне)

абмежавальныя меры (павышэнне таможных пошлін, адмаўленне ў допуску на сваю тэрыторыю чужаземцаў і інш.), прынятыя дзяржавай у адказ на аналагічныя дзеянні другой дзяржавы з мэтай прымусіць апошнюю адмовіцца ад іх.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Пава́л 1 ’дзеянне паводле значэння дзеяслова паваліць; тое, што павалена; павалены лес, буралом’ (ТСБМ, Яруш., Касп.), пава́ла (Шат.), пава́лка ’тс’ (Мат. Гом.). Гл. валіць.

Пава́л 2 ’столь’ (Сцяшк. Сл., Шатал.), ’гара на хаце’ (Шатал.), пава́ла ’столь’ (Тарн.), пова́л ’тс’ (Шушк., ДАБМ, 116). Запазычанне з польск. powała ’столь з бярвення’, на што паказвае геаграфія слова. Муж. род, відавочна, пад уплывам павал 1. Польск. слова ад прасл. valiti (параўн. Брукнер, 599; Махэк, 676).

Пава́л 3 ’эпідэмія, мор’ (Сцяшк.). З рус. пова́л ’эпідэмія, чума, мор’ (ср. повальная болезнь). Далей да вал, валіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апушы́ць 1 ’падвергнуць уздзеянню трунка’: «Мяне піва апушыла» (Федар., 6, 21); магчыма, сюды ж апаха́ць ’дрыхнуць’ (Грыг.; У Грыгаровіча сустракаецца замена у на а, о). Рус. дыял. пухнуць ’дрыхнуць’, польск. puszyć (галаву трункам) (Тувім, Słownik). Няясна. Магчыма, значэнне ’спаць’ узнікла ў выніку пераносу гукапераймальнага пухкаць ’дыхаць’ (параўн. балг. пу́хам дышу’), а магчыма, такое значэнне звязана з ацёкамі, апуханнем у выніку сну. Гл. пушыць.

Апу́шыць 2, опу́шываты ’сядзець на вуллі’ — дзеянне, звязанае з раеннем пчол (Анох.). Славен. pušiti рыхтавацца да раення’. Няясна. Магчыма, звязана з апушыць 1. Гл. пушыць, пух.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Здух, зду́хавіна 1 ’ўпадзіна ў баку каровы’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. амур., кастр. зду́хі ’грудзі, лёгкія, жывот’, сіб. взду́хи ’лёгкія, грудзі’, валаг. вздух ’бок судна’, укр. зду́хи, зду́ховина, зду́хвина ’месца ў частцы цела паміж рэбрамі і жыватом’ (СУМ, Грынч.), здухи ’газы, што выходзяць з арганізма’ (Жэлях.). Звязана з дух (гл.), адно са значэнняў якога ’дыханне’, відаць, праз прэфіксальна-суфіксальны дзеяслоў *въз‑дух‑а‑ти > *уздухаць > *здухаць, ад якога бязафіксны наз. здух (і здуха) і з суф. ‑іна здух‑ав‑іна (‑ав‑ прыметнікавы суфікс) са значэннем ’прадмет, для якога адзначанае дзеянне тыповае’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)