ні́шчыцца, ‑чыцца; незак.
1. Знішчацца, гінуць, прападаць. Пад вечар уся цэнтральная частка горада была ахоплена пажарам. Высока ляцелі іскры, гінула чалавечая праца цэлых пакаленняў, нішчыліся нацыянальныя багацці. Гурскі. Дзе вартавы да шкоднікаў ласкавы, Там нішчыцца дабро дзяржавы. Корбан.
2. Зал. да нішчыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазне́й, прысл.
1. Выш. ст. да прысл. позна (у 1, 3 знач.).
2. Праз нейкі час. Пазней, па заданню рэдакцыі, мне давялося самому зайсці ў домік пад соснамі, дзе за акном невялікага кабінета красавалася паміж пладовых дрэўцаў звычайнае наша, вясковае жыта. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пастушы́ны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і пастухоўскі. Выйшаў раннем за ваколіцу, і пацягнула мяне ў недалёкі лясок, пад раку, у тыя мясціны, дзе некалі праходзіла маё пастушынае маленства. Кулакоўскі. Недзе гамоніць дарога, Недзе грымяць масты. І пастушынага рога Просіцца ў сэрца матыў. Камейша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перакрыжава́цца, ‑жуецца; зак.
1. Размясціцца накрыж; скрыжавацца. Перакрыжаваліся вуліцы. □ Некалькі праменяў кінулася ў адным кірунку. І там, дзе яны перакрыжаваліся, засвяціўся маленькі, быццам лялечны самалёт. Карпаў.
2. перан. Сутыкнуцца, пераплесціся. Перакрыжаваліся інтарэсы. □ Здарылася так, што жыццёвая дарога Зэнкі перакрыжавалася з Апанасавай. Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пі́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Аднакр. да пішчаць. Хоць бы птушка дзе піснула, — Ані знаку, ні следу. Лужанін.
2. Разм. Тое, што і пікнуць (у 2 знач.). [Яўхім:] — Я б іх так ліхадзеяў гэтых у кулак узяў, што і не піснулі б... Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прастраката́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; зак.
1. Абазвацца стракатаннем, застракатаць. Людзі ў зеленаватых куртках ускоквалі і тут жа як падкошаныя падалі. З таго месца, дзе выбралі яны сабе прывал, толькі двойчы прастракатаў аўтамат. Навуменка.
2. Стракатаць некаторы час. З хвіліну прастракатаў конік і змоўк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
про́вад, ‑у, М ‑дзе; мн. правады, ‑оў; м.
Металічны шнур, дрот для перадачы электрычнага току. Электрычны провад. Тэлефонны провад. Провад высокага напружання. // Лінія тэлефоннай або тэлеграфнай сувязі. «Што табе трэба, дзяўчынка?» — спыталі з другога канца проваду. Хомчанка. Пяюць правады на высокіх слупах. Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пустэ́льнік, ‑а, м.
Чалавек, які з рэлігійных меркаванняў адмовіўся ад зносін з людзьмі і пасяліўся ў бязлюдным месцы. Манах-пустэльнік. // Пра чалавека, які жыве ў адзіноце, у бязлюдным месцы. — А, во дзе ты, пустэльнік! — радасна сказала [Марына] Кудлачу, які маляваў за сталом. Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разрэ́дзіцца, ‑дзіцца; зак.
Стаць менш густым, шчыльным. Увесь той дзень імжэў дождж і перастаў, як зусім змерклася. Разрэдзіліся хмары, і дзе-нідзе бліснулі зоры. Галавач. Калі цяпер выйдзе хоць невялічкая затрымка, то разрэдзіцца змрок і немцы могуць заўважыць пластуноў на прагаліне. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
растаўчы́, ‑таўку, ‑таўчэш, ‑таўчэ; ‑таўчом, ‑таўчаце, ‑таўкуць; пр. растоўк, ‑таўкла, ‑ло; зак., што.
1. Таўкучы, размяць. Растаўчы бульбу. Растаўчы цукар.
2. Разм. Разбіць. [Маргарыта Казіміраўна:] — Недзе яшчэ асталося штук колькі [чарачак], не растаўклі... Скрыган. // Разбіць да крыві; расквасіць. [Тамаш:] — А дзе табе жалезам галаву растаўклі? Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)