Лу́піны ’драпіны’ (Гарэц.), лупі́ны ’тс’ (Дразд.). Да лупі́ць 1 ’драць’ (гл.). Аб суфіксе ‑ін‑ы гл. Сцяцко (Афікс. наз., 42).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лушчонік ’лушчаны арэх’ (кліч., Жыв. сл.; лаг., Шатал.). Да лу́шчыць (гл.). Аб суфіксе ‑онік гл. Сцяцко (Афікс. наз., 61–62).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лы́хва ’жанчына, якая вывіжоўвае’ (навагр., Нар. словатв.). Відаць, да лы́хаць ’шнырыць’ (гл. лых!). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 34).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лэхтар ’вынашаная падраная адзежына фабрычнага вырабу’ (КЭС, лаг.). Да лэх < ла́хі (гл.). Аб суфіксе ‑ар гл. Сцяцко (Афікс. наз., 148).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляга́цца ’(аб кані, карове) брыкацца, біцца, калоцца’ (Інстр. III; слонім., Сцяшк. Сл.). Да прасл. lęgati. Больш падрабязна гл. ля́га 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лягчэць ’паляпшацца (аб самаадчуванні)’, ’памяншацца ў вазе’, ’цяплець (у безасабовай форме ле́гчаіць)’ (Нас., Касп., Яруш., ТСБМ). Да лёгкі (гл.), лягчэй.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Ляле́ць, леле́ць, еле́ць ’блішчаць, пералівацца’ (ТС) — скарочаны варыянт да лялеяць (гл.). Аб пераходзе лʼ > й (йеле́ць) гл. Карскі 1, 322.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляпя́нік ’ганчар’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Да ляпі́ць (гл.). Аб суфіксе ‑янік (які з ‑яннік) гл. Сцяцко, Афікс. наз., 56–57.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лідаві́ны, лідакі ’ўчасткі зямлі, пакрытыя лёдам’ (паст., Сл. паўн.-зах.). Да лёд (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 119).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Малька́ч ’мянтуз’ (навагр., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, табуістычная назва ад малёк 1. Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 149–150.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)