Мачольнік ’вехаць’ (хойн., ельск., Мат. Гом.). Да мача́ла1. Нязвыклым з’яўляецца ‑о‑ ў суфіксе (аб гэтым Карскі, 1, 98–99).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́дзіць ’цэліць’ (пух., З нар. сл.). Да ме́ціць2. Аб азванчэнні ц у інтэрвакальнай пазіцыі гл. Яшкін (там жа, 111).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́нтух ’гультай’ (Ян.). Да ме́нта (гл.). Утворана ад мянтаць ’балбатаць, малоць языком’. Аб суфіксе ‑ух гл. Сцяцко, Афікс. наз., 70.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мотачкі ’анучкі, якімі закручвалі ногі нябожчыка’ (ганц., Сл. ПЗБ). Да мата́ць (гл.). Аб суфіксе ‑ачк‑ гл. Сцяцко, Афікс. наз., 32.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Муда́н ’баран’ (Тарн., к. 162). Польск. мазурск. mędak ’тс’. Да муды́ (гл.). Аб суфіксе ‑ан гл. Сцяцко, Афікс. наз., 147.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мудру́шкі ’від ягад’ (Рам. 8). Да му́дры1 (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 125. Параўн. таксама мудра́нка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мудры́ла ’мудрагель’ (Бяльк.). Утворана ад мудры́ць ’залішне ўскладняць справу, мудрагеліць’ (ТСБМ, Ян.). Аб суфіксе ‑іла гл. Сцяцко, Афікс. наз., 42.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мульмо ’мазоль’ (Янк. БП, Інстр. II, Янк. 1). Да му́ліць (гл.). Аб суфіксе ‑м‑о гл. Сцяцко, Афікс. наз., 54.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Муце́ль ’той, хто ўносіць беспарадак, блытаніну’ (івац., Сл. ПЗБ). Да муці́ць (гл.). Аб суфіксе ‑ель гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мэцаць ’мацаць’ (барыс., Сл. ПЗБ), мацнуць ’намацаць’ (Жд. 1). Да мацаць (гл.). Аб мене э > а гл. Карскі, 1, 104.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)